Мура (Швэцыя)
Му́ра (['muːra], па-швэдзку: Mora) — горад у цэнтральнай частцы Швэцыі, у лэне Далярна, у аднайменным ляндскапе. Цэнтар аднайменнай камуны. Вядомы як месца арганізацыі і фінішу лыжнага маратону Васалёпэт і як радзіма швэдзкага мастака Андэрса Цорна. Насельніцтва 12 602 чалавекі (на 31 сьнежня 2015).
Мура | |
швэдз. Mora | |
Царква Муры. На пярэднім пляне: статуя Сьвятога Міхала з драконам. | |
Краіна: | Швэцыя |
Лэн: | Далярна |
Плошча: | 12,36 км² |
Вышыня: | 155 м н. у. м. |
Насельніцтва (2015) | |
колькасьць: | 12 602 чал. |
шчыльнасьць: | 1019,58 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | 0250 |
Геаграфічныя каардынаты: | 61°0′34.610″ пн. ш. 14°33′48.758″ у. д. / 61.00961389° пн. ш. 14.56354389° у. д.Каардынаты: 61°0′34.610″ пн. ш. 14°33′48.758″ у. д. / 61.00961389° пн. ш. 14.56354389° у. д. |
Мура | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
https://mora.se/ |
Назва
рэдагавацьНазва гораду паходзіць ад старажытнашвэдзкага mor — «шчыльны лес на балоцістай зямлі».
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню Мура згадваецца ў 1325 г., але магчыма, паселішча існавала ўжо ў XIII стагодзьдзі. У 1520 швэдзкі шляхціц Густаў Ваза ўцякаў праз Далярну ад перасьледу датчанаў. У Муры, ля мясцовай царквы ён заклікаў месьцічаў да паўстаньня супраць дацкага панаваньня, але яны яго спачатку не паслухаліся, і іх будучы кароль пабёг далей, у бок Нарвэгіі. Падумаўшы над словамі Вазы, месьцічы ўсё ж вырашылі падтрымаць яго ідэю і паслалі двух лыжнікаў дагнаць яго: гэта адбылося ў мястэчку Сэлен. Ваза вярнуўся ў Муру і ўзначаліў антыдацкае паўстаньне, якое скончылася атрыманьнем Швэцыяй незалежнасьці і каранацыяй Густава Вазы на швэдзкі сталец.
XVII стагодзьдзе стала цёмнай старонкай гісторыі гораду, бо прайшло пад знакам шматлікіх вядзьмарскіх працэсаў, што ўнесьлі жыцьцё дзясяткам чалавек. У наступным стагодзьдзі, у выніку шэрагу неўраджайных гадоў, многія жыхары Муры шукалі заработку ў Стакгольме, але потым усё ж вярталіся ў родныя мясьціны. У канцы XVIII стагодзьдзя ў Муры пачалі вырабляць насьценныя гадзіньнікі, а з 1860-х гг. — швейныя машынкі. У канцы XIX стагодзьдзя чыгунка злучыла Муру зь іншымі часткамі Швэцыі.
Славутасьці
рэдагаваць- Музэй Андэрса Цорна і хата, дзе ён нарадзіўся.
- Дом лыжнага маратону Васалёпэт і фінішны пункт гэтага забегу.
- Статуя Густава Вазы працы Андэрса Цорна (на месцы фінішу Васалёпэту).
- Царква Муры
- Томтэлянд, або Краіна Томтэна — тэматычны парк, прысьвечаны гэтаму швэдзкаму мітычнаму пэрсанажу, якому прыкладна адпавядае беларускі Зюзя.
- Вытворчасьць далярнскіх конікаў у Нюснэсе (у навакольлі Муры).
Асобы
рэдагаваць- Андэрс Цорн — швэдзкі мастак
- Нільс Карлсан (вядомы таксама як Мура-Нісэ, т. б. Нільс з Муры) — швэдзкі лыжнік, шматразовы пераможца маратону Васалёпэт
- Юакім Канс — удзельнік гэві-мэтал гурту Hammerfall
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМура (Швэцыя) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў