Давід Раўм

нямецкі футбаліст

Да́від Раўм (па-нямецку: David Raum; нар. 22 красавіка 1998 году) — нямецкі футбаліст, левы абаронца і флянгавы паўабаронца клюбу «РБ Ляйпцыг» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны.

Давід Раўм
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 красавіка 1998(1998-04-22)[1] (25 гадоў)
Рост 180 см[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб РБ Ляйпцыг
Нумар 22
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2021
2021—2022
2022—
Гройтэр Фюрт
Гофэнгайм
РБ Ляйпцыг
94 (4)
32 (3)
53 (2)
Зборныя
2021— Нямеччына 19 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
18 кастрычніка 2023.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Сваю кар’еру гулец пачаў у клюбе «Гройтэр Фюрт», дзе гулец дэбютаваў у матчах Бундэсьлігі 2. Доўгія часы быў футбалістам рэзэрвы, часта зьяўляючыся на полі на замену гульцам першай адзінаццатцы. Пасьля сэзону 2020—2021 гадоў, у якім фюрцкі клюб здабыў прасоўваньне ў Бундэсьлігу, Раўм далучыўся да клюбу «Гофэнгайму», які ўжо доўгі час выступаў у элітным дывізіёне нямецкага першынства. 31 ліпеня 2022 году гулец прыяднаўся да шыхтаў клюбу «РБ Ляйпцыг», склаўшы з клюбам пяцігадовую працоўную ўгоду[3].

Міжнародная рэдагаваць

Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Нямеччыны 5 верасьня 2021 году ў адборачным матчы да чэмпіянату сьвету 2022 году супраць зборнай Армэніі.

Дасягненьні рэдагаваць

«РБ Ляйпцыг»:

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в David Raum // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в г Transfermarkt (мн.) — 2000.
  3. ^ «David Raum joins RB Leipzig». RB Leipzig.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць