Кітай лічыцца найстарэйшай цывілізацыяй і высокаразьвітай культурай у гісторыі чалавецтва. Носьбітам гэтай культуры і дамінантнай этнічнай групай у гісторыі Кітаю была народнасьць хань.

Герб Кітаю

Старажытны Кітай рэдагаваць

Згодна тэорыі Out-Of-Africa, першыя анатамічна адпавядаючыя сучаснаму чалавеку істоты — Гома сапіенс — зьявіліся на тэрыторыі сучаснага Кітаю каля 65 000 гадоў таму. Шматлікія кітайскія навукоўцы прытрымліваюцца аднак тэорыі, згодна якой разьвіцьцё сучаснага чалавека адбывалася адначасова ва ўсім сьвеце.

Першыя дынастыі рэдагаваць

Дынастыя Цынь (221—207 да н. э.) рэдагаваць

Цыньскаму ўладару Цынь Шыхуандзі ўпершыню ўдалося аб’яднаць кітайскія землі. Для ўніфікацыі краіны і ўмацаваньня цэнтралізаванай улады былі прынятыя меры, распрацаваныя чыноўнікам Лі Сы. Кітай быў падзелены на правінцыі (каля 40). Сыстэма кіраваньня цалкам залежала ад уладара краіны. Была ўведзеная адзіныя пісьмовасьць і законы. Былі пабудаваныя дарогі. Чыноўнікі і купцы былі пераселеныя ў сталіцу краіны Сіянь. Была ўмацаваная Вялікая кітайская сьцяна. Акрамя Цынь Шыхуандзі адзіным прадстаўніком дынастыі Цынь быў ягоны малодшы сын Хун Эршы. Неўзабаве пасьля сьмерці Цынь Шыхуандзі ягоныя нашчадкі згубілі ўладу. Лі Сы быў забіты. На поўдні краіны распачалося сялянскае паўстаньне.

Дынастыя Хань (206 да н. э. — 220 н. э.) рэдагаваць

Дынастыя Хань была заснаваная Гао-цзу, які аб’явіў сябе кіраўніком краіны у 202 годзе. У 9 годзе Ван Ман заняў трон і часова ўсталяваў дынастыю Сінь. У 25 гозде дынастыя Хань была адноўленая. Пэрыяд да 25 году завецца Заходнім Хань, пасьля 25 году — Усходнім Хань, калі сталіца была перанесеная ў Лаян. Напрацягу чатырох стагодзьдзяў краінай кіравалі прадстаўнікі адной дынастыі,

Дынастыя Дзінь (265—420) рэдагаваць

Кітайская Імпэрыя рэдагаваць

Дынастыя Суй (581—618) рэдагаваць

За кароткі пэрыяд існаваньня дынастыі Суй адбылося зьяднаньне краіны пасьля яе амаль што трохсотгадовага падзелу. Але высокія падаткі, накладзеныя на сялянаў суйскім імпэратарам, і прымушэньне да непасільнай працы прыводзілі да шматлікіх паўстаньняў у краіне і стварылі падставу для ўзьнікненьня новай дынастыі Тан. Дынастыі Тан у спадчыну засталіся шматлікія пачатыя пры дынастыі Суй рэформы і вялікія будаўнічыя праекты. Прыкладам таму зьяўляецца імпэратарскі канал, будаўніцтва якога пачалося яшчэ пры суйскім імпэратары Вэн Дзі (581—604), сёньня гэты канал зьвязвае дэльту ракі Янцзы з паўночным Кітаем.

Дынастыя Тан (618—907) рэдагаваць

Дынастыя Сун (960—1279) рэдагаваць

Дынастыя Тан была заснавана кітайскім генэралам Лі Юанем.

Дынастыя Юань (1261—1368) рэдагаваць

Дынастыя Мін (1368—1644) рэдагаваць

Кітайскі народ быў незадаволены чужародным кіраўніцтвам краіны. Гэта выклікала новае паўстаньне кітайских сялянаў, вядомае ў гісторыі як паўстаньне Чырвоных павязаў, і ў выніку якога дынастыя манголаў была зрынута. У 1368 годзе ўлада перайшла да дынастыі Мін.

Дынастыя Цын (1644—1911) рэдагаваць

Пасьля таго як пала дынастыя Мін, у 1644 годзе манджурамі была заснавана апошняя кітайская дынастыя.

Пры канцы 1790-х гадоў сукупны ўнутраны прадукт Кітаю складаў 35% ад сусьветнага. Вялася вытворчасьць такіх высокакаштоўных на той час тавараў, як гарбата і парцаляна, шоўк і прыправы. У 1814 годзе брытанцы пачалі пастаўляць у Кітай скрынкі опіюму па 600 фунтаў, які выраблялі ў Брытанскай Індыі па 130 фунтаў. За 15 гадоў брытанскі экспарт опіюму дасягнуў 20%. У студзені 1839 году імпэратар Кітаю Даогуан забараніў увоз опіюму, што выклікала Першую опіюмную вайну, бо 3 чэрвеня 2,37 млн фунтаў опіюму скінулі ў мора ў Хумэні (правінцыя Гуандун). Улетку 1840 году брытанскі флёт заблякаваў кітайскія парты і захапіў востраў Сянган. 29 жніўня 1842 году ўрады Брытаніі і Кітаю заключылі Нанкінскую дамову «Аб міры, сяброўстве і гандлі», паводле якой Брытанія атрымала востраў Ганконг і кантрыбуцыю за зьнішчаны опіюм. У кастрычніку 1856 году пачалася Другая опіюмная вайна Брытаніі і Францыі супраць Кітаю. У кастрычніку 1860 году заключылі Пэкінскія пагадненьні, паводле якіх гандаль опіюмам дазволілі па ўсім Кітаі[1], а Расейская імпэрыя атрымала Прыамур'е.

Кітайская Рэспубліка (1911—1949) рэдагаваць

Канец манархіі рэдагаваць

У 1911 годзе скончылася дынастыя Цын.

На мяжы стагодзьдзя эканамічнае становішча Кітаю было надзвычай цяжкім. Тэрыторыі краіны былі часткова калянізаваны некаторымі эўрапейскімі дзяржавамі, акрамя гэтага Кітай быў прымушаны да выплаты рэпарацыяў гэтым краінам і Японіі. У краіне адбылося фармаваньне новых палітычных груп.

Першая сусьветная вайна рэдагаваць

Агрэсія Японіі ў Кітаі рэдагаваць

Другая сусьветная вайна рэдагаваць

Кітайская Народная Рэспубліка (з 1949 году) рэдагаваць

Пасьля перамогі камуністычнай партыі над гамінданам у кітайскай грамадзянскай вайне 1 кастрычніка 1949 году была заснавана Кітайская Народная Рэспубліка (КНР). Новае кіраўніцтва хутка ўсталявала кантроль над паслабленай і разрозьненай шматлікімі войнамі на працягу дзесяцігодзьдзяў краінай і сфармавала дзяржаву па прыкладзе Савецкага Саюзу.

Дзякуючы дасягнутым посьпехам у пераадоленьні росту інфляцыі і стварэньню інфраструктуры камуністычны ўрад набыў значную папулярнасьць у краіне.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Алена Кравец. Ключ, які «адкрываў» краіны // Зьвязда : газэта. — 27 верасьня 2022. — № 189 (29811). — С. 11. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  • Самбурова Е. Н., Гудошников Л. М. Китай Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2016) Праверана 18 верасьня 2023 г.
  • Elman, Benjamin; Keightley, David N.; Hsu, Cho-yun China. Encyclopedia Britannica. Праверана 18 верасьня 2023 г.