Нанкінская дамова
Нанкінская дамова — мірнае пагадненьне, складзенае 29 жніўня 1842 году, паміж Кітаем і Вялікабрытаніяй, у выніку паразы Кітая ў Першай опіюмнай вайне (1840—1842). Паводле дамове да Вялікабрытаніі адышоў Ганконг, Кітаем была выплачана велізарная кантрыбуцыя каля 21 млн даляраў, а таксама адчынена частка кітайскіх гарадоў для замежнага гандлю, як то Кантон, Амой, Фучжоў, Нінбо й Шанхай.
Нанкінская дамова | |
Падпісаньне | |
Тып дамовы | Мірная дамова |
---|---|
Падпісаная | 29 жніўня 1842 |
· месца | Нанкін (Цзянсу, Кітай) |
Набыла моц | 26 чэрвеня 1843 |
· умовы | Перадача Брытаніі Ганконга, 21 млн $ і наданьне права гандлю ў 5 партах Кітая |
Тэрмін дзеяньня | Неабмежаваны |
Падпісанты | Генры Потынгер Кеінг |
Бакі | Брытанія Кітай |
Мовы | Ангельская, кітайская |
Тэкст у Вікікрыніцах: Treaty of Nanking | |
www.nanking.com (анг.), www.nanking.tk (кіт.) |
Адной з найбольш незвычайных і зьневажальных для Кітая ўмоваў домовы была абавязнасьць Кітая выплаціць 6 млн даляраў у кошт канфіскаванага кітайскімі ўладамі перад вайной кантрабанднага опіюма. Дадаткам да дамовы была Хумэнская дамова, падпісаная паміж Кітаем і Вялікабрытаніяй недалёка ад Гуанчжоў.
Гэта — накід артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |