Цынь Шыхуандзі
Цынь Шыхуандзі (па-кітайску: 秦始皇; 259 да н. э. — 210 да н. э.) — уладар царства Цын з 246 году да н. э., які паклаў канец пэрыяду Царстваў у барацьбе (Чжань го). Да 221 году да н. э. ён усталяваў аднаасобнае панаваньне на ўсёй тэрыторыі Ўнутранага Кітаю й увайшоў у гісторыю як уладар цэнтралізаванай кітайскай дзяржавы. Заснаваная ім дынастыя Цын, якая плянавала правіць Кітаем на працягу 10 тысячаў пакаленьняў, была скінута празь некалькі гадоў пасьля яго сьмерці.
Цынь Шыхуандзі па-кітайску: 秦始皇 | |
Цынь Шыхуандзі — першы імпэратар аб’яднанага Кітаю | |
221 да н. э. — 210 да н. э. | |
Наступнік | Хун Эршы |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 259 да н. э., |
Памёр | 210 да н. э., |
Цынь Шыхуандзі правёў грандыёзную кампанію па аб’яднаньні Паднябеснай. Была створаная агульнакітайская сетка дарог, зьнесеныя абарончыя сьцены паміж царствамі й дабудаваныя паўночныя ўчасткі (тым самым створана Вялікая кітайская сьцяна), уніфікавана герагліфічнае пісьмо[1], грашовая сыстэма, сыстэма мераў, краіна падзелена на ваенныя акругі. Імпэратар праводзіў рэгулярныя інспэкцыі розных частак краіны, ён першым з кітайскіх правіцеляў выйшаў на марскі бераг, паклаўшы пачатак традыцыі манаршых узыходжаньняў на гару Тайшань.
Праўленьне Цынь Шыхуандзі было заснавана на прынцыпах легізму, выкладзеных у трактаце «Хань Фэйцзы». Між тым усе пісьмовыя сьведчаньні аб ягонай асобе былі прапушчаны скрозь прызму канфуцыянскага сьветапогляду ханскіх гісторыкаў, перш за ўсё Сыма Цяня. Верагодна, што прыпісаныя Цынь Шыхуандзі жорсткія ганеньні на канфуцыянцаў — частка канфуцыянскай антыцынскай і антылегісцкай прапаганды. Ягоны вобраз як жудаснага тырана тэндэнцыйна перабольшаны. Усе наступныя дзяржавы Кітаю, пачынаючы з Заходняй Хань, спадчынавалі тую адміністрацыйна-бюракратычную сыстэму дзяржаўнага кіраваньня, якая была створана пры першым імпэратары.
Магутнасьць Цынь Шыхуандзі яскрава ілюструе пахавальны комплекс, пабудаваны яшчэ пры жыцьці імпэратара непадалёку ад Сіяню. Адным з выдатных элемэнтаў маўзалея зьяўляецца сусьветна вядомая тэракотавая армія — 8 тысячаў поўнапамерных скульптураў кітайскіх воінаў і коней.
Папярэднік няма |
Імпэратар Кітаю 221 да н. э. — 210 да н. э. |
Наступнік Хун Эршы |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Каліграфія — гэта музыка для вачэй» — Культура
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЦынь Шыхуандзі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў