Ені Бэрггрэн
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Бэрггрэн.
Е́ні Сэсы́лія Бэрггрэн (па-швэдзку: Jenny Cecilia Berggren), у шлюбе Пэтрэ́н (па-швэдзку: Petrén[1], нарадзілася 19 траўня 1972 году, Гётэборг, Швэцыя) — швэдзкая сьпявачка і паэтка-песеньніца, адна з заснавальніцаў гурту Ace of Base.
Ені Бэрггрэн | |
Ені Сэсылія Бэрггрэн | |
Ені Бэрггрэн у 2008 годзе | |
Дата нараджэньня | 19 траўня 1972 (52 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Гётэборг, Швэцыя |
Грамадзянства | Швэцыя |
Месца вучобы | |
Прафэсія | паэтка-песеньніца, сьпявачка |
Сябра ў | Ace of Base |
Жанры | поп |
Вакал | мэцца-сапрана[d] |
Інструмэнты | голас[d] |
Гурты | Ace of Base |
Лэйблы | Universal Music Group |
Сайт | jennyberggren.com |
Біяграфія
рэдагавацьЕні нарадзілася ў Гётэборгу і была трэцім і апошнім дзіцём у сям’і Ёрана і Біргіты Бэрггрэн. Вывучала клясычную музыку, разам зь сястрой Ма́лін сьпявала ў царкоўным хоры. У 1987 годзе, разам з Малін, братам Ю́насам, а таксама Ёні Ліндэнам і Ніклясам Транкам, заснавала гурт Tech Noir, які на пачатку 1990-х ператварыўся ў Ace of Base — адзін з самых пасьпяховых швэдзкіх гуртоў.
У 2009 годзе адбылося непаразуменьне паміж мужчынскай часткай Ace of Base і Ені[2], і апошняя занялася сола-кар’ерай: спачатку, у сакавіку 2010 году, яна дазволіла сваім фанатам бясплатна скачваць сваю песьню Free Me, а 19 траўня 2010 (у ейны дзень народзінаў) выйшаў яе першы афіцыйны сынгл — Here I Am. 13 кастрычніка выйшаў альбом My Story.
Прыватнае жыцьцё
рэдагаваць27 красавіка 1994 году Ені з маці, падпалі ў сваім уласным доме пад напад дзяўчыны-вар’яткі, якая параніла нажом рукі маці Ені[3].
У 2004 годзе Ені выйшла замуж за швэдзкага музы́ку й кампазытара Якаба Пэтрэ́на, зь якім мае двух дзяцей (сына й дачку). Жыве зь сям’ёй у Гётэборгу.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЕні Бэрггрэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Proff.se (швэд.)
- ^ ”De ville inte ha med mig” Aftonbladet (швэд.)
- ^ ”Night Visitor” People.com (анг.)