Гэнрык Бэта

беларускі і польскі сьвятар

Гэнрык Бэта (7 лістапада 18861 кастрычніка 1965; Псэўданімы: H.Biarozka; Бярозка; Генрык Бярозка) — беларускі і польскі грамадзкі і рэлігійны дзеяч, каталіцкі сьвятар.

Гэнрык Бэта
Ксёндз Генрык Бэта.jpg
Дата нараджэньня 7 лістапада 1886(1886-11-07)
Месца нараджэньня Сухаволя, Сакольскі павет[d], Гарадзенская губэрня, Літоўскае генэрал-губэрнатарства, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 1 кастрычніка 1965(1965-10-01) (78 гадоў)
Месца сьмерці Ломжа, Падляскае ваяводзтва, Польшча
Месца вучобы Сейненская духоўная сэмінарыя і Імпэратарская рымска-каталіцкая духоўная акадэмія
Занятак драматург, пісьменьнік і пчаляр
Месца працы Сейненская духоўная сэмінарыя

ЖыцьцяпісРэдагаваць

Родам з-пад Сухаволі Сакольскага павету (сучасн. Падляскае ваяводзтва, Польшча). Скончыў духоўную сэмінарыю ў Сейнах, дзе навучаўся разам з многімі прадстаўнікамі летувіскага духавенства.

У 1908—1912 гадах вучыўся ў каталіцкай духоўнай акадэміі ў Пецярбургу, сярод беларускіх сэмінарыстаў прапагандаваў ідэю ўжываньня роднай мовы ў душпастырскай дзейнасьці.[1]

Потым — прафэсар духоўнай сэмінарыі ў Сейнах,[2] у 1920-я годы рэктар духоўнай сэмінарыі ў Ломжы. Віцэ-афіцыял Ломжынскай катэдральнай капітулы (з 26.04.1929). Сябра рады прасынадальных экзамэнатараў.

Напярэдадні Другой сусьветнай вайны працаваў на пасадзе рэктара Місіянэрскага інстытуту ў Ломжы. Быў сталым падпісчыкам газэты «Chryścijanskaja Dumka».

У гады вайны і ў пасьляваенны час па-ранейшаму жыў і працаваў у Ломжы. Займаўся выкладчыцкай і душпастырскай дзейнасьцю, гаспадарчымі і грамадзкімі справамі. З 1952 году служыў пробашчам у парафіі Чыжаў Ломжынскай дыяцэзіі. У 1956 годзе абраны прасінадальным экзамэнатарам. Сябра Ломжынскай дыяцэзіяльнай гаспадарчай рады.[3]

Папулярызаваў пчалярства, якое лічыў адным са сродкаў паляпшэньня дабрабыту селяніна. У 1911 выдаў у Пецярбургу на беларускай мове (лацінкай) брашуру «Пчаліна — жывёлка малая, а карысьці дае многа», у якой зьмясьціў чарцяжы вульля, апісаў віды работ пчаляра ў залежнасьці ад пораў года. Супрацоўнічаў з каталіцкай газэтай «Biełarus», рэдакцыя якой выдала ў 1915 асобнай кніжкай яго сцэнічны твор «Бэтлейка» (ананімна).[1]

Сваё разуменьне і адносіны да беларускага нацыянальна-рэлігійнага руху прадставіў яшчэ на пачатку 1920-х гадоў у адным з лістоў да вядомага дзеяча беларускага хрысьціянскага руху Адама Станкевіча. Падкрэсьліваючы факт адраджэньня Беларусі, ён пісаў:

  Беларусы, як і кожны іншы народ, маюць права на адраджэньне. [...] Рухам гэтым будуць кіраваць альбо сумленныя і ахвярныя людзі, альбо ашуканцы. Саветы несумненна выкарыстаюць гэты рух для сваіх мэт.  

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б Наша вера. 2003. № 2(24).
  2. ^ Я. Станкевіч. З гісторыі Беларусі. Мюнхен. 1958. С. 71.
  3. ^ Беларускія рэлігійныя дзеячы…

ЛітаратураРэдагаваць

  • Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Аўтар-укладальнік: Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Гэнрык Бэтасховішча мультымэдыйных матэрыялаў