Гута (Івейскі раён)

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Гута (Іўеўскі раён)»)

Гута[1] (Шкляная Гута) — вёска ў Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Гута
лац. Huta
Былая назва: Шкляная Гута
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Суботніцкі
Насельніцтва: 28 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231341
СААТА: 4229843036
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°8′37″ пн. ш. 25°42′59″ у. д. / 54.14361° пн. ш. 25.71639° у. д. / 54.14361; 25.71639Каардынаты: 54°8′37″ пн. ш. 25°42′59″ у. д. / 54.14361° пн. ш. 25.71639° у. д. / 54.14361; 25.71639
Гута на мапе Беларусі ±
Гута
Гута
Гута
Гута
Гута
Гута

Гісторыя

рэдагаваць

У XIX — пачатку XX ст. вёска Шкляная Гута і фальварак уваходзілі ў Суботніцкую воласьць Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Уласнасьць графа Ўмястоўскага. Адносіліся да маёнтку Жамыслаўль. У 1861 г. 64 рэвіскія душы. У 1897 г. 31 двор, 195 жыхароў. У 1905 г. 192 жыхары, 279 дзесяцін зямлі. У суседнім фальварку было 55 жыхароў, 330 дзесяцін зямлі. Дзейнічаў шклозавод. У 1909 г. 57 двароў, 372 жыхары.

У 1921-1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. у вёсцы 36 двароў, 191 жыхар, у фальварку 4 двары, 52 жыхары.

3 12.10.1940 г. вёска (53 двары, 430 жыхароў) і фальварак (3 двары, 16 жыхароў) у Жамыслаўскім сельсавеце Івейскага раёну. У пасьляваенныя гады працавала пачатковая школа. У жніўні 1952 г. арганізаваны калгас «Новая Гута», з 1954 г. у калгасе імя М.Кутузава, з 1960 г. у саўгасе «Жамыслаўль». 3 29.4.1960 г. у Суботніцкім сельсавеце. У 1970 г. 193 жыхары. Крама. Потым у складзе калгаса «Жамыслаўль».

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1999 год — 69 чалавек, 38 двароў
  • 2009 год — 28 чалавек[2]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Вынікі перапісу

Вонкавыя спаслыкі

рэдагаваць