Вікіпэдыя:Рабатызацыя

Архівы

Скарачэньне:
ВП:Р

Нататкі


Усе разьдзелы адкрытыя да абмеркаваньня. Калі ў вас ёсьць дапаўненьні або заўвагі, калі ласка, зьмясьціце іх у адпаведным разьдзеле пад падзеяй альбо прапановай.

Глядзіце таксама


Выточны код


Пэрыядычныя работы


  • Дадаваньне {{болей}} у катэгорыі, дзе ёсьць асноўны артыкул, альбо выдаленьне, калі артыкула няма
  • casechecker.py для стварэньня сьпісу артыкулаў з сумесьсю альфабэтаў
  • Аўтаматычнае даданьне {{Commons}} па іншамоўным артыкуле альбо спасылцы на ангельскі артыкул (калі адпаведная катэгорыя існуе на Commons)
  • Вікіпэдыя:Рабатызацыя/Аўтафарматаваньне артыкулаў

Старонка каардынаваньня рабатызацыі Вікіпэдыі.

Пэрспэктыва

рэдагаваць
  • Дадаваньне шаблёну {{Накід}} ва ўсе артыкулы, даўжыня якіх складае меней за 2000 сымбаляў (пасьля выдаленьня шаблёнаў, выяваў, катэгорыяў і інтэрвікаў). —zedlik 02:10, 2 ліпеня 2010 (UTC)
  • Выдаленьне шаблёну {{Накід}} з усіх артыкулаў, даўжыня якіх складае болей за 6000 сымбаляў (пасьля выдаленьня шаблёнаў, выяваў, катэгорыяў і інтэрвікаў). —zedlik 02:44, 2 ліпеня 2010 (UTC)
    • Дарэчы, ці не варта яшчэ раз вярнуцца да Удзельнік:Bocianski/Чаму тэматычныя накіды зьяўляюцца дрэннымі? Ва ўсялякім выпадку варта было бы шаблён для катэгорыяў са спасылкай на CatScan. --EugeneZelenko 13:34, 2 ліпеня 2010 (UTC)
      Што менавіта? Адмовіцца ад тэматычных накідаў ці ад шаблёнаў накідаў увогуле? Увогуле, думкі там пераважна слушныя. Наконт шаблёна для катэгорыяў не зусім зразумеў. Якім чынам ён будзе выкарыстоўвацца? —zedlik 13:53, 2 ліпеня 2010 (UTC)
      Так, адмовіцца ад тэматычных накідаў ці ад шаблёнаў накідаў. Меў на ўвазе шаблён з тэкстам накшталт Паказаць накіды і спасылкай на CatScan, па якой і будзе паказвацца сьпіс накідаў у катэгорыі. --EugeneZelenko 13:58, 2 ліпеня 2010 (UTC)
      Так, наконт тэматычных накідаў цалкам згодны, вылучаць на іх час я вялікага сэнсу ня бачу, ды і аўтаматычна дадаваць нерэальна. Я проста думаў дадаваць у канец кароткіх артыкулаў агульны шаблён {{Накід}}, калі там яго няма, або выдаляць яго, калі артыкул вялікі, а шаблён прысутнічае. То бок, ці ёсьць сэнс проста ў дадаваньні шаблёна {{Накід}} у кароткія артыкулы ці лепей спачатку абмеркаваць праз форум увогуле мэтазгоднасьць прысутнасьці такога шаблёна ў артыкулах? І, магчыма, таксама што ён будзе рабіць (паказваць візуальны тэкст або выконваць якія невізуальная дзеяньні, напрыклад, дадаваньне катэгорыі ці чаго яшчэ). Для катэгорыяў таксама можна, толькі трэба будзе падумаць, якім чынам гэта будзе нейлепей зрабіць. —zedlik 14:23, 2 ліпеня 2010 (UTC)
      Дарэчы, CatScan дазваляе пазначаць памер старонак (але цалкам, без фільтрацыі), таму ў {{Накід}} вялікага сэнсу няма. --EugeneZelenko 14:32, 2 ліпеня 2010 (UTC)
      Так, спачатку хацеў напісаць што шаблён накіду будзе патрэбны ў любым выпадку для пошуку па ім і пасьля заўважыў фільтрацыю па памеры. Паспрабую тады абагульніць перавагі/недахопы накідаў і напісаць у форум, а там вырашым. Новых шаблёнаў пакуль дадаваць ня буду. —zedlik 14:37, 2 ліпеня 2010 (UTC)
      Дарэчы, магчыма шаблён для катэгорыяў ня будзе патрэбны, а можна зрабіць праз прастору назваў MediaWiki, як у выпадку спасылак для ўнёску ўдзельніка. --EugeneZelenko 14:44, 2 ліпеня 2010 (UTC)
      Тут я пакуль нават не ўяўляю ў які бок глядзець. І калі гэта будзе функцыяй MediaWiki, то, атрымліваецца, гэта патрабуе стварэньне пашырэньня, а гэта ўжо не зусім трывіяльная рэч, на мой погляд. —zedlik 15:10, 2 ліпеня 2010 (UTC)
      Не, меў на ўвазе штосьці накшталт MediaWiki:Sp-contributions-footer. --EugeneZelenko 15:24, 2 ліпеня 2010 (UTC)
      А якім чынам тады гэта можна ў катэгорыі дадаць? Проста пра існаваньне такога паведамленьня, якое б аўтаматычна дадавалася ў катэгорыі, я ня ведаю (а было б зручна), а калі яго насамрэч няма, то прыходзім да той жа праблемы, толькі зь іншага боку: проста шаблёны будуць не ў артыкулах, а ў катэгорыях. —zedlik 02:02, 3 ліпеня 2010 (UTC)
      Ёсьць MediaWiki:category_header. Калі гэта будзе непрыгожа, то можна дадаць закладку з дапамогай JavaScript (напрыклад Gallery, Orphans, Untagged на старонках удзельнікаў і іх гутарак у Commons). --EugeneZelenko 13:44, 3 ліпеня 2010 (UTC)
  • Выправіць: дадаць «разьмяшчэньне выявы» ў шаблёны сьцягафікацыі. — Wizardist г 01:01, 23 жніўня 2013 (FET)
    Дадаць таксама ў шаблёны сьцягафікацыі магчымасьць перадачы парамэтраў «alias», «памер», «назва» і «варыянт». --Renessaince 07:34, 23 жніўня 2013 (FET)
    Гэта праца для Scribunto (Lua). Там можна браць парамэтры з папярэдніх выклікаў (з перададзеных аргумэнтаў шаблёну, які выклікаў гэты шаблён і г. д.)... там усё можна. Увогуле было б добра з усіх шаблёнаў скалаціць табліцу Lua, каб не вазіцца з заапаркам падстаронак Сьцягафікацыі і даволі мутнай рэалізацыяй. — Wizardist г 08:21, 23 жніўня 2013 (FET)
    На жаль, я пакуль Lua не засвоіў. --Renessaince 09:34, 23 жніўня 2013 (FET)

Прапановы

рэдагаваць
  • Дадаваньне дакладнага сьпісу паштовых індэксаў для гарадоў
  • Стварэньне артыкулаў, калі яны не існуюць, ад 1 да 2008
  • Стварэньне артыкулаў, калі яны не існуюць, ад 0-я да 2000-я
  • Імпарт геаграфічных каардынатаў з артыкулаў на іншых мовах. Варта пачаць з Катэгорыя:Храмы Вільні.
  • Стварэньне артыкулаў пра галяктыкі (таксама рабілі боты ў ru-вікі, pl-вікі, sk-вікі..., напрыклад ru:NGC 1446) і мэтэарытаў (як у рувікі, напрыклад ru:Acfer 004 (метеорит)).
    • З мэтэарытамі ёсьць праблема — зараз артыкулы ў стадыі выдаленьня з-за парушэньня аўтарскіх правоў на базу зьвестак.
    • Ня ведаю, адкуль браліся зьвесткі пра галяктыкі (магчыма NASA, варта таксама паглядзець ліцэнзіі на базы зьвестак у KStars і Celestia).
    • Дарэчы, стварэньне артыкулаў робатамі варта абмяркоўваць на Вікіпэдыя:Форум.
    • EugeneZelenko 13:55, 6 чэрвеня 2008 (UTC)
  • Праверка існуючых спасылак на Commons у артыкулах і катэгорыях. Калі спасылка няслушная альбо на артыкул, паспрабаваць знайсьці іншую.
А ці можна неяк праверыць слушнасьць спасылкі, каб яе выправіць? Мне здаецца, гэта асноўная праблема. --zedlik 14:06, 21 чэрвеня 2008 (UTC)
Прапаную пад слушнасьцю разумець :-) існаваньне (непустая старонка на Commons) і не перанакіраваньне (не тэкст {{category redirect|назва}}). --EugeneZelenko 14:14, 21 чэрвеня 2008 (UTC)
Тады не праблема :) Праверка на існаваньне старонкі і на наяўнасьць перанакіраваньня ўжо рэалізаваная і ўжо ажыцьцяўляецца. Адзінае, робат яшчэ ня ходзіць па перанакіраваньнях, а толькі іх вылоўлівае (бо насамтрэч іх там штук восем розных). Трэба яго гэтаму навучыць. Але я пакуль баюся, каб робат пасьля не паадкотваў выпраўленыя спасылкі на старонкі на зноў няслушныя, але напэўна гэтага можна будзе пазьбегнуць, зрабіўны праверку магчымай катэгорыі больш жорсткай, чым зараз: напрыклад, зьмяняць толькі на катэгорыі, калі яны называюцца гэтаксама, як і старонка. Натуральна, пэўныя спасылкі будуць прапушчаныя, але ня будзе памылкак. Можна дарэчы, у працэсе сьпіс стварыць падазроных старонак і магчымых катэгорый, якія не былі замененыя і пасьля зрабіць праўкі ўручную, калі спатрэбіцца. --zedlik 14:28, 21 чэрвеня 2008 (UTC)
Слушна. Але варта не забывацца, што старонкі часам называюцца ў адзіночным ліку, а катэгорыі ў множным (напрыклад, commons:Leaf і commons:Category:Leaves). --EugeneZelenko 14:33, 21 чэрвеня 2008 (UTC)
Так, я пра гэта падумаў, але пакуль вельмі сырая думка, таму не пісаў. Тут я думаю можна зрабіць такі крытэр: калі шляхам замены, дадаваньня альбо выдаленьня, напрыкдад, 20% (але, напрыклад, ня меней за 2) сымбаляў можна з адной назвы атрымаць другую, то лічыць іх аднолькавымі. Множныя лікі і пунктуацыю гэта ахопіць. Leaf/Leaves сюды не патрапяць, бо словы каторкія, але фіналі на -f/-ves і падобныя можна дадаць у выключэньні. Прыкладна так. --zedlik 14:42, 21 чэрвеня 2008 (UTC)
А можа проста, калі розьніца толькі ў канчатках s/es? А складаныя выпадкі з канчаткамі на -f/-fe (leaf, knife) пакінуць для ручной апрацоўкі? --EugeneZelenko 14:47, 21 чэрвеня 2008 (UTC)
Можна і так. У гэтым выпадку дакладнасьць будзе вышэйшая. Тады, калі буду гэта рабіць я, то ствару сьпіс незамененых падазроных спасылак, каб яго можна было пасьля праглядзець. --zedlik 14:51, 21 чэрвеня 2008 (UTC)
  • Упарадкаваньне ключоў сартыроўкі. Дадаваць {{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:}}, калі ва ўсіх катэгорыях выкарыстоўваюцца аднолькавыя ключы сартыроўкі. Прыбіраць з катэгорый ключы сартыроўкі, калі яны супадаюць з ключом па змоўчваньні (напрыклад, Аляксандар Глеб).
    • Крытэр: ({{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:}} адсутнічае) І (катэгорый у артыкуле больш за 1) І (усе існыя ключы аднолькавыя за выняткам пустых) І ((існуе непусты ключ) АБО (назва артыкула мае выгляд «Слова-зь-вялікай-літары1 Слова-зь-вялікай-літары2[-Слова-зь-вялікай-літары3] [(Любы выраз без прагалаў)]» (Словы 1—3 складаюцца выключна з кірылічных літараў) — тады ключ задаецца як «Слова2[-Слова3], Слова1»)) —zedlik 22:04, 26 лютага 2009 (UTC)
  • Стварыць ліст кандыдатур у Назва (неадназначнасьць) (напрыклад, Баранавічы, Баранавічы (Гарадзенскі раён)). Крытэр — аднолькавая назва альбо пачатак назвы да прагалу з дужкай.
  • Стандартызацыя апострафаў у назвах старонак. --EugeneZelenko 14:05, 15 траўня 2009 (UTC)
    Мяркую, варта вырашыць, куды рухацца ў гэтым кірунку: які апостраф узяць за стандартны, ці ствараць перанакіраваньні з альтэрнатыўнага і падобныя. Хоць у беларускай мове магчымы толькі адзін від апострафаў, у большасьці карыстальнікаў усё роўна будуць праблемы з клявіятурай. —zedlik 17:02, 15 траўня 2009 (UTC)
  • Дадаць да кожнага артыкулу, ў якім зьмяшчаецца катэгорыя, якая пачынаецца з Нарадзіліся або Памерлі - Катэгорыю:Асобы па альфабэце, калі яе яшчэ там няма. Bocianski 18:58, 21 лютага 2010 (UTC)
  • Стандартызаваць разьдзяляльнікі ў сьпісах населеных пунктаў у шаблёнах раёнаў і сельсаветаў. --EugeneZelenko 14:14, 17 красавіка 2010 (UTC)
    Мне здаецца, варта было б вырашыць, які з разьдзяляльнікаў будзе лепей выкарыстоўваць, бо тэхнічная рэалізацыя нескладаная. Паспрабую пакуль задаць пытаньне ў форуме. —zedlik 16:48, 18 красавіка 2010 (UTC)
  • Сьпіс артыкулаў з памылкамі у/ў у тэксьце. Магчыма, не перашкодзіць выкарыстоўваць для сьпісу старонак. Варта на пару з JavaScript, які бы пазначаў гэтыя памылкі для старонкі, якая рэдагуецца (напрыклад, падсьветкай). Сымбалі = і | трэба апрацоўваць як коску/кропку. Але трэба падумаць пра ўнутраныя спасылкі: тэкст спасылкі, вядома, адносіцца да папярэдняга тэксту, але мэту спасылкі таксама варта апрацоўваць (незалежна). Таксама трэба падумаць пра словы на іншых мовах. --EugeneZelenko 13:45, 26 ліпеня 2010 (UTC)
  • Перайменаваць катэгорыі ФК … і Гульцы ФК … у адпаведнасьці з Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў. Таксама дадаць спасылкі на іншыя разьдзелы. --EugeneZelenko 14:32, 10 жніўня 2010 (UTC)
  • Стандартызаваць назвы сэкцыяй, асабліва для артыкулаў, імпартаваных з іншых разьдзелаў. (Жыцьцяпіс → Біяграфія, У Сеціве → Вонкавыя спасылкі, Гл. таксама/Глядзі таксама → Глядзіце таксама і г. д.) --EugeneZelenko 14:05, 13 жніўня 2010 (UTC)
Было б куды лягчэй, калі б артыкулы зь няправільнымі назвамі (у нас ёсьць ВП:СТРАЗ) дадаваць у катэгорыю кшталту Катэгорыя:Вікіпэдыя:Артыкулы зь няправільнымі назвамі разьдзелаў. Бо ня бачу сэнсу пералапачваць усе артыкулы з гэтай мэтай. Wizardist г 16:19, 13 жніўня 2010 (UTC)

Дадайце сваю

Паводле гэтага абмеркаваньня: было б няблага дадаць аўтафарматаваньне лікаў — трохзначныя і меншыя без прагалаў (1000, 1234, 4321 і г. д.), чатырохзначныя і большыя зь непарыўным прагалам (10 000, 12 345, 123 456, 1 234 567 і г. д.). --Казімер Ляхновіч 11:04, 19 красавіка 2010 (UTC)

Так, рацыя, дзякуй. —zedlik 23:15, 19 красавіка 2010 (UTC)

One side Interwikis

рэдагаваць

Hi,at first excuse me that i wrote in english! I couldn't find related page for sending this message
I made some statics in fa.wiki that shows in your wiki you have many conflicts in interwikis this and most of them need to Merge or their interwiki has some problems (bots or users) and most of them have to correct with users in interwiki correction wikiprojects
I developed some codes but I don't know how and where can I put these daily data.If you have a user can localize and run these codes it is much better for me :) else please tell me in fa:user:reza1615 I will run it (after asking bot flag).Reza1615 18:30, 10 студзеня 2012 (FET)

Зараз на Шаблён:Мястэчка спасылаюцца больш за 6000 артыкулаў. Можа быць, хтосьці можа замяніць яго на Шаблён:Населены пункт. --195.50.31.213 13:01, 20 верасьня 2014 (FET)

Глёбус Беларусі

рэдагаваць

Замяніць усе спасылкі „globus.tut.by“ на „globustut.by“ у сувязі з блякаваньнем TUT.BY. -- Renessaince 10:01, 21 траўня 2021 (+03)[адказаць]