Абмеркаваньне шаблёну:Commons
Усё ж неяк больш распаўсюджаная назва Вікісховішча. Можа, перайменаваць? --Bełamp 20:19, 13 кастрычніка 2006 (UTC)
Аб'яднаць з Шаблён:Commons
рэдагавацьНа мой погляд, лепей аб'яднаць гэтыя шаблёны. Выгляд можна выбіраць з дапамогай парамэтру, альбо проста зьмяніць існуючы на новы.
Што датычыцца назвы, лепей пакінуць Commons — гэтак будзе зручней для удзельнікаў з іншых Вікіпэдый.
EugeneZelenko 14:55, 14 кастрычніка 2006 (UTC)
- Commons сапраўды больш зручная назва. Змяніць ці аб'яднаць? Магчыма аб'яднаць з умоўным дадаткам. Існуючы рамкавы крышку велікаваты для невялікіх атрыкулаў, міні-варыянт крышку больш гарманічны, на мой погляд, і лепей упісваецца ў ландшафт старонак. Але ўсё гэта толькі суб'ектыўныя штучкі. --Alexander Gouk 19:54, 14 кастрычніка 2006 (UTC)
- Паспрабаваў аб'яднаць. --Bełamp 13:12, 15 кастрычніка 2006 (UTC)
Мо ўсё ж такі архіў лепей? без дадатка вікі? --Alexander Gouk 15:44, 15 кастрычніка 2006 (UTC)
- Цяжка сказаць... Сховішча я калісьці ўзяў з расейскай вэрсіі (Хранилище). На commons:Main Page — гэта database of ... media files. А як перакласьці лепей??? --EugeneZelenko 15:51, 15 кастрычніка 2006 (UTC)
be-tarask
рэдагавацьУсё-ткі пэўна варта вярнуцца да be-tarask, бо гэта ідэнтыфікатар мовы і яна паўсюль праходзіць як такая. be-x-old — гэта дамэн, які зьбіраліся зьмяніць на be-tarask, але нам адмовілі. --zedlik 12:23, 8 траўня 2008 (UTC)
Выгляд
рэдагавацьМяркую, што варта зрабіць міні па змоўчваньні. Трэба толькі будзе прайсьціся робатам і папрыбіраць парамэтар у артыкулах. --EugeneZelenko 13:36, 25 чэрвеня 2008 (UTC)
- Я падтрымліваю. Часам даволі дзіўна бачыць падзагаловак «Вокавыя спасылкі», пад якім нічога няма, і толькі пасьля заўважаеш прамавогульнік спасылкі, які туліцца справа старонкі.
- Калі ня будзе пярэчаньняў, то, думаю, так і варта зрабіць, дамовіўшыся, калі варта ўжываць які выгляд. Маё меркаваньне: у артыкулах — тэкставая спасылка, у катэгорыях — прамавугольнік.
- zedlik 15:56, 25 чэрвеня 2008 (UTC)
- Поўны варыянт варта ужываць, калі ёсьць пэўны набор вонкавых спасылак і прастакутнік можа быць ссунуты ўправа безь зьяўленьня дадатковай вольнй прасторы. --Red_Winged_Duck 18:01, 25 чэрвеня 2008 (UTC)
- На зараз сытуацыя такая, што ёсьць артыкулы зь міні-варыянтам і сьпісам спасылак, ёсьць артыкулы з поўным варыянтам, загалоўкам «Вонкавыя спасылкі» і больш безь нічога, ёсьць прамежкавыя сярэднія варыянты. Думаю, варта проста вызначыць нешта адзінае і яго выкарыстоўваць. Дарэчы, што рабіць калі ў артыкул, дзе ёсьць міні-варыянт, будуць дадавацца дадатковыя спасылкі? Правіла зьмяняць міні на няміні пры дадаваньні спасылак толькі выклікае блытаніну. З катэгорыямі ясна — там поўны варыянт. --zedlik 18:11, 25 чэрвеня 2008 (UTC)
- Згодзен, так будзе пасьлядоўней. Дарэчы, замест парамэтра для выгляду можна выкарыстоўваць прастору назваў. --EugeneZelenko 13:54, 26 чэрвеня 2008 (UTC)