Бітва на Белай Гары

Бі́тва на Бе́лай гары́ (па-чэску: Bitva na Bílé hoře) адбылася 8 лістапада 1620 году паміж 20 000 багемцаў і наймітаў пад кіраўніцтвам прынца Крысьціяна Ангальцкага, якія былі разгромленыя 25-тысячнай аб’яднанай арміяй Фэрдынанда II, імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі пад кіраўніцтвам Карэла Бонавэнтуры Буквоі і каталіцкай лігі пад кіраўніцтвам Яна Тэрцы фон Цільлі каля чэскай Белай Гары пад Прагай (цяпер яе частка). Бітва адзначыла сканчэньне чэскага пэрыяду Трыццацігадовай вайны.

Гравюра з выяваю бітвы на Белай Гары