Вітаем у Вікіпэдыі!

Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.

Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?
  • Калі Вы стварылі артыкул з памылковай назвай, то яго трэба выдаліць.

--Mr. Sрock (гутаркі) 12:37, 18 чэрвеня 2013 (FET)

Вітаю ў Вікіпэдыі й дзякую за зробленыя артыкулы. Запрашаю ў Вікіпэдыя:Праект:Футбол. Таксама прапаную спампаваць «Беларускі клясычны правапіс» вось тут, бо ў Вас маюцца памылкі, але гэта з досьведам пройдзе (праверана на сабе). Таксама зьвярніце ўвагу на іншыя старонкі пра футбалістаў, каб праглядзець як стылістычна яны зроблены. Калі што незразумела пытайцеся ў мяне ці ў іншых удзельнікаў. Яшчэ раз дзякуй =). --Dymitr 18:15, 20 чэрвеня 2013 (FET)

Дзякуй! Клясычны правапіс у цэлым я ведаю, а памылкі робяцца аўтаматычна, бо ў жыцьці карыстаюся другім правапісам і часта другімі мовамі. Няма за што! — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Maks 100 (гутаркі · унёсак) 12:02, 21. jún 2013‎.

Нямецкая мова

рэдагаваць

Вітаю. Я разумею, што ведаць усе мовы сьвету немагчыма, аднак не магу не заўважыць, што пры напісаньні артыкулаў пра нямецкіх футбалістаў Вы чамусьці карыстаецеся правіламі ангельскай мовы. Але нямецкая мова- не ангельская, у ёй існуюць свае правілы (дарэчы, значна прасьцейшыя за ангельскую), таму калі ласка, будзьце ўважлівей. Акрамя таго, пры перакладзе на беларускую, напрыклад «д, т» перад умляўтамі не памягчаюцца, як напрыклад у Дусэльдорф, Дульмэн, Тубінген (калісьці і сам гэтага ня ведаў). З павагай.--Lesnas ättling (гутаркі) 14:34, 4 ліпеня 2013 (FET)

Проста, шчыра кажучы, я не філёлаг і стараюся перакладаць так, як на мой погляд гучыць у беларускай мове. На жаль, граматыку нямецкай мовы пакуль ня ведаю, бо ў школе вывучаў ангельскую мову, проста ў мяне ёсць некаторы слоўнікавы запас нямецкай мовы. Думаю, з часам углыблюся й у гэтыя правілы. Дзякуй за параду! — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Maks 100 (гутаркі · унёсак) 14:56, 4. júl 2013.

Калі ласка. Цікава, што самі немцы яшчэ не стварылі артыкулаў пра гэтых двух маладых футбалістаў :)--Lesnas ättling (гутаркі) 15:06, 4 ліпеня 2013 (FET)

У гэтым і сэнс, бо гэтыя артыкулы на дадзены момант унікальныя, толькі ў клясычнай беларускай мове =)) А так, проста хацелася да канца закончыць склад Барусіі. Канешне, лепш было б каб беларуская мова была даступная й у лацінке, тады б беларускія артыкулы чыталі ў Польшчы, у Чэхіі, у Славаччыне, у Харватыі, а так беларускую мову ў кірыліцы могуць зразумець можа толькі ўкраінцы. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Maks 100 (гутаркі · унёсак) 16:04, 4. júl 2013.

Шаноўны Maks 100! Вы, безумоўна, зрабілі грунтоўную працу па напісаньні гэтага артыкулу. І таму вельмі зьдзіўляе тое, што вы адкацілі яго да накіда пасьля атрыманьня заўваг на намінацыі. Артыкул, канешне, падлягае рэвізіі і вікіфікацыі, але для гэтага ня трэба ахвяраваць зьмястоўнай часткай. Я ўпэўнены, што іншыя ўдзельнікі нашага праэкту гатовыя вам у гэтым дапамагчы. Усяго вам найлепшага! --Jan Marozaŭ (гутаркі) 21:06, 10 ліпеня 2013 (FET)

Вядома! Наяўнасьць заўваг што да зьместу артыкула, нават такіх сур’ёзных — яшчэ не падстава класьці ўвесь артыкул пад нож. — Wizardist г 21:10, 10 ліпеня 2013 (FET)

На маю думку фантазыйны артыкул, які не адпавядае нормам ды яшчэ не нэйтральны (нэйтральнальнасьць - гэта неўдзел; дык, атрымліваецца, каб быць нэйтральным трэба зусім не пісаць?) трэба выдаляць. Спадзяюся, што нехта зробіць лепей.--Maks 100 (гутаркі) 22:02, 10 ліпеня 2013 (FET)
Нэўтральнасьць — гэта адсутнасьць ацэначных сьцьверджаньняў, не падмацаваных аўтарытэтнымі крыніцамі, і адначасова, пры наяўнасьці, прысутнасьць усіх ацэначных сьцьверджаньняў, вартых згадваньня (паводле энцыкляпэдычнай значнасьці). Судзіце самі: вышэйшая ліга гэтай «дэмакратычнай» краіны — гэта відавочны сарказм, што вы ня знойдзеце ні ў воднай энцыкляпэдыі (акрамя хіба што дзіцячых энцыкляпэдыяў з рысункамі і малюнкамі :)). — Wizardist г 02:06, 11 ліпеня 2013 (FET)
З гэтым згодны, але ж гэта некалькі слоў, а ня ўвесь артыкул, гэта можна выдаліць-сэнс ня зменіцца. Проста ў працэсе рэдагаваньня ня заўважыў, матэрыял даволі не маленькі. Вось я й чакаў, што мне укажуць на такія памылкі, а не будуць паносіць адразу ўвесь артыкул. Дарэчы дэмакратычная - гэта назва, Нямецкая дэмакратычная рэспубліка.--Maks 100 (гутаркі) 10:00, 11 ліпеня 2013 (FET)

Дынама Дрэздэн

рэдагаваць

Паважаны спадар Макс, не хвалюйцеся гэтак наконт артыкула. Дарэчы, я вельмі ўдзячны за тое, што Вы робіце, бо вельмі нашмат у нас артыкулаў пра спорт. Мяркую, што цягам месяцу прапрацуем артыкул па нямецкім клюбе, усё ж такі стылістыка павінна вытрымоўвацца афіцыйная, паглядзіце хаця б артыкулы ў нямецкім і іншых моўных разьдзелах. Давайце спакойна вырашаць існыя праблемы, мы ўсе за тое, каб пашыраліся і ствараліся новыя артыкулы ў нашае Вікіпэдыі. --Dymitr 21:08, 10 ліпеня 2013 (FET)

Цалкам згодны са сп.Dymitr!--Lesnas ättling (гутаркі) 21:47, 10 ліпеня 2013 (FET)
Дык я не хвалююся, мая справа - прапанаваць. Наконт стылістыкі ўсё разумею, але ня трэба даводзіць усё да сухіх фактаў. Я не адкрыю Амэрыкі, калі скажу, што такі стыль не пераносяць большасьць насельніцтва й лічу, што артыкул, нават энцыкляпэдычны, не павінен быць заложаны ў рамкі толькі дат і фактаў, тым больш, што багацьце беларускай мовы гэта дазваляе, тым больш, што Вікіпэдыя - вольная, а не афіцыйная энцыкляпэдыя, пра што многія забыліся. У той жа час, у Дынама адныя зь лепшых заўзятараў у сьвеце, як пра іх не расказаць? Наконт праблемы, то яе няма, бо калі цэлы артыкул не адпавядае нормам, то я лічу, што трэба выдаляць непатрэбнае.--Maks 100 (гутаркі) 22:02, 10 ліпеня 2013 (FET)

Новы год

рэдагаваць

Шчыра радыя зноў пабачыць Вас у праекце!--Mr. Spock абм 12:29, 5 студзеня 2014 (FET)

Дзякуй! — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Maks 100 (гутаркі · унёсак) 12:33, 5. január 2014.

Нутраныя спасылкі на гады

рэдагаваць

Вітаю! Вычытваў артыкул Аўтаномная вобласьць немцаў Паволжа, і заўважыў, што нутраная спасылку на гады вы прастаўляеце як у расейскай вікіпэдыі [1919 год], але трэба [1919] год, то бок слова па-за спасылкай. Для выяўленьня такіх недарэчнасьцяў раю ў наладках паставіць "падсьвечваць перанакіраваньні"--Liashko (гутаркі) 23:41, 7 студзеня 2014 (FET)

Зразумела, ня ведаў як правільна. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Maks 100 (гутаркі · унёсак) 18:10, 8. január 2014.

Юр’ё Эльфэнгрэн‎

рэдагаваць

Вітаю. Вы напісалі цікавы артыкул. Але можа будзе для вас карысная інфармацыя. Калі пляніруеце большыя зьмены ў артыкуле, можаце ў перш дапрацаваць яго кшталт ў вашым чарнавіку, а пасьля скапіяваць тэкст да артыкулу. Паглядзіце як выглядае гісторыя артыкулу. Bocianski (гутаркі) 23:33, 8 студзеня 2014 (FET)

Проста вялікія зьмены не плянаваліся, прыйшлося выпраўляць памылкі. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Maks 100 (гутаркі · унёсак) 00:00, 9. január 2014.

Насілава

рэдагаваць

Вітаю. У разьдзеле Гісторыя артыкулу Насілава Вы пішаце: «У Паўночную вайну ў 1708 року швэдзкі кароль Карл XII выбраў гэта месца для адпачынку». Цікава было б калі б Вы пазначылі крыніцу. Акрамя таго, варта неяк удакладніць, што падобнык прыпынкаў у яго было шмат. Гэты, хутчэй за ўсё, быў на шляху да яго штаб-кватэры ў Радашкавічах.--Lesnas ättling (гутаркі) 15:26, 24 студзеня 2014 (FET)

Вітаю таксама. Не, гэта было перад уваходам Карла ў Маладэчна. Спачатку чуў гэту гісторыю, як паўлегенду, а потым чуў гэтую інфармацыю ў краязнаўцаў. Наконт крыніц, разумею, што прадстаўленыя крыніцы не такія сур'ёзныя, як хацелася бы, але гэту інфармацую даволі часта чуў толькі ў вуснай форме, нажаль. Калісьці хацелася бы заняцца гэтым пытаньнем падрабязьней.--Maks 100 (гутаркі) 23:01, 24 студзеня 2014 (FET)
Я й не казаў што Маладэчну ён пераскочыў :) Дзякуй за крыніцу (аднаго «чуў» было б недастаткова :)).--Lesnas ättling (гутаркі) 23:18, 24 студзеня 2014 (FET)
А, я проста ня так зразумеў :). Няма за што, зразумела, што «чуў» недастаткова)), таму што акрамя гэтай гісторыі чуў я яшчэ некаторыя байкі, але канешне ж іх не пісаў.--Maks 100 (гутаркі) 23:24, 24 студзеня 2014 (FET)

стагодзьдзе

рэдагаваць

Вітаю, слова стагодзьдзе пішацца так, як я толькі што напісаў. Ніякае не стагодьдзе. Шчыра прашу вас сачыць за правапісам, для гэтага існуюць адмысловыя праграмы, альбо карыстайцеся электронным слоўнікам. І ўсё ж карыстайцеся чарнавіком, бо калі Вы дадаяце інфармацыю дробнымі часткамі - вельмі складана выпраўляць артаграфію ў артыкуле. Таксама раю ў наладках уключыць падсьветку перанакіраваньняў, бо часта спасылаецеся на неадназначнасьць. Дзякуй за ўвагу, ваш унёсак карысны для вікіпэдыі!--Liashko (гутаркі) 21:53, 27 студзеня 2014 (FET)

Вітаю, магу запэўніць вас, што гэта памылка друку, бо шмат набіраю тэксту ад рукі і дзе-нідзе праскокваюць такія памылкі, таму што, правяраючы, не звяртаеш увагу на такія словы, а пішу я стагодзьдзе, і ва ўсіх маіх артыкулах стаіць менавіта так. Зрабіў, дзякуй!--Maks 100 (гутаркі) 22:07, 27 студзеня 2014 (FET)
Мо дарэчы будзе таксама скарыстацца парадай з Вікіпэдыя:Форум#Праверка правапісу, гэтыя штуковіны сапраўды калі-некалі дапамагаюць. Дзякуй.--Mr. Spock абм 22:10, 27 студзеня 2014 (FET)
Дзякуй за параду!--Maks 100 (гутаркі) 22:13, 27 студзеня 2014 (FET)

Насілава

рэдагаваць

Вітаю яшчэ раз! Зьвярнуў увагу на тое, што артыкул Насілава падобны да арыгінальнага дасьледаваньня. Пацьвердзіць зьвесткі можна з дапамогай аднаго з тамоў Гарады і вёскі Беларусі, кнігі памяці па раёне. Непацьверджаную інфармацыю буду вымушаны прыбраць.--Liashko (гутаркі) 16:58, 28 студзеня 2014 (FET)

Тэма Гісторыя зьмяшчае толькі пацверджаныя зьвесткі, яны ёсьць у прыведзеных крыніцах. Наконт тэмы Назва, там прыведзены мой аналіз тапоніма на падставе дасьледваньняў аўтарытэтных гісторыкаў: заходнеславянскае паходжаньне, паходжаньне тапомінаў на -аў, тапонімы на нова/нава - гэтыя формы тапонімаў ня раз даследваліся аўтарытэтнымі гісторыкамі, але ніхто зь іх не аналізаваў канкрэтна гэты тапонім, я проста прывёў гэтыя версіі адносна тапоніма Насілава, калі гэта супярэчыць - выдаляйце, мяне гэта не хвалюе.--Maks 100 (гутаркі) 21:20, 28 студзеня 2014 (FET)
У Вікіпэдыі немагчымыя ўласныя дасьледаваньні. Вы б маглі хаця б дадаць крыніцы на тапанімычныя слоўнікі.--Liashko (гутаркі) 14:24, 3 лютага 2014 (FET)
Крыху пазьней займуся гэтым, бо пакуль вельмі заняты.--Maks 100 (гутаркі) 22:19, 3 лютага 2014 (FET)

Інтэрвікі

рэдагаваць

Зьвярніце ўвагу, што хоць сьпісы асобаў з аднолькавымі прозьвішчамі і зьяўляюцца ўсяго толькі неадназначнасьцямі, усё ж яны існуюць і ў іншых разьдзелах, і адпаведна на іх таксама трэба прастаўляць інтэрвікі. -- Renessaince 12:51, 3 чэрвеня 2014 (FET)

Зразумела, дзякуй.--Maks 100 (гутаркі) 12:56, 3 чэрвеня 2014 (FET)

Зорка добрасумленнаму рэдактару

рэдагаваць
 
Трудавая зорка
За добрасумленнае стаўленьне да павышэньня якасьці Беларускай Вікіпэдыі (і любоў да родных мясьцін), адданую працу і здаровы энтузіязм. Плённай працы і надалей, так трымаць!--Mr. Spock абм 20:43, 3 чэрвеня 2014 (FET)

Вялікі дзякуй!--Maks 100 (гутаркі) 21:08, 3 чэрвеня 2014 (FET)

Дадайце, калі ласка, хаця б адную спасылку на крыніцу ў кожным апошнім сваім артыкуле пра кірхаў. Bocianski (гутаркі) 00:02, 5 чэрвеня 2014 (FET)

На працягу гэтага ці ў крайнім выпадку заўтрашняга дня поўнасьцю зраблю артыкулы, пакуль гэта яшчэ невялічкія накіды.--Maks 100 (гутаркі) 10:33, 5 чэрвеня 2014 (FET)

Добры дзень! Магу падзякаваць Вам за ўдзел у напаўненьні рубрыкі «Ці ведаеце вы», але, на маю сьціплую думку, сказы варта рабіць не такімі, якія адразу раскрываюць тэму артыкулу. Лічу, што для зацікаўленьня чытачоў сказ варта складаць сыходзячы з таго, каб ягоная тэматыка раскрывалася толькі пры адкрыцьці артыкулу (такім чынам, мы тэарэтычна можам павялічыць папулярнасьць беларускае Вікіпэдыі ў інтэрнэце). Узоры таго, як паспрабаваць гэта зрабіць, можна ўбачыць у маіх ранейшых рэдагаваньнях гэтага шаблёну. --Глеб Бераставы (гутаркі) 12:21, 5 чэрвеня 2014 (FET)

Добры дзень! Зразумела, дзякуй за параду, буду старацца, можа, што і атрымаецца.--Maks 100 (гутаркі) 12:24, 5 чэрвеня 2014 (FET)

Трансьлітараваная назва

рэдагаваць

Вітаю. Пункт «Трансьлітараваная назва» прызначаны для трансьлітарацыі паводле Інструкцыі па трансьлітарацыі. Польскія назвы туды не запісваюцца.--Liashko (гутаркі) 15:31, 26 чэрвеня 2014 (FET)

Зразумела.--Maks 100 (гутаркі) 15:44, 26 чэрвеня 2014 (FET)

Абгрунтаваньне дабрасумленнага выкарыстаньне

рэдагаваць

Вітаю! Загружаць несвабодныя файлы можна толькі ў тым выпадку, калі немагчымае стварэньне й загрузка свабоднай выявы. З жывымі ж людзьмі, альбо зь існымі пабудовамі (акрамя тых, выявы якіх ахоўваюцца аўтарскім правам) загрузка несвабодных файлаў немагчымая. Сам бліжэйшым часам буду ў Лебедзеве, верагодна загружу больш якасны здымак.--Liashko (гутаркі) 23:25, 26 чэрвеня 2014 (FET)

Вітаю! Ок, зразумела, ня ведаў дагэтуль.--Maks 100 (гутаркі) 09:42, 27 чэрвеня 2014 (FET)
Загрузіў колькі здымкаў на Вікісховішча, усё ў адпаведнай катэгорыі.--Liashko (гутаркі) 14:06, 30 чэрвеня 2014 (FET)
Дзякуй! Сам плянаваў завітаць у гэтыя мясьціны, але часу, як заўжды, не хапае. Вялікі дзякуй за выявы!--Maks 100 (гутаркі) 17:23, 30 чэрвеня 2014 (FET)

Праблема старэньня крытэраў адзначанасьці артыкулаў

рэдагаваць

Вітаю, добры дзень! Заклікаю зьвярнуць увагу на праблему старэньня крытэраў, паводле якіх у разьдзеле адзначаліся артыкулы яшчэ пару гадоў таму. Відаць ускосна гэта пацяьвярджае рост якасьці беларускай Вікіпэдыі. Заклікаю актыўна выказваць свае меркаваньні тут і тут. Хай не палохае мая катэгарычнасьць, але ж лічу важным, каб разьдзел ня быў і ня складаў уражаньне занядбанасьці.--Mr. Spock абм 14:19, 10 верасьня 2014 (FET)

Трэба пагаварыць--Mr. Spock абм 15:23, 23 верасьня 2014 (FET)

Кандыдаты ў абраныя й добрыя артыкулы

рэдагаваць

Вітаю! У нас вядзецца абмеркаваньне па вялікай колькасьці артыкулаў, дзеля наданьня ім статусу абраных ці добрых, заклікаю прыняць удзел.--Liashko (гутаркі) 15:46, 18 лістапада 2014 (MSK)Адказаць