заўвагі: перадпрагляд і дробныя праўкі

рэдагаваць

прадчуваю, неўзабаве нехта з адміністратараў зробіць вам заўвагу: "калі ласка, перад тым, як захаваць старонку, націсьніце праглядзець, праглядзіце, што атрымаецца, як будзе выглядаць старонка, і ўжо тады захоўвайце". гэтак будзе меньш дробных правак. а самі дробныя зьмены варта адзначаць птушачкай гэта дробная праўка.
спадзяюся з-за гэтых заўвагаў у Вас ня скончыцца натхненьне ўдзельнічаць у вікіпэдыі :)
--ŹmiŁa 12:39, 17 .02. 2005 (UTC)

Дзякуй, Зьміцер!

рэдагаваць

Яшчэ не насабачыўся.Усё прыходзіць з вопытам.

Слушныя заўвагі. Папраўлюся.

Яшчэ раз дзякуй! --Zlobny 12:52, 17 .02. 2005 (UTC)

Прывітаньне

рэдагаваць

Прывітаньне ад імя адміністратараў беларускай Вікіпэдыі. Вельмі прыемна бачыць Вас у нашай суполцы.

Не сьпяшайцеся ўсе зрабіць адразу. Выкарыстоўвайце іншыя артыкулы як прыклады афармленьня. Праглядайце зьмены, якія былі зроблены ў Вашых артыкулах больш вопытнымі вікіпэдыстамі. Шмат карыснай інфармацыі можна знайсьці на старонцы Вікіпэдыя:Суполка.

Пра прагляд Вам ужо казалі...

Калі ласка, заўсёды застаўляйце кароткія апісаньні зьменаў у адпаведным радку. Вы — не адзіны ўдзельнік. Іншым таксама трэба ведаць, што і дзеля чаго зьмянялася.

Яшчэ раз зьвяртаю Вашу ўвагу на праблему аўтарскіх правоў. Трэба пытаць дазволу на выкарыстаньне ці пераклад матэрыялаў.

EugeneZelenko 15:03, 17 .02. 2005 (UTC)


Яшчэ раз зьвяртаю ўвагу: Калі ласка, заўсёды застаўляйце кароткія апісаньні зьменаў у адпаведным радку. Гэты радок - унізе паміж вакном рэдагаваньня і пімпачкамі "захаваць" / "праглядзець". --ŹmiŁa 13:33, 3 .03. 2005 (UTC)

Каляндар

рэдагаваць

Калі ласка, азнаёмцеся з артыкулам Вікіпэдыя:Накід для календара. --EugeneZelenko 13:34, 18 .02. 2005 (UTC)

Аўтарскія правы і неабэектыўнасьць

рэдагаваць

Калі ласка, перад тым як выдаляць гэтыя заўвагі, растлумачце ў "гутарках", чаму Вы лічыце іх не адпавядаючымі сучаснаму стану рэчаў.

Асабістае... Вы, як юрыст, павінны разумець мову, якой напісаны legal disclamers...

EugeneZelenko 15:24, 18 .02. 2005 (UTC)


Аўтарскiя правы

рэдагаваць

Я ў пераважнай большасьцi палiтоляг.

Але

1. у артыкуле:

1) ёсьць дакладная спасылка на крынiцу iнфармацыi

2) iнфармацыя выкарастана ў iнфармацыйных i некамерцыйных мэтах

3) нiякiх зьмен не зроблена - iнфармацыя выкарастана ў якасьцi крынiцы.

Хiба парушае навукоўца, якi пiша дысертацыю, аўтарскiя правы яго папярэднікаў, ужываючы ў cваёй працы матэрыялы iх працаў.

такiм чынам нi адзiны пункт пагаджэньня аб аўтарскiх правах не парушаны.

2. САМАЕ ГАЛОЎНАЕ

згодна з законам "Аб аўтарскiм праве i смежных правах" ад 16 траўня 1996 года. артыкул 5, пункт 4 "аўтарскае права не распаўсюджваецца на паведамленнi аб падзеях i фактах, што ляжаць у аснове твораў, абароненых аўтарскiм правам"

i

арт.7 ч.5 "сообщения информационного характера о событиях и фактах" не з'яўляюцца аб'ектамi аўтарскага права

Так што вы, Яўген, зрабiлi няслушна!!!


Zlobny 16:37, 18 .02. 2005 (UTC)

Стварэньне новых старонак праз пясочніцу

рэдагаваць

Калі ласка, стварайце новыя старонкі наступным чынам: рэдагуйце пясочніцу, дадавайце спасылку і націскайце Прагляд. Потым націскайце на створаную Вамі спасылку і пачынайце рэдагаваць новы артыкул.

Пашкадуйце пясочніцу :-) Другі раз вяртаецца да зыходнага стану...

EugeneZelenko 14:58, 19 .02. 2005 (UTC)

Клясычны правапіс

рэдагаваць

Калі ласка, прытрымлівайцеся Слоўніка Нашай Нівы. Напрыклад: кілямэтар. --EugeneZelenko 15:04, 19 .02. 2005 (UTC)

Яшчэ раз нагадаю пра кароткія апісаньні зьменаў

рэдагаваць

Мабыць забылася...

Калі ласка, заўсёды застаўляйце кароткія апісаньні зьменаў у адпаведным радку. Вы — не адзіны ўдзельнік. Іншым таксама трэба ведаць, што і дзеля чаго зьмянялася.

EugeneZelenko 14:05, 25.05.2005 (UTC)

Я таксама хачу нагадаць, што трэба пры кожным рэдагаваньні пазначаць хоць невялікае, але апісаньне зьменаў. Так лягчэй зразумець у апошніх зьменах, што і дзе зьмянялася. --Red_Winged_Duck 08:58, 16.12.2005 (UTC)

Калі ласка, абавязкова ўказвайце умовы распаўсюджваньня з дапамогай шаблёнаў {{FairUse}} (на правах цытаты), {{PD}} (грамадзкая ўласнасьць), {{GFDL}}.

У апісаньні абавязкова ўказвайце крыніцу выявы (адрас у Інтэрнэт, кніга, уласныя здымкі і г.д.); аўтара/аўтарку/аўтараў; месца і дата, дзе быў зроблены фотаздымак.

EugeneZelenko 13:37, 03.06.2005 (UTC)

Яшчэ раз пра аўтарскія правы

рэдагаваць

Калі ласка, пераказвайце тэкст сваімі словамі, а яшчэ лепей вазьміце за выснову некалькі крыніц. Бягучая рэдакцыя Зьмітрок Бядуля будзе выдаленая.

PS

Як дазвол на Язэп Юхо пажывае? :-)

Наконт Зьмiтрака Бядулі

рэдагаваць

Тэкст такой жа формы і зьместу знаходзiцца адначасова ў некалькiх адкрытых інтэрнэт-крыніцах,не толькі на slounik.org http://www.belsoch.exe.by/bio/29_zmitrok.shtml http://bellit.narod.ru/bio/zmitrok.htm http://literatura.at.tut.by/badula.html ды й у кніжках

Гэта гаворыць толькі аб тым, што Вы — ня першы, хто дакрануўся да першакрыніцы :-) --EugeneZelenko 22:26, 04.06.2005 (UTC)
Тэкст на Slounik.org узяты з кнігі Беларускія пісьменнікі: 1917-1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X Укладальнік: Аляксей Гардзіцкі. Гэта не грамадзянская ўласнасьць (public domain), таму ў Вікіпэдыі без дазволу аўтараў выкарыстоўваць нельга. Ці зьвяртаюць увагу на дробязі тыпу аўтарскіх правоў на http://www.belsoch.exe.by, http://bellit.narod.ru, http://literatura.at.tut.by — ня ведаю, але яны ня вельмі падобныя на праваўладальнікаў. --EugeneZelenko 22:45, 04.06.2005 (UTC)

А дазвол на Язэп Юхо ёсьць! Трэ ліст надрукаваць на Дазволах на выкарыстаньне?! --Zlobny 18:58, 04.06.2005 (UTC)

Калі ласка, на старонцы Абмеркаваньне:Язэп Юхо, бо, наколькі разумею, гэта дазвол на асобны артыкул. --EugeneZelenko 22:26, 04.06.2005 (UTC)

Назвы файлаў

рэдагаваць

Калі ласка, давайце файлам зразумелыя назвы, якія адлюстроўваюць іх зьмест. Напрыклад: Схема ліній Менскага мэтрапалітэну, 2003. --EugeneZelenko 01:51, 07.06.2005 (UTC)

Калі ласка, перачытайце Гутаркі ўдзельніка:Zlobny#Выявы яшчэ раз.

Дарэчы, у нас ёсьць дазвол на выкарыстаньне фотаздымкаў Канстанціна Шастоўскага (http://radzima.org). Яны трошкі лепшай якасьці (большая старана 500).

EugeneZelenko 13:38, 10.06.2005 (UTC)

Дзе можна ўпэўніцца ў тым, што гэтая выява знаходзіцца ў грамадзкай ўласнасьці (public domain)? --EugeneZelenko 05:11, 21.06.2005 (UTC)

  • Не-не, не ў грамадскай- памыліўся, гэта з сайта - FairUse!--JanMarozau 05:14, 21.06.2005 (UTC)

Цікава, чаму артыкул Ятвягі упарта не хоча з'яўляцца ў сьпісе апошніх зьменаў?!

  • Такі з'явіўся :) --JanMarozau 13:11, 23.06.2005 (UTC)

Калі ласка, калі ў Вас (як найбольш сьвядомага ў юрыдычных пытаньнях удзельніка) будзе час і жаданьне, дадайце беларускі пераклад у гэтыя шаблёны (FairUse трэба будзе скапіяваць з en:Template:Fairuse, дый GFDL і PD аднавіць не перашкодзіць). Ангельскі тэкст мае сэнс пакінуць для іншамоўных калег. Беларускі тэкст вельмі пажадана зрабіць са спасылкамі на адпаведныя артыкулы Закона Республики Беларусь об авторском праве и смежных правах (мне здаецца, public domain — 8 і 23; fair use — 19). --EugeneZelenko 02:24, 24.06.2005 (UTC)

  • Добра, паспрабую. Хоць атрымаю досьвед юрыдычнага перакладу :)--JanMarozau 07:08, 24.06.2005 (UTC)

Беларускія поп-выканаўцы

рэдагаваць

Краски, Аляксей Хлястоў — жжОш, Ян! Але, здаецца, нікому акрамя нас больш не патэбныя яны :( --Slaver 10:18, 15.11.2005 (UTC)

Слава, а хіба нам яны патрэбныя?! :) Але што зробіш, маскультура і попкультура - гэта частка культуры, нікуды ад яе ня дзецца... PS Трэ яшчэ Анжаліку Агурбаш ----JanMarozau 12:24, 15.11.2005 (UTC)
Ой, мама дарагая :))) Мне, дарэчы, прыйшлося пісаць прыватна гурту Краски, каб атрымаць адказа наонт назвы па-беларуску... Прылучыў мяне ты да попкультуры :) --Slaver 12:37, 15.11.2005 (UTC)

Эўрабачаньне/Эўравізія

рэдагаваць

Прапаную ўжываць варыянт Эўравізія, замест расейскага калькаваньня Эўрабачаньне. Эўравізія бліжэй да арыгінальнага варыянту Eurovision. Ды і ў нас усё ж тэлевізар, а не тэлебачар. --Red_Winged_Duck 11:48, 03.02.2006 (UTC)

Па матывах артыкулу Паліна Смолава, я ўсё ж прапаную ўжываць Эўравізія, замест Эўрабачаньне. --Red_Winged_Duck 12:14, 25.05.2006 (UTC)
За 7 год дасьпеў, каб пагадзіцца. :) Усё Эўрабачаньне, што ёсьць у Беларускай Вікіпэдыі варта перайменаваць на Эўравізію --Jan Marozaŭ (гутаркі) 14:28, 10 ліпеня 2013 (FET)

Калі ласка, не забывайце ўказваць крыніцу. --EugeneZelenko 05:55, 04.02.2006 (UTC)

Калі Вам не шкада распаўсюджваць гэтую выяву пад вольнымі ліцэнзіямі, лепей загрузіць яе ў Commons, дзе яна будзе даступная для ўсіх Вікіпэдый. Калі гэта магчыма, лепей загружаць выяву ў максымальным разрашэньні.

Калі ласка, зазірніце ў commons:Category:Kazan, магчыма Вы здолееце істотна дапоўніць калекцыю.

EugeneZelenko 13:47, 06.05.2006 (UTC)

Greetings from Turkey

рэдагаваць

Hello, this is Bahar from the Turkish Wikipedia. If you don't mind, I was going to ask you something. A Turkish user 'Tembelejderha' (lazy dragon) is asking what his user name is in other languages. If you can write its' Belarusian to my talk page below the title of "Translations for Tembel ejderha", that would be great. Thank-you very much. Bahar (means spring in Turkish)

Сибирское голосование

рэдагаваць

Сибирская википедия благодарит вас за ваш голос в нашу поддержку. К сожалению, на голосовании http://meta.wikimedia.org/wiki/Proposals_for_closing_projects/Closure_of_Siberian_Wikipedia многие голоса подозреваются в подделке. Поэтому просим вас, в знак того, что ваш голос не подделан, либо подтвердить его под этой просьбой, либо написать на своей личной страничке пользователя ссылку на ваш аккаунт на мете, примерно такую: [1]

Адміністратар

рэдагаваць
 

Трымайце :-) Мае віншаваньні! --EugeneZelenko 14:08, 9 красавіка 2007 (UTC)

Калі ласка, дадайце зьвесткі пра файл з дапамогай шаблёну {{Інфармацыя}}. Бяз гэтых зьвестак файл будзе выдалены. --Red_Winged_Duck 14:22, 14 сакавіка 2009 (UTC)

Калі ласка, дадайце інфармацыю пра аўтара. Дарэчы, уласныя вольныя выявы, якія Вы жадаеце распаўсюджваць згодна ўмоваў вольных ліцэнзій, лепей загружаць у Commons, дзе яны будуць даступныя для ўсіх праектаў Wikimedia. --EugeneZelenko 13:59, 23 чэрвеня 2009 (UTC)

Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня для Файл:BRSM logo.jpg

рэдагаваць

Прывітаньне, Zlobny!

Дзякуй за загружаныя вамі ў Вікіпэдыю файлы! Нагадваем вам, што калі выкарыстаньне і распаўсюджаньне мэдыяфайла не ажыцьцяўляецца на ўмовах вольнай ліцэнзіі (Creative Commons Attribution/Share-Alike), тады патрэбна абгрунтаваць неабходнасьць добрасумленнага выкарыстаньня, дадаўшы і запоўніўшы картку {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}, таксама дадаўшы дакладныя зьвесткі пра аўтара, час стварэньня/публікацыі працы і крыніцу.

Калі файл не адпавядае крытэрам добрасумленнага выкарыстаньня або калі неабходныя зьвесткі не былі дададзеныя ў 7-дзённы тэрмін, тады файл будзе выдалены.

Вялікі дзякуй! --Red_Winged_Duck 12:06, 18 красавіка 2010 (UTC)

Хачу зьвярнуць увагу, што пры капіяваньні шаблёнаў зь іншых Вікіпэдыяў, каб не ствараць дублікаты, варта глядзець на інтэрвікі, бо, што з шаблёну Main, што з шаблёну Cite web, ёсьць інтэрвікі на адпаведныя шаблёны ў нашай Вікіпэдыі. Таксама вельмі пажадана даваць шаблёнам назвы па-беларуску, бо гэта ўсё ж Вікіпэдыя на беларускай мове, а не на ангельскай і чалавеку, які рэдагуе гэтую Вікіпэдыю зусім не абавязкова ведаць ангельскую мову. --Red_Winged_Duck 01:57, 10 ліпеня 2013 (FET)

ОК, пастараюся. Адзіная праблема, што не на ўсіх шаблёнах прастаўлены інтэрвікі, таму не заўсёды вядома, ці існуе адпаведны ў нас. І калі ўжо рабіць па-беларуску, то варта заняцца гэтым глябальна, бо ў Катэгорыя:Вікіпэдыя:Шаблёны да халеры англамоўных шаблёнаў. --Jan Marozaŭ (гутаркі) 14:24, 10 ліпеня 2013 (FET)

Клімат Беларусі

рэдагаваць

Я паглядзеў, у ангельскай перанакіраваньне на артыкул en:Geography of Belarus, а ў расейскай ды нарматыўнай няма ўвогуле. Тут жа гэта будзе ізаляваны артыкул, бо на яго спасылаецца адно толькі шаблён. P.S. Ці будзе дастаткова спасылак? Можа проста зрабіць разьдзел у тым жа артыкуле Геаграфія Беларусі? З павагай, 217.21.43.22 12:51, 19 ліпеня 2013 (FET)

Зьнешніх спасылак набярэцца зь дзясятак + 2 кнігі. А ў enwiki усё-ткі ёсьць артыкулы па клімату асобных, нават невялікіх краін. --Jan Marozaŭ г 14:05, 19 ліпеня 2013 (FET)
P.S. Калі на старонку спасылаецца нейкі шаблён Ш — на яе апасродавана спасылаюцца ўсе старонкі, на якіх шаблён Ш выкарыстоўваецца. --Renessaince 14:40, 19 ліпеня 2013 (FET)
Ну, ёсьць en:Climate of Armenia, en:Climate of Azerbaijan, але гэта горныя краіны, ёсьць таксама en:Climate of Iceland ды en:Climate of Ireland, але ж гэта астравы, адпаведна, клімат марскі (en:oceanic climate). Ёсьць нават en:Climate of Cyprus, але там проста зьмешчаныя табліцы тэмператур у розных месцах Кіпру. Што тычыцца крыніц, дык я знайшоў мноства кніг па ключавым слове "клімат Беларусі":
  1. Логинов, Владимир Федорович. Глобальные и региональные изменения климата: причины и следствия / В. Ф. Логинов. - Минск : ТетраСистемс, 2008. - 496 с. - ISBN 978-985-470-802-7.
  2. Белов, С. И. Медицинская география Белоруссии / С. И. Белов, Н. С. Ратобыльский. - Минск : Беларусь, 1977. - 160 с.
  3. Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. Т. 2 : Климат и вода / [редкол.: Т. В. Белова и др.]. - Минск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2010. - 503 с. - ISBN 978-985-11-0515-7. - ISBN 978-985-11-0472-6.
  4. Матар'ялы да географіі і статыстыкі Беларусі = Beitrage zur geographie und statistik Weissrusslands. Т. 2 / Бел. акадэмія навук, Аддзел прыроды і народнай гаспадаркі. - Менск : [б. и.], 1929. - 182 с. - (В пер.).
  5. Лярскі, Пётр Аляксеевіч. Прырода Магілеўскай вобласці / П.А. Лярскі. — Мінск : Тэхналогія, 2005. — 377 с. — ISBN 985-458-120-9
  6. Кліматычны атлас Беларусі / Бел. навук.-даслед. ін-т сел. і ляс. гасп-кі імя У.І.Леніна пры Савеце нар. камісараў БССР. - Мн.: Выд. Ін-та, 1927. - 13 c., 78 л.
  7. Кароткі нарыс сельскагаспадарчых кліматычных умоў БССР / А.І.Кайгарадаў. - Мн.: Дзяржвыд Беларусі. Сельгассектар, 1932. - 65 с.
  8. Уплыў кліматычных умоў зімы БССР на ўраджай: Стэнагр. матэрыялы нарады пры БАН, 5-6 лют. 1932 г. / Адказ. рэд.: М.Ганчарык, Г.Пратасеня. - Мн., 1932. - 71, [1] с.
Ёсьць сэрыя даведнікаў "Климат Могилева", "Климат Витебска", "Климат Гродно", ёсьць яшчэ адручнік Каўрыгі "Кліматалогія". З павагай, 217.21.43.22 13:39, 20 ліпеня 2013 (FET)
Дзякуй за карысную бібліяграфію. --Jan Marozaŭ г 14:31, 20 ліпеня 2013 (FET)

Праблема старэньня крытэраў адзначанасьці артыкулаў

рэдагаваць

Вітаю, добры дзень! Заклікаю зьвярнуць увагу на праблему старэньня крытэраў, паводле якіх у разьдзеле адзначаліся артыкулы яшчэ пару гадоў таму. Відаць ускосна гэта пацяьвярджае рост якасьці беларускай Вікіпэдыі. Заклікаю актыўна выказваць свае меркаваньні тут і тут. Хай не палохае мая катэгарычнасьць, але ж лічу важным, каб разьдзел ня быў і ня складаў уражаньне занядбанасьці.--Mr. Spock абм 14:23, 10 верасьня 2014 (FET)

цэнзура артыкула Хведар Нюнька

рэдагаваць

Просьба пауплываць на бюракрата Red_Winged_Duck, яки блакуе намаганни нераунадушных беларусау Виленчукоу написаць сбалансаваны и праудзивы артыкул пра былога функцыянера Таварыства Беларускай Культуры: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%A5%D0%B2%D0%B5%D0%B4%D0%B0%D1%80_%D0%9D%D1%8E%D0%BD%D1%8C%D0%BA%D0%B0 Сутнасць яго блакаванняу можна бачыць у абмеркаванни артыкула: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%B1%D0%BC%D0%B5%D1%80%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D1%8C%D0%BD%D0%B5:%D0%A5%D0%B2%D0%B5%D0%B4%D0%B0%D1%80_%D0%9D%D1%8E%D0%BD%D1%8C%D0%BA%D0%B0 Кали коратка, дык сутнасць праблемы у тым што бюракрат Red_Winged_Duck перавышае паунамоцтвы и блакуе матэрыялы афицыйнага сайту ТБК, напрыклад: http://www.westki.info/tbk/21158/sudovae-pasedzhanne-u-sprave-damkou-adbudzecca-21-verasnya пра судовае паседжанне, дзе Х. Нюнька адказчык, http://www.westki.info/tbk/21114/sprava-hvedara-nyunki-spynenaya-ne-za-adsutnasci-dokazau-pavodle-212-artykula-1-chastki-6 пра былую крыминальную справу Х. Нюньки

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня артыкула ў добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Мясцовыя выбары ў Беларусі 2014 году. Дапрацоўка і заўвагі вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 12:29, 20 сьнежня 2021 (UTC+3)