Паважаны спадар Зеленко. Я бы хацеў папрасіць Вас, каб вы не адкатвалі мае змены у гэтых абмеркаваннях. Калі Вы параўнаеце версыю: [[1]]

з версыяй: [[2]]

то Вы упэўніцеся, што я выдаліў толькі свае каментарыі. З павагай, 646angel 15:34, 3 сакавіка 2009 (UTC)

Мяркую, што выдаляць камэнтары няслушна. Лепей перанесьці ў архіў (глядзіце прыклад на гэтай старонцы альбо ў Вікіпэдыя:Форум). --EugeneZelenko 15:46, 3 сакавіка 2009 (UTC)
Мяркую, што мае каменты не настолькі каштоўныя, каб іх захоўваць. Я бы увогуле той флуд выкінуў, але Зденек мне растлумачыў, што ён (флуд) там вісіць не проста так. Дзякую за разуменне. 646angel 19:10, 4 сакавіка 2009 (UTC)

Яўген, дапамажы!

рэдагаваць

Шаблён:User la-2

Стварыў гэты шаблён, але ўдзельнік, які на яго спасылаецца (Bogorm), чамусьці не адлюстроўваецца ў катэгорыі карыстальнікаў якія ведаюць лацінскую мову — 2. Чаму??? Jim 19:52, 26 траўня 2008 (UTC)

Старонкі, якія ўключаюцца ў шаблён, дадаюцца ў чаргу задач (Спэцыяльныя:Статыстыка) і іх абнаўленьне адбываецца з затрымкай. Зараз усё добра :-) --EugeneZelenko 02:11, 27 траўня 2008 (UTC)

У мяне праблема. Не магу паменшыць выяву фармату .png у шаблёне Выспа (гл. Пясочніцу). Памажыце, калі ласка.--Kažemaks 20:47, 13 кастрычніка 2008 (UTC)

Ліцьвін ужо выправіў. --EugeneZelenko 13:44, 14 кастрычніка 2008 (UTC)

Журнал выдаленьняў - «Ян "з княжатаў літоўскіх"» ‎ (Перанесеная ў Ян з княжатаў літоўскіх)

рэдагаваць

Eugene, ты выдаліў старонку Ян "з княжатаў літоўскіх" — а да гэтай праваділі інтэрвікі з польскага падзела. Да выдаленьня варта выправіць інтэрвікі на хоця аднам падзеле, штобы робаты выправілі іншые. Таксама трэба пабачыць Спасылкі на старонку. (Я ўжо гэта выправіў). Bocianski 17:49, 31 траўня 2008 (UTC)

Слушна, але на заўсёды ёсьць час на выпраўленьне спасылак у іншых разьдзелах. Мабыць будзе прасьцей пэрыядычна запрашаць робата прайсьціся па нашых артыкулах. Спасылкі на старонку выпраўляў. --EugeneZelenko 13:48, 1 чэрвеня 2008 (UTC)

Жадаў бы параіцца.

рэдагаваць

Вывучаючы беларускую мову, у мяне паўсталі некаторыя меркаваньні, а, менавіта:

1) Вучыць украінамоўнаму чалавеку беларускую мову праз расейскую - гэта вельмі нелягічна. Часта, напрыклад, некаторыя славы чытаюцца, і (або) пішуцца і ў беларускай, і ў украінскай аднолькава.
2) Ва Украіне ёсьць некаторая цікавасьць да беларускай мовы.(нядаўна, напрыклад, выйшаў першы беларуска-ўкраінскі слоўнік.)
3)У сувязі з гэтым, я вырашыў напісаць падручнік беларускай мовы на ўкраінскай мове, і ўкраінскай мовы на беларускай мове.
4) Я жадаў бы выкарыстаць хостынґ Вікіпэдыі для гэтай мэты. Напрыклад, на старонце Удзельнік:Васіль Бабіч/падручнік беларускай мовы па-ўкраінску і Удзельнік:Васіль Бабіч/падручнік украінскай мовы па-беларуску? Ці магчыма такое зрабіць?
Быў бы вельмі ўдзячны за адказ! --Васіль Бабіч 07:38, 7 чэрвеня 2008 (UTC)
Мяркую, што лепшае месца для падобных падручнікаў — ВікіКнігі (http://be.wikibooks.org і http://uk.wikibooks.org адпаведна). --EugeneZelenko 13:42, 7 чэрвеня 2008 (UTC)
Вельмі удзячны за спасылачкі! Але, настолькі я зразумеў, http://be.wikibooks.org працуе ў афіцыйным правапісе? --Васіль Бабіч 14:55, 7 чэрвеня 2008 (UTC)
Хутчэй за ўсё так. --EugeneZelenko 14:59, 7 чэрвеня 2008 (UTC)
Іншымі словамі, ці магу я пісаць тамака тэксты ў клясычнім правапісе? --Васіль Бабіч 15:06, 7 чэрвеня 2008 (UTC)
Шчыра кажучы, ня ведаю, ці даглядае хто-небудзь ўвогуле за ВікіКнігамі і якія там правілы. --EugeneZelenko 15:07, 7 чэрвеня 2008 (UTC)
Ну, а я вось толькі што паглядзеў... Сёньня было 3 зьмены. Зь іх 2 маі: Стварыў там рахунак, і сваю старонку. Правілы там пакуль што адсутнічаюць, а "што не забароненае, то дазволенае". Вельмі ўдзячны за дапамогу! --Васіль Бабіч 15:18, 7 чэрвеня 2008 (UTC)
Ну вось, пачатак пакладзена! :-) http://be.wikibooks.org/wiki/Украінская_мова і http://uk.wikibooks.org/wiki/Білоруська_Мова . Маю просьбу: Выпраўце, калі ласка, спасылачку на старонце аб украінскай мове! (Украінская мова) Ну, а калі бы Вы прагледзелі гэтыя старонкі,(http://be.wikibooks.org/wiki/Украінская_мова http://be.wikibooks.org/wiki/Украінская_мова/Урок_1 і http://be.wikibooks.org/wiki/Украінская_мова/Урок_1/Адказы наконт артаграфіі, я быў бы проста шчасьлівым! :-) --Васіль Бабіч 14:29, 8 чэрвеня 2008 (UTC)
Шаблён я пагляджу. Падручнік выглядае вельмі добра! Наконт артаграфіі не абяцаю, бо часу, на вялікі жаль, ня шмат. Але магу параіць выкарыстоўваць праверку правапісу для Mozilla Firefox (2.0 і вышэй). Сам ёю карыстаюся. Наконт стылю, раю зьвярнуцца да Удзельнік:Vojt V, Удзельнік:Zedlik, Удзельнік:Karybut — у іх атрымаецца значна лепей за мяне :-). --EugeneZelenko 14:35, 8 чэрвеня 2008 (UTC)
Выправіў шаблён. --EugeneZelenko 15:01, 8 чэрвеня 2008 (UTC)
Вельмі ўдзячны! --Васіль Бабіч 21:29, 8 чэрвеня 2008 (UTC)
Вельмі пажадана загрузіць файлы для падручніка, але калі я пераходжу на старонку загрузкі, там пішуць: Запытанае Вамі дзеяньне дазволенае толькі ўдзельнікам адной з групаў Аўтаматычна пацьверджаныя ўдзельнікі, Адміністрацыя. Але ва ўкраінамоўным падзеле ВікіКніг файлы загружаць магчыма! Не падкажаце, у чым справа? Дзякую! --Васіль Бабіч 13:44, 10 чэрвеня 2008 (UTC)
Калі файл — цалкам Ваша ўласная работа, то будзе лепей загрузіць на Commons. А немагчыма загрузіць лякальна з-за таго, што Ваш рахунак яшчэ новы. Калі не памыляюся, праблемы вырашыцца сама праз 4 дня пасьля стварэньня рахунку.
Дарэчы, раю падумаць пра адзіны рахунак, тады ня трэбу будзе рэгістравацца ў розных праектах. Але перад гэтым трэбу будзе ўніфікаваць (зрабіць аднолькавымі) назвы існуючых рахункаў.
EugeneZelenko 13:51, 10 чэрвеня 2008 (UTC)
У тым-то й справа, што файлы з Commons не працуюць! (Я паспрабаваў уставіць, для пачатку, файл з вымаўленнем майго імя і прозвішчы на сваю старонку, у выніку-http://be.wikibooks.org/wiki/Удзельнік:Васіль_Бабіч)
Праблема не ў файле. У be:b:Шаблон:Праслухаць трэба замяніць Мэдыя на Media (я ня ведаю, як перакладаюцца прасторы назваў у лякалізацыі афіцыйным правапісам). --EugeneZelenko 14:44, 10 чэрвеня 2008 (UTC)
Вельмі ўдзячны за дапамогу! А наогул, у выніку, столькі праблем праз правапіс... --Васіль Бабіч 15:06, 10 чэрвеня 2008 (UTC)

Транслітарацыя беларускіх назваў у Commons

рэдагаваць

У мяне такое пытаньне: як вядома, існуе афіцыйна прыняты беларускімі ўладамі варыянт транслітарацыі беларускіх назваў у лацініцу — [3], дык чаму ён не выкарыстоўваецца ў Commons? Магчыма я ня ведаю нейкія тамтэйшыя правілы, але тыя ж палякі і чэхі ствараюць там катэгорыі з выкарыстаньнем сваіх літараў. Можа, і нам варта выкарыстоўваць нашую лацінку — няхай і ў сучаснай афіцыйнай інтэппрэтацыі (з чэскім мяккім "ль")? --Казімер Ляхновіч 14:51, 10 чэрвеня 2008 (UTC)

Катэгорыі ў Commons, на жаль, дагэтуль толькі па-ангельскі. Ня думаю, што беларуская трансьлітарацыя мае якое-небудзь дачыненьне да ангельскай мовы, дый чытаць тэксты на сумесі альфабэтаў ня вельмі цікава. У ангельскай Вікіпэдыі калісьці вырашылі карыстацца en:BGN/PCGN romanization of Belarusian. Было бы лепей, каб падтрымліваліся пераклады катэгорый... --EugeneZelenko 14:58, 10 чэрвеня 2008 (UTC)
Зразумела. Цяпер буду ведаць, і прытрымлівацца en:BGN/PCGN romanization of Belarusian, а тое я ўжо пасьпеў стварыць некалькі катэгорыяў на "беларускай лацінке" - пэўна, трэба іх перанесьці... --Казімер Ляхновіч 15:07, 10 чэрвеня 2008 (UTC)

Halszany herb.gif

рэдагаваць

Выдаліце, калі ласка. Я яго ў команз перанес. AntonBryl 07:39, 18 чэрвеня 2008 (UTC)

Зроблена. --EugeneZelenko 13:39, 18 чэрвеня 2008 (UTC)


Сысуны млекакормячыя

рэдагаваць

А чаму млекакормячыя, а не сысуны? Сысуны дастаткова даўняе слова, якое і ў літаратуры ёсьць і ўжытак пэўны мае. прынамсі яно больш адпаведнае белмове, чым гэты грубы расеізм. Варта было б перанесьці, як на маю думку.--Siarhei Bohdan 14:58, 19 чэрвеня 2008 (UTC)

Прашу прабачэньня, я ня вельмі добра ведаю біялягічную тэрміналёгію, таму лепей будзе, калі гэтае пытаньне вырашаць спэцыялісты. --EugeneZelenko 15:04, 19 чэрвеня 2008 (UTC)

я прачытаў абмеркаваньне на катэгорыі "млекакормячыя". дык вось апошні аргумэнт там быў такі "Справа асабістых сымпатый. Наўрад ці можна сказаць, што "сысуны" правільна, а "млекакормячыя" няправільна". Я не пурыст ні ў якім разе, але перапрашаю - самое слова млекакормячыя ў прынцыпе інакш, як гвалтоўны расеізм назваць немагчыма. Бо гэтае "млека-" ды яшчэ і "кормячы" гэта настолькі не па-беларуску. Ну глядзеце самі! "Кормячы" ў белмове заўжды дзеепрыслоўе, тут жа гэта дзеепрыметнік! Сысун — слова адпаведнае законам белмовы, яно ёсьць у біялягічнай літаратуры! Калі я вучыўся ў Маладэчанскай бел.гімназіі дык нас яму вучылі побач з "млекакормячымі" (бо так было ў падручніку), праўда наш настаўнік быў адзіным заўсёды белмоўным біёлягам, якога я калісьці сустракаў. То бок легітымнасьць у гэтага слова ёсьць. Я прапаную кіравацца лёгікай і перайменаваць катэгорыю. Зопіць гэтай нявырашанасьці, калі мы ўсё нечага чакаем. Я магу гэта зразумець, калі справа сапраўды няясная, а тут жа ўсё лягічна. Ёсьць беларускае слова і ёсьць гвалтоўна накінуты нам расеізм, які фактычна сваёй прысутнасьцю легітымізуе чужую белмове граматычную кантрукцыю. Дык нашто ён нам. Пагатоў, што сысуны сутнасьць гэтаё групы жывёлаў перадае вельмі добра.--Siarhei Bohdan 15:22, 19 чэрвеня 2008 (UTC)

Васіль Бабіч.jpg

рэдагаваць

Просьба выдаліць файл — загрузіў на Commons. (http://commons.wikimedia.org/wiki/Image:Василь_Бабич.jpg)

Дзякую! --Васіль Бабіч 14:48, 22 чэрвеня 2008 (UTC)
Зроблена. --EugeneZelenko 15:54, 22 чэрвеня 2008 (UTC)

Я слушна разумею, што гэты кавалак вырашана пакінуць? Бо я яго выдаліў, а яго вярнулі назад. AntonBryl 16:01, 28 чэрвеня 2008 (UTC)

Выдаліў яшчэ раз. Калі ня аргумэнты ня будуць дзейнічаць, прыйдзецца абараніць артыкул ад рэдагаваньня. --EugeneZelenko 13:46, 29 чэрвеня 2008 (UTC)

Пытаньне

рэдагаваць

Хацеў бы пазнаць, як адкрыць падзел на новай мове ва Вікіпэдыі? Быў бы вельмі ўдзячны за адказ! --Васіль Бабіч 12:27, 23 чэрвеня 2008 (UTC)

Запыт дадаецца на m:Requests for new languages. Але запыт трэба грунтоўна абгрунтаваць. --EugeneZelenko 13:41, 23 чэрвеня 2008 (UTC)
Буду разбірацца! Вельмі ўдзячны за адказ! Хацеў бы адкрыць падзел на украінскай мове, ў тым выглядзе, ў каторым яна была да рэформы 1933 года. (Харкаўскі правапіс) Гэта аналягічны правапіс да тарашкевіцы. Часткова гэты правапіс вярнулі ў праекце правапісу ўкраінскай мовы 1999 года, але ён, у сілу розных чыннікаў, дагэтуль не ўступіў у сілу. Ва ўкраінскім моўным падзеле ёсьць удзельнікі, які падтрымліваюць праект правапісу 1999 года. --Васіль Бабіч 17:16, 23 чэрвеня 2008 (UTC)
Калі для гэтага правапісу няма асобнага моўнага тэга ў ISO 639 (а яго няма, бо гэта правапіс — мова тая ж), то, мяркую, і спрабаваць ня варта. Выпадак зь беларускай мовай — абсалютна выключны, адбыўся з-за таго, што талерантныя паспалітыя беларусы ня могуць дамовіцца паміж сабой, які правапіс выкарыстоўваць (а пасьля ўзьнікаюць пытаньні пра сякеры вайны). Ёсьць інфармацыя, што гэты разьдзел мусіў быць зачынены 25 траўня мінулага году. Прайшоў ужо болей за год ад моманту падзелу, але пазыцыя фонду Вікімэдыя ўсё тая ж: беларуская вікіпэдыя мусіць быць адна. Дагэтуль пытаньне існаваньня гэтага разьдзелу вікіпэдыі канчаткова ня вырашанае. Яны ня супраць існаваньня тарашкевіцы, але пра ўжываньне правапісаў мовы мусіць дамаўляцца суполка вікіпэдыі на гэтай мове.
Паспрабуйце ўзьняць гэтае пытаньне ў межах украінскай вікі. Тым больш, калі ёсьць прыхільнікі, то справа пойдзе. Беларуская вікіпэдыя файна існавала 3 гады ў двух правапісах і існавала б далей, каб не нянавісьць пэўных асобаў да тарашкевіцы.
У любым выпадку, калі ласка, не выкарыстоўвайце выпадак з падзелам беларускай вікіпэдыі як прыклад: ад гэтага гэтаму праекту будзе толькі горш і наўрад ці будзе падставай для стварэньня новай вікі. Дарэчы, можа вам будзе цікава, вось адхілены запыт на стварэньне вікіпэдыі ўкраінскай латынкай: m:Requests_for_new_languages/Wikipedia_Ukrainian_Latin.
zedlik 05:45, 24 чэрвеня 2008 (UTC)
Калі паміж прыхільнікамі розных правапісаў няма непераадольнай варожасьці, лепей падумаць пра стварэньне канвэртэра паміж правапісамі. Больш, праўда, распаўсюджаныя канвэртары паміж альфабэтамі, але чаму не паспрабаваць зрабіць такі? На мой погляд, украінская Вікіпэдыя дастаткова буйная, каб знайшоўся хоць адзін спэцыяліст у PHP і рэгулярных выразах.
Ня думаю, што ў асобнай Вікіпэдыі на іншым правапісе вялікія шанцы на стварэньне. Асабліва, калі ўлічыць, што правапісы 3 і прыгадаць беларускія сваркі...
EugeneZelenko 13:44, 24 чэрвеня 2008 (UTC)
Канвэртар можна запусціць з/на лацінку. Але пытаньне правапісу значна складаней, бо ён закранае пытаньні не толькі ўласна правапісу, а й лексычнага складу мовы. (Некаторыя славы есьць ва афіційным правапісе, але іх няма ва правапісе харкаўскага правапісу, і наадварот.) Таму, канвэртар тут ці наўрад дапаможа. Бачыў, у сербскай вікі ёсьць канвэртар кірыліца-лацінка, але, па-мойму, гэта мяжа. Дарэчы, калі гэта магчыма, так чаму ў беларускім падзеле гэтага не зрабілі? ;-)
Жаданьня пагуляць у палітыку было значна болей за тэхнічныя веды... А рабіць спрабавалі... --EugeneZelenko 14:54, 24 чэрвеня 2008 (UTC)
Пазіцыя ва ўкраінамоўнай Вікіпэдыі наступная: Вікі павінна быць у тым правапісе, які на дадзены момант зьявляецца афіцыйным. Калі Вярхоўная Рада зацвердзіць новы-стары правапіс, то вікі пяройдзе на яго.

P.S. Па-мойму, ад падзелу беларускамоўнага падзелу Вікіпэдыі выйгралі ўсё ўдзельнікі: ніхто нікому больш не мяшае, кожны развівае свой падзел, і не мяшае рабіць гэта іншым. Хіба не? --Васіль Бабіч 14:43, 24 чэрвеня 2008 (UTC)

Калі сваркі ўсіх з усімі лічыць выйгрышам... Уявіце сябе, што Ўкраіна падзеліцца па правапісу — усім будзе добра, ніхто нікому не перашкаджае, але ці варта? --EugeneZelenko 14:54, 24 чэрвеня 2008 (UTC)
Жаданьня пагуляць у палітыку было значна болей за тэхнічныя веды... А рабіць спрабавалі... І што выйшла?
Калі сваркі ўсіх з усімі лічыць выйгрышам... - Калі я не памыляюся, пасьля падзелу, аніякіх сварак праз правапіс не была? Прашу прабачэньні, калі дапусціў памылку.
Уявіце сябе, што Ўкраіна падзеліцца па правапісу — усім будзе добра, ніхто нікому не перашкаджае, але ці варта?. Дзевяноста адсоткам украінцаў такія пытаньні не хвалююць... Яны хвалююць групу прафесараў Нацыянальнай Акадэміі Навук, і некаторых энтузіястаў, накшталт мяне. :-) Калі Вярхоўная Рада прыме новы-стары правапіс, то ці наўрад гэтаму будзе нейкі сурьёзны супраціў...
P.S. Украіну ужо некаторыя палітыкі настолькі падзялілі, што наўрад ці пытаньне правапісу зможа падзяліць яё яшчэ больш...
P.P.S. Чыста тэхнічнае пажаданьне: калі гэта ня вельмі складана, не разбівайце мае паведамленьні сваімі, проста капіюйце тэкст! Быў бы вельмі ўдзячны! --Васіль Бабіч 15:48, 24 чэрвеня 2008 (UTC)
Праблема ня толькі ў сварках, а ў падзеле. І варожасьць нікуды не падзелася.
Мяркую, што для пачатку варта абмеркаваць пытаньне ва ўкраінскай Вікіпэдыі. Дарэчы, калі існуюць не-MediaWiki канвэртары паміж рознымі ўкраінскімі првапісамі (для беларускіх гэта так), то чаму не зрабіць гэта ў MediaWiki? Ізноў жа, шмат артыкулаў будзе «перакладацца»...
EugeneZelenko 13:33, 25 чэрвеня 2008 (UTC)
Я ня буду пакуль што падаваць запыт на Мeta. Паспрабую пакуль напісаць некалькі артыкулаў ў Харкаўскім правапісе,(на Вікіславіі) а далей пагляджу, ці мае гэты праект будучыня... --Васіль Бабіч 13:16, 28 чэрвеня 2008 (UTC)
Можна і так, але, на маю думку, не перашкодзіла бы спачатку ўсебакова абмеркаваць пытаньне з удзельнікамі ўкраінскай Вікіпэдыі. --EugeneZelenko 13:57, 28 чэрвеня 2008 (UTC)
Амаль афіцыйная пазыцыя адносна Вікіпэдый адной мовай, але рознымі правапісамі і графікамі:
The Wikimedia Foundation will not accept a new project for an orthography. The reason why we have the be-x-old.wikipedia.org is because the Belarus Wikipedia was high jacked and there was no way that these people wanted to be inclusive in one Belarus language project. Гэта Gerard Meijssen адсюль. --zedlik 15:57, 29 жніўня 2008 (UTC)

Commons для катэгорый

рэдагаваць

Для расстаноўкі шаблёну Commons у катэгорыі запусьціў робата для ўсіх катэгорый адразу, а не часткамі, бо там відавочна: альбо ёсьць катэгорыя з інтэрвікаў, альбо яе няма, таму ніякіх «інтэлектуальных» пошукаў патрэбнай катэгорыі, што было асноўнай крыніцай памылак, не ажыцьцяўляецца. Крыху пазьней скончу тыя катэгорыі, якія яшчэ не пасьпеў. --zedlik 06:30, 14 ліпеня 2008 (UTC)

Цудоўна! Вялікі дзякуй! --EugeneZelenko 13:50, 14 ліпеня 2008 (UTC)
  • Operator: WikiDreamer
  • Purpose: Interwiki from French Wikipedia
  • Software: pywikipedia framework
  • Already has bot flag on: 62 wikipedia, more info here
I start my bot now for 50 test edits. Thank you! --WikiDreamer 02:18, 20 ліпеня 2008 (UTC)

Неабгрунтаванае выдаленьне катэгорый

рэдагаваць

Калі ласка, спадар EugeneZelenko зьвярніце сваю ўвагу на неабгрунтаванае выдаленьне катэгорый спадаром Cesco. Праглядзіце наступныя катэгорыі: Катэгорыя:Баксэры па краінах (катэгорыя для паляпшэньня катэгарызацыі, неабгрунтаванае выдаленьне), Катэгорыя:Беларускія баксэры (выдаленьне Катэгорыя:Беларускі бокс і зьмена катэгарызацыі), Катэгорыя:Беларускі бокс (неабгрунтаванае выдаленьне), а таксама Абмеркаваньне катэгорыі:Беларускі бокс (адказ ад абмеркаваньня); Катэгорыя:Галіны права і Катэгорыя:Грамадзянскае права (катэгорыі неабходныя для паляпшэньня катэгарызацыі, неабгрунтаванае выдаленьне і зьмена катэгарызацыі). Таксама спадар Cesco чамусьці выдаляе катэгорыі аб гісторыю Ўкраіны; калі ўсё што тычыцца гісторыі Ўкраіны зьмяшчаць у адну катэгорыю, то ў будучыні там знайсьці штосьці будзе праблематычна. Калі ласка, зрабіце што-небудзь! --Ліцьвін 08:38, 23 ліпеня 2008 (UTC)

RWD ужо заблякаваў а таксама вярнуў папярэднія вэрсіі катэгорый. --EugeneZelenko 13:40, 23 ліпеня 2008 (UTC)

Калі ласка, перанясіце мой уліковы запіс з Васіль Бабіч на Vasyl` Babych. (Жадаю стварыць адзіны рахунак) --Васіль Бабіч 13:46, 26 ліпеня 2008 (UTC)

Зроблена. --EugeneZelenko 13:49, 26 ліпеня 2008 (UTC)
Вельмі ўдзячны! --Vasyl` Babych 13:52, 26 ліпеня 2008 (UTC)

Русское мнение

рэдагаваць

Вы мабыць не заўважылі гэтую праўку, удзельнік зрабіў такую праўку ня толькі ў нашай Вікіпэдыі, быццам ад гэтага штосьці зьменіцца :( --Ліцьвін 17:33, 3 жніўня 2008 (UTC)

Так, не заўважыў... Здараецца :-). Але пункт гледжаньня ня выключна расейскі, а таксама сэрбскі, (калі не памыляюся)) беларускі і г.д. Дарэчы, не перашкодзіла бы дадаць мапу (узгадвалася недзе на Commons) альбо сьпіс краі якія прызнаюць/не прызнаюць незалежнасьць Косава. --EugeneZelenko 13:44, 4 жніўня 2008 (UTC)
Я назваў гэты разьдзел Русское мнение, бо пад такой назвай гэты ўдзельнік зрабіў такую жа праўку ў расейскай Вікіпэдыі. У артыкуле Косава патрэбна ня толькі выява… --Ліцьвін 14:01, 4 жніўня 2008 (UTC)

Накід новага артыкулу

рэдагаваць

Ці можна якім-небудзь чынам захаваць яго як чарнавік, каб пасьля працягнуць рэдагаваньне? А то сыры пакуль што мо' ня варта выкладаць. --Taravyvan Adijene 15:40, 7 жніўня 2008 (UTC)

Звычайна чарнавікі робяцца як уласныя падстаронкі. Напрыклад, Удзельнік:Taravyvan Adijene/Чарнавік. --EugeneZelenko 15:42, 7 жніўня 2008 (UTC)
Арыгінальны ход. Спадзяюся, ніхто яшчэ не надумае пакуль што правіць гэты артыкул. --Taravyvan Adijene 16:05, 7 жніўня 2008 (UTC)
Звычайна асабістыя старонкі могуць рэдагаваць толькі самі удзельнікі. На тое яны і асабістыя :-) --EugeneZelenko 13:40, 8 жніўня 2008 (UTC)
Я не пра нейкія галімыя прэтэнзыі што да аўтарскіх правоў, а пра тое, што ніхто і нішто не забараняе ў такім разе двум удзельнікам адначасна пачаць ствараць адзін і той самы артыкул незалежна, не здагадваючыся пра існаваньне адно аднаго. :) --Taravyvan Adijene 14:34, 8 жніўня 2008 (UTC)
Здараецца і такое :-) Вядома каардынацыя патрэбная. У буйных Вікіпэдыях для гэтага выкарыстоўваюцца праекты. --EugeneZelenko 14:49, 8 жніўня 2008 (UTC)

Ці можна так рабіць, каб гутаркі ўдзельніка перанакіроўваліся на яго старонку? --Ліцьвін 14:36, 31 жніўня 2008 (UTC)

Лічу гэта няслушным, але пра забароны не памятаю. У любым выпадку праўце сьмела. --EugeneZelenko 14:41, 31 жніўня 2008 (UTC)
Такога зусім не павінна быць. Калі ў нейкага ўдзельніка ўзьнікаюць пытаньні да гэтага ўдзельніка і што ён бачыць, тое што яму нават няма дзе спытаць што і як у гэтага ўдзельніка. Лічу што так рабіць нельга і старонкі з гутаркамі павінны быць у кожнага ўдзельніка, у адваротным выпадку гэта можна разумець як праяву непавагі па стаўленьні да іншых удзельнікаў праекту. Лічу, што Адміністратары павінны сачыць за гэтым і па магчымасьці перарываць такія дзеяньні ўдзельнікаў. --Ліцьвін 14:55, 31 жніўня 2008 (UTC)
Цалкам згодзен з Вамі. --EugeneZelenko 15:05, 31 жніўня 2008 (UTC)

Я меў на ўвазе: выдаліць артыкул "Капытка", а назамест у артыкуле "Капыткі" дадаць інтэрвікі. --Taravyvan Adijene 22:16, 31 жніўня 2008 (UTC)

Bocianski дадаў інтэрвікі. Але ж назва Капытка таксама выкарыстоўваецца, таму варта пакінуць перанакіраваньне, а не выдаляць. Можна проста перайменаваць артыкул. Але цікава пабачыць абгрунтаваньне, якая назва больш падыходзіць (распаўсюджаньне, дыялект альбо штосьці іншае). --EugeneZelenko 14:13, 1 верасьня 2008 (UTC)
Калі ласка, артыкул дапоўнены і ў тым ліку абгрунтаваньнем. :) --Taravyvan Adijene 08:09, 3 верасьня 2008 (UTC)
Зроблена. Хутчэй за ўсе, Вы таксама можаце пераймяноўваць артыкулы (закладка перанесьці). --EugeneZelenko 13:40, 3 верасьня 2008 (UTC)
Дзякуй. Так, магу. Але не хацелася выклікаць вайну перайменаваньняў. --Taravyvan Adijene 03:21, 4 верасьня 2008 (UTC)
Мяркую, што вайна перайменаваньняў магчымая толькі калі ўдзельнікі ня могуць дамовіцца. На мой погляд, абгрунтаваньне ў прычыне пераносу альбо абмеркаваньні старонкі значна зьніжае шанцы зьяўленьня падобных войнаў. --EugeneZelenko 13:42, 4 верасьня 2008 (UTC)

Hi, I'd like to request a bot flag for タチコマ robot:

  • Operator: commons:User:White Cat
  • Purpose: Interwiki, Double redirects, commons delinking
  • Software: Pywikipedia, awb
  • Bot with Flag: (full list)
  • Details: autonomous and supervised.
  • If this is the wrong place for this request, please move it to the right location.

Thanks! -- Cat chi? 17:41, 3 верасьня 2008 (UTC)

Done. However I recommend to separate Interwiki, Double redirects functionality into separate account and request global bot status for it. --EugeneZelenko 13:40, 4 верасьня 2008 (UTC)

Hello EugeneZelenko. I've requested to run Synthebot on mk.wikipedia .

I also would like a bot flag for Synthebot on be-x-old . Its technical information is summarized below.

  • Operator: Julian Mendez
  • Automatic or Manually Assisted: mostly automatic in autonomous mode; sometimes manually assisted to solve interwiki conflicts
  • Programming Language(s): pywikipedia
  • Function Summary: interwiki links
  • Already has a bot flag on: more than 80 wikipedias, see SUL table

Further technical information is available on its main page. Thank you in advance. Regards, --Julian 18:30, 18 верасьня 2008 (UTC)

Удзельнік Cesco

рэдагаваць

Хачу ўзьняць пытаньне пра азначанага ўдзельніка. З аднаго боку паважаю і цаню яго ўнёсак у наш падзел, з другога - ён НІКОЛІ НІ З КІМ не лічыцца ў сваіх дзеяньнях, і, адпаведна, увесь час нэрвуе сталых удзельнікаў свавольнымі праўкамі. Як вынік такіх дзеяньняў шмат каму прыходзіцца пастаянна сачыць за яго дзеяньнямі і скасоўваць шмат якія з іх, прыводзячы свае аргумэнты супраць, на якія ён усё роўна не зьвяртае ўвагі. Атрымліваем выдаткаваньне шмат часу на пустыя для праекту ўвогуле дзеяньні і на падвышэньне «тэмпэратуры» суполкі. Мяркую, трэба нешта рабіць з гэтым. Прад'яўленьне бясконцых простых папярэджваньняў не прыносіць выніку, на маю думку. --yurtsevich 08:32, 23 верасьня 2008 (UTC)

Прашу спыніць свавольныя, на мой погляд зусім неабгрунтаваныя праўкі азначанага ўдзельніка: [4] --yurtsevich 08:35, 23 верасьня 2008 (UTC)
Па менавіта гэтай праўцы праз ICQ было дасягнутае ўзаемнае паразуменьне. --yurtsevich 10:03, 23 верасьня 2008 (UTC)
Мяркую, што лепшым выйсьцем у сытуацыі з Cesco будзе запыт на камэнтары па прыкладу en:Wikipedia:Request for comments#Request comment on users. Адпаведна будзе рашэньне суполкі па гэтаму пытаньню. --EugeneZelenko 14:00, 23 верасьня 2008 (UTC)

I also would like a bot flag for Ptbotgourou on be-x-old .

  • Operator: Gdgourou
  • Automatic or Manually Assisted: autonomous mode; sometimes manually assisted to solve interwiki conflicts
  • Programming Language(s): pywikipedia
  • Function Summary: interwiki links
  • Already has a bot flag on: more than 40 wikipedias, see SUL table

--Gdgourou 09:49, 25 верасьня 2008 (UTC)

Thanks for the status modification. I was a bit forced to request it directly to you because my request has been archived in status Not Done look here --Gdgourou 14:10, 25 верасьня 2008 (UTC)

Уважаемый администратор,
год или два назад я создал в белорусской (старой орфографии) Википедии учётную запись Dmitri Lytov, но так и не успел ей воспользоваться, а пароль забыл. Одноименные учётные записи у меня есть в ряде других Википедий, в частности, в русской, белорусской (новой орфографии), английской и др. Доказательством того, что это именно моя учётная запись, может быть IP-адрес (если его можно проверить) - он должен совпадать с IP-адресом для одноименных учётных записей в разделах на иных языках в тот период (в этом году, в связи со сменой провайдера, у меня другой IP). Прошу Вас, если это возможно, удалить данную учётную запись - сейчас я создаю единую учётную запись. С уважением, ru:Участник:Dmitri Lytov--89.113.78.184 06:16, 28 верасьня 2008 (UTC)

Опция "выслать новый пароль" мне недоступна, поскольку я не успел подтвердить адрес e-mail. - Удзельнік:Dmitri Lytov --89.113.78.184 16:25, 28 верасьня 2008 (UTC)
Спасибо! --Dmitri Lytov 19:06, 29 верасьня 2008 (UTC)

Cześć! Właśnie napisałem artykuł o dwóch kamienicach w Mińsku przy ul. Sowieckiej. Jesteś z Mińska, dysponujesz może zdjęciem domu nr 19, gdzie mieszkał Ryhor Szyrma? Pozdr. Warszawiak 09:38, 30 верасьня 2008 (UTC)

Гы, думаю, што мне будзе няцяжка гэта зрабіць. Калі ня супраць. ;) --Taravyvan Adijene 10:03, 30 верасьня 2008 (UTC)
Супраць? OMG! ;) --zedlik 11:21, 30 верасьня 2008 (UTC)
Ды ўжо зроблена. :) Выкласьці змагу хіба ўвечары. --Taravyvan Adijene 11:54, 30 верасьня 2008 (UTC)
Вялікі дзякуй! --EugeneZelenko 13:57, 30 верасьня 2008 (UTC)
commons:Category:Independence square, Minsk - даю спасылку на катэгорыю, бо там яшчэ памятныя дошкі (і Рыгору Шырме ў тым ліку) ёсьць. --Taravyvan Adijene 19:43, 30 верасьня 2008 (UTC)
На вялікі жаль, са здымкамі дошак (дый і іншых скульптур) ёсьць праблема - калі скульптар не памёр больш за 50 гадоў таму, здымкі нельга без дазволу выкарыстоўваць у камэрцыйных мэтах (артыкул 19 закону РБ аб аўтарскі праве). Глядзіце таксама commons:Commons:Freedom of panorama. Я дадам запыт на выдаленьне. --EugeneZelenko 02:55, 1 кастрычніка 2008 (UTC)
Ого, ня ведаў. Ну тады выдаляйце. --Taravyvan Adijene 06:57, 1 кастрычніка 2008 (UTC)
Можна выразаць частку з Image:Belarus-Minsk-Independence Square-5.jpg. Таксама пагляджу ў здымкі, якія рабіла маці, яле гэта зойме час. --EugeneZelenko 13:57, 30 верасьня 2008 (UTC)

Eugene, ты адзіны наш бюракрат. zedlik атрымаў венік ад суполкі (7:0). Bocianski 21:19, 30 верасьня 2008 (UTC)

Зроблена. --EugeneZelenko 02:49, 1 кастрычніка 2008 (UTC)

Свабода панарамы

рэдагаваць

Я тут разьбіраўся з свабодай панарамы ў Беларусі, вось што атрымліваецца. Вось абзац артыкула 19, які рэглямэнтуе дазволы:

Допускается [...] воспроизведение или доведение до всеобщего сведения
произведений архитектуры,  изобразительного  искусства,  фотографий,
которые  постоянно  расположены  в  месте,  открытом  для свободного
посещения,  за исключением случаев,  когда изображение  произведения
является  основным объектом такого воспроизведения или сообщения для
всеобщего сведения или когда оно используется в коммерческих целях;

Усё нібыта добра, але за исключением случаев, когда изображение произведения является основным объектом такого воспроизведения или сообщения для всеобщего сведения или когда оно используется в коммерческих целях — атрымліваецца, што любы твор архітэктуры, выяўленчага мастацтва і фатаздымкі нельга фатаграфаваць, калі ён зьяляецца асноўным аб’ектам здымку. Апроч гэтага атрымліваецца, што яго нельга фатаграфаваць для любога камэрцыйнага выкарыстаньня. Калі так, то я не магу зразумець, чым прынцыпова адрозьніваецца фатаграфаваньне памятных шыльдаў, што вышэй, ад фатаграфаваньня Плошчы Перамогі альбо Парацу Рэспублікі: ні тыя, ні гэтыя нельга выкарыстоўваць у камэрцыйных мэтах. Маглі б вы патлумачыць, што тут ня так ці дзе я памыляюся? --zedlik 01:14, 5 кастрычніка 2008 (UTC)

Вось і я пра гэты самы артыкул. Як яго выкарыстоўваць у такім разе? --Taravyvan Adijene 12:23, 5 кастрычніка 2008 (UTC)
Я пытаўся пра гэта гады з 2 таму на форуме http://praunik.org. Адказ быў, што той момант часу закон РБ аб аўтарскім праве і іншыя часткі грамадзкага кодэксу не зьмяшчалі вызначэньня твору архітэктуры. Гэта могуць быць толькі праекты, макеты (як, напрыклад, у Казахстане), так і самі будынкі (як напрыклад, на Ўкраіне). Ня ведаю, ці зьмянілася штосьці за гэты час.
Скульптуры яўна пералічаныя ў артыкулах 6 і 7 закону РБ аб аўтарскім праве.
У любым выпадку, артыкул 19 ня тычыцца тых аб'ектаў, якія перайшлі ў грамадзкую ўласнасьць (аўтар якіх памёр больш за 50 гадоў таму). Але са скульптур у Менску, наколькі ведаю, гэта толькі «Хлопчык з лебедзем». Для сучасных твораў можна спрабаваць атрымаць дазвол ад скульптараў на публікацыю здымкаў згодна вольных ліцэнзій.
EugeneZelenko 14:20, 5 кастрычніка 2008 (UTC)
Зараз зразумела, дзякуй! Пра 50 гадоў — гэта вядома, таму я і прыклады выбіраў такія, каб 50 гадоў не мінула. --zedlik 17:09, 5 кастрычніка 2008 (UTC)

Хачу параіцца пра Сьцяг брыгады :-)

рэдагаваць

Атрымаў гэткае пасланьне ад украінскіх братоў

Вибачайте , що пишу по-українськи, білоруську мову знаю досить погано. Скажіть будь-ласка який статус ліцензії має зображення Sciag 1 Sluckaha palka .jpg? Відповідь будь-ласка пришліть або на моє обговорення в Українській Вікіпедії 2 або на електронну пошту bear89@bk.ru.

Долучайтеся до роботи в Українській Вікіпедії!!! Свабода! Нежалежнасьць! Адраджэньне!!!

Аўтар здымка, як я разумею невядомы, здымак 1920-21 году... Ці магчыма яго далучыць да грамадскай уласнасьці і выставіць у Вікісховішча?--Ruslan Raviaka 07:22, 6 кастрычніка 2008 (UTC)

Мяркую, што так, калі ніякіх зьвестак пра аўтара знайсьці немагчыма. Па беларускаму заканадаўству (артыкул 22) ананімны твор пераходзіць у грамадзкую ўласнасьць праз 50 гадоў пасьля першай публікацыі. --EugeneZelenko 13:56, 6 кастрычніка 2008 (UTC)

Да ўсіх адміністратараў. Калі ласка, пастаўце абарону на гэты артыкул ад рэдагаваньня ананімнымі ўдзельнікамі. --Ліцьвін 16:30, 13 кастрычніка 2008 (UTC)

Мяркую, што ў гэтым выпадку варта спачатку закамэнтаваць спрэчныя выявы, а потым абараніць нэўтральны варыянт. --EugeneZelenko 13:45, 14 кастрычніка 2008 (UTC)

Артыкул абаронены ад рэдагаваньня. Трэба перад шаблёнам {{Зноскі}} дадаць загаловак Крыніцы. --Юрцэвіч Дзьмітры 21:09, 23 кастрычніка 2008 (UTC)

Усё добра, ён абаронены толькі ад ананімаў, Ліцьвін ужо ўсё зрабіў: [5]. —zedlik 22:21, 23 кастрычніка 2008 (UTC)
Вось як... Буду ведаць. --Юрцэвіч Дзьмітры 08:31, 24 кастрычніка 2008 (UTC)

Калі ласка, прыміце ўдзел у гэтым абмеркаваньні. Вы нешта напісалі, але што Вы жадалі гэтым сказаць засталося незразумелым. Калі ласка, раскройце і пацьвердзіце сваё меркаваньне «ягонымі лістамі ці запісамі», якімі, як я зразумеў з вашага пасту Вы валодаеце. Загадзя дзякуй. --Ліцьвін 16:40, 7 лістапада 2008 (UTC)

Неабходнай літаратуры ў мяне няма, я толькі падказаў слушны напрамак для пошуку. --EugeneZelenko 15:00, 8 лістапада 2008 (UTC)
Шкада :( Але я трохі знайшоў інфармацыі. І некалькі пытаньняў задаў спадару W.V.-S., але ён адмаўляецца займацца «тролінгам» (удзельнічаць у абмеркаваньні), што вельмі дзіўна. --Ліцьвін 16:10, 8 лістапада 2008 (UTC)
Мяркую, што ён мае рацыю. Крыніцу ён падказаў. Дый не перашкодзіць пачытаць іншую сур'ёзную літаратуру прысьвечаную Казімеру Малевічу. --EugeneZelenko 16:19, 8 лістапада 2008 (UTC)
Мяркую, што ён мае рацыю. Крыніцу ён падказаў. Крыніца крыніцай, але не факт што тамака гэтае напісана. Кніга 2004 году, а на яе ніхто не спасылаецца кажучы аб тым, што ён быў з украінскай шляхты. Вось што дзіўна. І чаму нельга пазначаць у Беларускай Вікіпэдыі дасьледаваньні беларускіх навукоўцаў? У шляхецкім сьпісе Беларусі прозьвішча Малевіч згадваецца некалькі разоў. --Ліцьвін 16:31, 8 лістапада 2008 (UTC)
А што перашкаджае пашукаць гэтую кнігу ў бібліятэцы? Што датычыцца дасьледаваньні беларускіх навукоўцаў — чаму не, але гэта мусяць быць сур'ёзныя дасьледаваньні, а не прапагандысцкія артыкулы ў газэтах альбо перадачы «Свабоды». --EugeneZelenko 16:45, 8 лістапада 2008 (UTC)
Так, тое што на беларускай мове, тое што абараняе беларускі пункт гледжаньня - брахня і прапаганда. Ну ні як не думаў, што такое меркаваньне сустрэну ў Беларускай Вікіпэдыі. Пасьля гэтага можна паставіць толькі тоўстую кропку. Тоўстую кропку на ўсім! :(
P.S. У базе дадзеных Нацыянальнай бібліятэкі такой кнігі няма. І наогул дзіўна, што яна выдадзеная ў 2004 годзе, а яшчэ ў электронным выглядзе яе няма... хоць што тут дзіўнага - гэта змова беларускіх прапагандыстаў :( --Ліцьвін 17:39, 8 лістапада 2008 (UTC)
Гутарка ідзе не пра брахню і прапаганду, а пра тое, што нельга за Казімера Малевіча вырашаць, якой ён нацыянальнасьці. А для гэтага трэба чытаць першакрыніцы і сур'ёзную літаратуру.
Таксама нагадаю, што ў Вікіпэдыі мусіць быць нэўтральны, а не беларускі пункт гледжаньня.
EugeneZelenko 15:42, 9 лістапада 2008 (UTC)
Крыніцы, паводле ru:Википедия:Нейтральная точка зрения, не павінны быць нэўтральнымі: нэўтральным павінен быць зьмест. Такім чынам, словы а не прапагандысцкія артыкулы ў газэтах альбо перадачы «Свабоды» зьяўляюцца відавочным парушэньнем правіл Вікіпэдыі. Шкада, што адзін з адміністратараў Беларускай Вікіпэдыі гэтага яшчэ ня ведае :( --Ліцьвін 19:08, 9 лістапада 2008 (UTC)
Нажаль пакуль адлюстраваны толькі ўкраінскі пункт гледжаньня :( --Ліцьвін 16:05, 9 лістапада 2008 (UTC)
Мяркую, што адлюстраваны пункт, які грунтуецца на дакумэнтах (радаводзе). --EugeneZelenko 16:21, 9 лістапада 2008 (UTC)
Мяркуеце, ці так і ёсьць? Можна што заўгодна меркаваць. Калі ласка дайце гэтыя дакумэнты (радавод). Вы толькі кажаце, што гэтая інфармацыя ў Вас ёсьць. Так чаму Вы ня можаце яе прадставіць? --Ліцьвін 16:55, 9 лістапада 2008 (UTC)
Яшчэ пракамэнтую А што перашкаджае пашукаць гэтую кнігу ў бібліятэцы? Пытаньне ў інфармацыйную эпоху, у гады інтэрактыўных электронных кніг і магчымасьці атрыманьня ўсеагульнага доступу да разнастайнай інфармацыі не выходзячы з дому. Я Вам задам контр«пытаньне»: А навошта Вікіпэдыя калі ёсьць бібліятэкі? --Ліцьвін 16:55, 9 лістапада 2008 (UTC)
Прабачце, але крыніцу з радаводам Вам назвалі. Магчама ёсьць і іншыя кнігі на гэтую тэму.
Вікіпэдыя мусіць грунтавацца на фактах. Ня ўсё сур'ёзныя кнігі ёсьць у Інтэрнеце. І наадварот, Інтэрнэт не зьяўляецца бясспрэчнай праўдай і аўтарытэтнай крыніцай (на гэты конт раю прачытаць Bomba megabitowa Лема).
EugeneZelenko 17:35, 9 лістапада 2008 (UTC)
Прабачце, але крыніцу з радаводам Вам назвалі. Магчама ёсьць і іншыя кнігі на гэтую тэму. І гэтак павінна быць? І мне таксама можна знайсьці нейкую малавядомую кнігу і сказаць, што тамака напісана, што ён беларус? А калі хтосьці будзе ня згодзен, тады проста яму пісаць - А што Вам перашкаджае пашукаць гэтую кнігу ў бібліятэцы? (пры гэтым ведаючы, што ў бібліятэцы яе няма ;))
Дык вось, я ня веру, што тамака напісана, што ён украінец. Цяпер Вы павінны мне даказаць (прадставіць тэкст з гэтай кнігі). У адваротным выпадку я маю поўнае права паставіць у артыкуле шаблёны {{Неаб'ектыўна}} і {{Сумнеўна}}, бо тутака ўжо сапраўды не Іван Сусанін, тамака хоць быў навочны матэрыял, а тутака наогул нічога няма, акрамя спасылкі ў нікуды. --Ліцьвін 17:57, 9 лістапада 2008 (UTC)
Прабачце, але можна пашукаць і іншыя кнігі замест спасылак у Інтэрнеце. Пра гэта таксама неаднаразова пісалася. --EugeneZelenko 14:47, 10 лістапада 2008 (UTC)
Не зразумеў. Так я жа аб гэтым і кажу. Я знайшоў крыніцы дзе гаворыцца то-та і то-та. Няўжо я нешта гэтым парушыў? А вось у Вас што ні словы - то парушэньне правіл Вікіпэдыі, у прыватнасьці ru:Википедия:Нейтральная точка зрения. --Ліцьвін 15:03, 10 лістапада 2008 (UTC)
Крыніцы мусяць быць ru:Википедия:Авторитетные источники, бо невядома, што, напрыклад, гавораць на гэты конт іншыя рэдакцыі «Свабоды» альбо газэты, якія выдаюцца ў іншых краінах.
Паўтаруся, але лічу, што лепшай крыніцай інфармацыі на конт нацыянальнасьці будуць асабістыя лісты, успаміны і г.д. асобы (асабліва факсымільныя выданьні).
EugeneZelenko 15:10, 10 лістапада 2008 (UTC)
Так Вы жа кажаце, што ў Вас іх няма. І ў мяне іх няма. Я асабіста Вам тлумачыў на прыкладзе Івана Сусаніна як пішацца Вікіпэдыя і як і якія выкарыстоўваюцца крыніцы. Вы так нічога і не зразумелі? --Ліцьвін 15:35, 10 лістапада 2008 (UTC)
Мяркую, што Вы таксама нічога не зразумелі. Калі прэтэндаваць на ісьціну — тады трэба вывучаць сур'ёзную літаратуру. А мітаў ужо дастаткова настваралі... Асабліва на нацыянальныя тэмы... --EugeneZelenko 15:39, 10 лістапада 2008 (UTC)
Третичный источник, в свою очередь, обобщает вторичные. Википедия в подавляющем большинстве случаев является третичным источником. (Крыніца: ru:Википедия:Авторитетные источники) Вам ізноў тлумачыць, што такое троесная крыніца або самі прачытаеце? А мітаў ужо дастаткова настваралі... Асабліва на нацыянальныя тэмы... Калі ласка сьпіс артыкулаў і Вашы прэтэнзіі на нацыянальнай глебе. --Ліцьвін 15:47, 10 лістапада 2008 (UTC)
Тады чаму зацыклівацца на беларускім паходжаньні і не дадаць крыніцы пра польскае, расейскае, харвацкае, і г.д. паходжаньне Казімера Малевіча? Напэўна знойдуцца крыніцы... --EugeneZelenko 15:56, 10 лістапада 2008 (UTC)
крыніцы пра польскае, расейскае, харвацкае, і г.д. паходжаньне Казімера Малевіча? Палякі сьцьвярджаюць, што ён хоць і зь Літвы, але ўсё роўна паляк, як і з Адамам Міцкевічам карацей. Расейцы кажуць што ён паляк (беларус зь Літвы), харваты сьцьвярджаюць, што ў яго польска-беларускае паходжаньне. Калі ласка, больш не адказвайце такімі «пытаньнямі», а адказвайце пэўна, праўда калі ў вас ёсьць што сказаць. --Ліцьвін 16:08, 10 лістапада 2008 (UTC)
Тады гэтыя погляды таксама варта дадаць побач з беларускім. --EugeneZelenko 14:37, 11 лістапада 2008 (UTC)
Ня ведаю ніякага беларускага погляду. --Ліцьвін 14:51, 11 лістапада 2008 (UTC)
У абмеркаваньні артыкула Вы прыводзілі спасылкі на гэты конт. --EugeneZelenko 14:52, 11 лістапада 2008 (UTC)
Тамака ёсьць розныя спасылкі (расейскія напрыклад), не сказаў бы што расейцы ў такіх пытаньнях будуць прытрымлівацца беларускіх поглядаў. У такіх выпадках лепш казаць аб неабходнасьці, бо хаваць праўду немагчыма. --Ліцьвін 15:05, 11 лістапада 2008 (UTC)
Штосьці гэтая праўда залежыць ад нацыянальнасьці тых, хто пра яе распавядае... А ў першакрыніцы зазірнуць нікому не цікава... --EugeneZelenko 15:14, 11 лістапада 2008 (UTC)
Давайце, зазірну. Толькі не кажыце, што ў Вас іх няма. --Ліцьвін 15:20, 11 лістапада 2008 (UTC)
Дарэчы, калі сустрэнуцца факсымільныя выданьні лістоў і запісаў Малевіча (яны ўжо у грамадзкай уласнасьці), гэта будзе вельмі цікава і для Commons. --EugeneZelenko 15:31, 11 лістапада 2008 (UTC)

Паводле Правапісу-2005 позьнія пазычаньні з ангельскай перадаюцца зь цьвердым «л», у прыкладах ёсьць он-лайн. Чаму блёг? —zedlik 22:39, 13 лістапада 2008 (UTC)

Раней у расейскім сэгмэнце інтэрнэту дастаткова актыўна абмяркоўвалася пытаньне выкарыстаньня Вы альбо вы. У выніку склаліся пэўныя правілы пра тое, што зварот Вы можа выкарыстоўвацца толькі ў асабістым звароце (і магчыма, анкетах), калі ідзе публічная перапіска, то пакуль ёсьць пэўныя ваганьні, але меркаваньне ў асноўным за тое, каб выкарыстоўваць вы. Калі ж ідзе зварот да нявызначанай асобы (наведвальніка сайту, напрыклад), то тут ужо мусіць ужывацца толькі вы (вось напрыклад, спасылкі, але копій шмат: [6], [7]).

Што тычыцца беларускай мовы, то ў мяне ёсьць пэўныя падставы меркаваць, што канцэлярызм з Вы (і з вы таксама) зьявіўся ў ёй у пэўнай ступені пад уплывам расейскай і савецкіх традыцый. Нават калі гэта ня так, то ня думаю, што ступень ужываньня Вы ў беларускай мусіць быць большай, чым у расейскай або ўкраінскай, калі ня меншай. Магчыма, варта зьвярнуць увагу на гэтае пытаньне.

Што думаеце пра гэта ўсё?

zedlik 22:39, 13 лістапада 2008 (UTC)

Звычка засталася са школы :-) Мне здаецца. Вы выглядае больш паважліва. Дый MediaWiki ведае да каго зьвяртаецца :-)
Але ніяк не лічу сабе аўтарытэтам у гэтай галіне. Мяркую, што варта было бы зазірнуць у падручнікі па літаратурным стылі, ці ў іншыя лінгвістычныя/філялягічныя кнігі.
EugeneZelenko 14:46, 14 лістапада 2008 (UTC)
Вернемся :) Перапрашаю за такія паўзы, проста 20 справаў пачынаю, а пасьля нічога ня скончана :)
Я крыху паспрабаваў высьветліць гэтую акалічнасьць, але падобна для беларускай мовы такія рэчы проста не існуюць (альбо малавядомыя). Згадка пра гэта ёсьць у законе-2008, дзе напісана, што зварот «Вы» ўжываецца «ў розных афіцыйных пасланнях, лістах як форма ветлівага звароту да адной асобы». Больш нідзе нічога пра выкарыстаньне Вы/вы ў беларускай мове я ня бачыў, тым больш паніжаючы ўзровень паміж Вы-вы-ты і спасылаючыся на аўтэнтычнасьць мовы можна быць проста незразуметым суразмоўцай(м), а закон не дае рэцэпту на ўсе выпадкі жыцьця.
Крыху паспрабаваў высьветліць на http://community.livejournal.com/by_mova/506529.html, але з таго мала што выйшла.
Не хачу ні ў чым пераконваць, бо таксама не лічу сябе дастаткова дасьведчаным у гэтых панятках, таму хай пакуль усё застаецца як ёсьць (т. б. кожны з сваім меркаваньнем), пакуль не зьявяцца якія грунтоўныя працы на гэтую тэму. Дзякуй за меркаваньне! :)
zedlik 23:03, 5 студзеня 2009 (UTC)
Згодзен. Слушна, што пачакаць меркаваньня спэцыялістаў, чым кідацца з аднаго боку ў іншы :-)
Тэарэтычна магчыма рабіць некалькі варыянтаў (як ў нямецкай), але гэта мусіць быць цалкам аўтаматызавана, каб вырашыць праблему сынхранізацыі перакладаў. Але з іншага боку гэта будзе блытаць...
EugeneZelenko 14:52, 6 студзеня 2009 (UTC)
Вось менавіта звароты на нямецкіх сайтах (уключна з адной з вэрсій нямецкай мовы для мэдыявікі) з часткова польскімі мне і не давалі спакою на гэтай глебе :) Але па сутнасьці гэтыя вэрсіі мовы адрозьніваюцца вельмі нязначна, а падтрымліць некалькі — сапраўды можна заблытацца. Тым больш на маю думку, час гэтай вэрсіі пакуль не прысьпеў. Прыйдзе момант зьявіцца і яна, калі раптам спатрэбіцца :) —zedlik 22:18, 6 студзеня 2009 (UTC)
Зусім забыўся :-) Fallback трэба будзе рабіць на існуючы пераклад, тады праблемы будуць толькі з тымі паведамленьнямі, дзе ёсьць you/your.
Калі разглядаць варыянт Вы/ты, то варта пайсьці шляхам bugzilla:13040, бо гэта можа спатрэбіцца і ў іншых мовах (нямецкай, расейскай, украінскай і г.д.)
EugeneZelenko 14:54, 7 студзеня 2009 (UTC)
Ага, дзякуй за спасылку. Павэл Зяновіч слушную рэч кажа. Але што атрымліваецца: пры выкарыстаньні формы з «ты» сапраўды спатрэбіцца вызначэньне полу, з мужчынскім-жаночым усё зразумела, але вось калі пол не пазначаны альбо для ананімаў, то ў нас лягічней было б ужываць форму з «Вы», якая ў сваю чаргу зьўляецца «ўнівэрсальнай», але для полькай мовы, напрыклад, гэта не падыдзе. Атрымліваем, што выбар формы зватору да таго ж будзе залежаць ад канкрэтнай мовы і пакуль ня вельмі зразумела, ці можна гэта абагульніць. Зрэшты, з уласнага досьведу магу сказаць, што ў беларускай мове за рэдкім выключэньнем практычна лубую фразу інтэрфэйсу можна перабудаваць так, каб там не было спасылак ні на род, ні на лік, але часам у ахвяру прыгажосьці і лягічнасьці самой фразы. Індывідуальнасьць гэта добра, але, на жаль, пакуль тут больш пытаньняў, чым адказаў. —zedlik 01:48, 8 студзеня 2009 (UTC)

Калі ласка, адкажыце на апошняе пытаньне. --Ліцьвін 16:36, 18 лістапада 2008 (UTC)

Прохання

рэдагаваць

Вибачте, що пишу українською. У мене прохання, як до адміністратора, Ви можете видалити чи замінити статтю "Русінская мова" на "Русинський діялект". З повагою --Olympic 12:52, 21 сьнежня 2008 (UTC)

Адказаў на/Ответил на Абмеркаваньне:Русінская мова. --EugeneZelenko 15:19, 21 сьнежня 2008 (UTC)

Question about be -> be-x-old

рэдагаваць

Hi. I wonder if you can answer a question for me: Is it true that be.wikipedia.org once was moved to be-x-old.wikipedia.org? If so, was there any problems related to this? The reason for the question is that there is a debate about moving no.wikipedia.org to nb.wikipedia.org. Thank you! --Mollerup 21:33, 21 студзеня 2009 (UTC)

Yes, this Wikipedia was moved from be: to be-x-old: and other Wikipedia form incubator was moved to be:.
I think you case is simpler since no: could be kept as domain and interwikis redirects. Our main problem was organizational: nobody notify us before moving. So I hope you'll not have such issues.
Technical issues are:
  • Rename MessagesNo.php to MessagesNb.php and also modify language codes for messages in extensions in SVN (developers are involved, but task is definitely scriptable).
  • http://translatewiki.net should change language codes accordingly.
  • After move you should run interwikis bot across article, category, template, project, etc namespaces to update interwikis in other Wikipedias.
EugeneZelenko 04:03, 22 студзеня 2009 (UTC)
Thank you! Do you know if be-x-old lost PageRank at Google, and thus got less traffic, as a consequence of the move? --Mollerup 09:17, 22 студзеня 2009 (UTC)
Sorry, I don't know :-) I think consistences of the moving (and splitting in general) were mostly political and division between people who speaks Belarusian become deeper. --EugeneZelenko 14:45, 22 студзеня 2009 (UTC)

Калі ласка, папытаеце дазвол на выкарыстаньне матэрыялаў. --Ліцьвін 20:44, 31 студзеня 2009 (UTC)

Прашу прабачэньня, не вазьмуся. Мяркую, што праблема значна болей складаная, чым з «Гоман Барысаўшчыны». Нават аўтары не ўказаныя. Адпаведна, сумняваюся, што бібліятэка здолее атрымаць дазвол ад усіх аўтараў.
На мой погляд, слушна прасіць дазволу ў індывідуальных аўтараў. І тлумачыць, што значыць вольныя ліцэнзіі, каб не было праблем, падобных нядаўнім непаразуменьням з сэрвісам друку выяваў у францускай Вікіпэдыі.
Дарэчы, ніхто не перашкаджае пераказваць факты з тых артыкулаў сваімі словамі, дый і шукаць дадатковыя з іншых крыніц, каб артыкул ня быў вытворнай працай.
EugeneZelenko 15:25, 1 лютага 2009 (UTC)
Мяркую, што праблема значна болей складаная, чым з «Гоман Барысаўшчыны». Наадварот, усё нашмат прасьцей. Нават аўтары не ўказаныя. Гэта бібліятэка. Усюды пазначаюцца крыніцы. Адпаведна, сумняваюся, што бібліятэка здолее атрымаць дазвол ад усіх аўтараў. А навошта ёй гэтае рабіць? Яны напісалі гэтыя артыкулы так як пішам мы. Калі ня верыце, зазірніце самі, усюды пазначаны крыніцы і маецца тэкст. На мой погляд, слушна прасіць дазволу ў індывідуальных аўтараў. І тлумачыць, што значыць вольныя ліцэнзіі, каб не было праблем, падобных нядаўнім непаразуменьням з сэрвісам друку выяваў у францускай Вікіпэдыі. Вы пішыце тое, што зразумелае толькі Вам. Дарэчы, ніхто не перашкаджае пераказваць факты з тых артыкулаў сваімі словамі, дый і шукаць дадатковыя з іншых крыніц, каб артыкул ня быў вытворнай працай. Дзякуй за інфармацыя, але я гэтае ведаю. І яны гэтае ведаюць. Іх артыкулы гэта пераказаныя факты з тых крыніц, што пазначаныя ўнізе.
Пажадана каб Вы напісалі ўнівэрсальны шаблён-паведамленьне. Каб кожны мог паслаць ліст, а ў Вас не ўзьнікала аніякіх пытаньняў.
На сайце маецца наступны тэкст: При полном или частичном использовании материалов сайта, активная ссылка на www.mlib.basnet.by обязательна. Вам трэба слаць ліст на mogilev.library эт gmail.com (Anton Drozdoff, Ilona Sorokina). Загадзя дзякую. --Ліцьвін 19:58, 2 лютага 2009 (UTC)
На маю думку, тут праблема ў тым, што, як там напісана, тыя матэрыялы сабраныя супрацоўнікамі ўсіх цэнтральных бібліятэк раённых цэнтраў, таму ў выпадку калі ўсе гэтыя супрацоўнікі не заключалі з Магілёўскай абласной бібліятэкай пісьмовую дамову пра перадачу маёмасных на іхныя матэрыялы (што сумнеўна), то ўладальнікамі аўтарскіх правоў зьяўляюцца тыя супрацоўнікі, а бібліятэка тут ні пры чым. Хаця там, дзе пазначаныя крыніцы, у пэўных месцах у мяне ўвогуле ўзьнікюць сумневы, што гэта не працытаваныя кавалкі кнігаў (аўтарскае права на якія належаць аўтарам кнігаў). А вось наконт апісаньня пра грамадзкую ўласнасьць і пра агульны шаблён — сапраўды было б добра, бо чытаеш часам колішнія лісты і крыху дзіўна: ні тлумачэньня, ні нармальнага апісаньня. Адчуваньне, што аўтары самі ня ў курсе, пад што падпісаліся. —zedlik 02:17, 3 лютага 2009 (UTC)
Мяркую, што варта перакласьці commons:Commons:Email templates. Нічога лепей не сустракаў. Мяркую, што дазволы лепей абмежаваць індывідуальнымі аўтарамі, каб пазьбегнуць пытаньняў з перадачай аўтарскіх правоў/службовым заданьням/цытатамі альбо самастойнымі творамі ў арганізацыях (сумнеўна, каб кожная зь іх мела юрыдычны аддзел). Канешне, не перашкодзяць пераклады тэкстаў ліцэнзій, але лічу, што ў гэтым неабходная дапамога праўніка(ў). --EugeneZelenko 14:49, 3 лютага 2009 (UTC)
Упэўнены, што гульня ў здагадкі недапушчальная ў выпадках, калі закранаюцца інтарэсы іншых асобаў.
Пра При полном или частичном использовании материалов сайта, активная ссылка на XYZ обязательна: тэрмін выкарыстаньне неадназначны. Ён аніяк не гаворыць, ці магчыма выкарыстоўваць матэрыялы ў камэрцыйных мэтах, ці магчыма іх мадыфікаваць (глядзіце таксама ru:Creative Commons#Типы лицензий Creative Commons). Спасылка на крыніцу таксама абавязковая пры цытаваньні. І цытаваньне ёсьць выкарыстаньне па змоўчваньні. (артыкул 19 закону РБ)
Пра сэрвіс друку ў францускай Вікіпэдыі: http://lists.wikimedia.org/pipermail/foundation-l/2009-January/048961.html (усю ветку).
EugeneZelenko 14:49, 3 лютага 2009 (UTC)

Функцыя пошуку

рэдагаваць

Аказалася, што пошукам не шукаюцца словы, якія ўтрымліваюць нармальны апостраф. Вось прыклад: [8], хаця словаў у з такім апострафам у артыкуле Лук'янавічы 3 штукі. Пытаньне вось у чым: гэта баг, на які трэба ствараць запыт, ці гэта ўжо вядомая справа? —zedlik 02:01, 3 лютага 2009 (UTC)

Не пра падобную праблему не чуў. Але Лук'янавічы таксама не знаходзіць. Можа індэкс пошуку не абнаўляўся? Варта паспрабаваць іншыя словы з болей старых артыкулаў. --EugeneZelenko 14:50, 3 лютага 2009 (UTC)
Сапраўды, падобна, так.
Але вось паспрабаваў іншыя ваныянты. Возьмем 2 артыкулы:
першы — зь беларускім апострафам у назьве, другі — з машынапісным. Абодва артыкулы створаныя дастаткова даўго (болей году таму). Калі шукаць у пошуку «Аб'яднаньне» (праз машынапісны апостраф), то знаходзяцца 50 вынікаў ([9]). Калі шукаць «Аб’яднаньне» (празь беларускі апостраф), то знаходзяцца тыя ж 50 вынікаў, толькі ўжо без кантэксту шуканага слова ў саміх артыкулах ([10]). Але вось артыкул Аб’яднаньне Выхадцаў зь Беларусі ў Ізраілі ні ў першым, ні ў другім выпадку не знаходзіцца. Хаця калі ўвесьці гэтае слова, то AjaxSearch працуе карэктна.
Як я разумею, атрымліваецца наступнае. Пошук замяняе беларускі апостраф (прынамсі ’, магчыма таксама іншыя, але не правяраў) на машынапісны апостраф і шукае ўжо зь ім (хаця для кантэкстных фразаў бярэцца арыгінальны выраз). Відаць, зробленае гэта для сумяшчальнасьці, але артыкулы зь беларускім апострафам не знаходзяцца праз пошук (напрыклад, той жа Аб’яднаньне Выхадцаў зь Беларусі ў Ізраілі).
Калі гэта памылка, то на ўзроўні коду яе можна было б выправіць наступным чынам: калі беларускі апостраф замянілі на машынапісны, то апроч пошуку па выразе з замененым апострафам выконваць таксама пошук па арыгінальным выразе, а пасьля аб’ядноўваць вынікі. Магчыма, гэта варта было б таксама зрабіць і для AjaxSearch, але мне здаецца пошук пакуль больш крытычны. Усё астатняе адносна пошуку, здаецца, працуе добра.
zedlik 15:37, 3 лютага 2009 (UTC)
Тады лепшы шлях — паведаміць у bugzilla:. --EugeneZelenko 15:42, 3 лютага 2009 (UTC)
Зразумела, паспрабую так і зрабіць, дзякуй. —zedlik 15:52, 3 лютага 2009 (UTC)
Дарэчы, не перашкодзіла бы, каб розныя апострафы інтэрпрэтаваліся MediaWiki аднолькава ў назвах і тэксьце, каб ня трэба было ствараць перанакіраваньні. Але гэта можа залежыць ад мовы. --EugeneZelenko 16:05, 3 лютага 2009 (UTC)
Новыя падрабязнасьці :) Магчыма, і не ў апострафах справа. Пагартаў гісторыю і вось што заўважыў. Артыкулы, якія былі створаныя да 29 чэрвеня 2007 году уключна, шукаюцца праз пошук (напрыклад, Куала Лумпур). Тыя, якія былі створаныя пасьля 5 ліпеня 2007 году ўключна, не шукаюцца праз пошук зусім (напрыклад, Злучаныя Арабскія Эміраты). Відавочна, мяжа недзе паміж гэтымі двума датамі, але дакладней адкапаць пакуль ня змог. Што гэта можа быць і як з гэтым змагацца? Больш за паўтара году прайшло... —zedlik 17:15, 3 лютага 2009 (UTC)
Мяркую, што лепей за ўсё будзе запытацца ў распрацоўшчыкаў/сыстэмных адміністратараў у http://lists.wikimedia.org/pipermail/wikitech-l/. --EugeneZelenko 14:45, 4 лютага 2009 (UTC)
Зразумела, тады як зьбяруся, напішу туды, бо трэба гэтую праблему вырашаць. —zedlik 23:44, 4 лютага 2009 (UTC)
Як выявілася, былі праблемы з інкрымэнтальнымі індэксамі ў базе зьвестак — bugzilla:19008. Іх адраматнавалі, я праверыў пошук, падобна, што цяпер усё добра. —zedlik 17:53, 7 чэрвеня 2009 (UTC)
Магчыма, таксама і па гэтай прычыне. --EugeneZelenko 13:34, 8 чэрвеня 2009 (UTC)
Так, напэўна гэта таксама паўплывала, хаця першапачаткова праблема ўзьнікла, атрымліваецца, яшчэ ў 2007-м. Зрэшты, вырашылася — і добра, ужо, напэўна, да ўсіх першапрычынаў не дакапацца. —zedlik 14:18, 8 чэрвеня 2009 (UTC)

Кад тарашкевіцы на meta

рэдагаваць

Яўген, дапамажы калі ласка, хачу зрабіць лякалізацыю тарашкевіцы на мэтавікі, але не магу зразумець, які трэба ўжываць код: be-x-old ці be-tarask? --Jim 06:08, 13 лютага 2009 (UTC)

Мяркую, што трэба ўжываць be-tarask. Гэта прыняты код мовы (ICANN), дый магчыма і нас неўзабаве пераймянуюць. Глядзіце таксама commons:Category:Commons-be-tarask. --EugeneZelenko 14:45, 13 лютага 2009 (UTC)

Калі ласка, папытаеце дазвол на выкарыстаньне матэрыялаў. Цудоўны рэсурс. --Ліцьвін 20:44, 31 студзеня 2009 (UTC)

Мяркую, што сытуацыя вельмі падобная на папярэдні выпадак: калекцыя артыкулаў з розных крыніц/розных аўтараў. Сустрэліся пара артыкулаў з «Энцыклапедыі ВКЛ» і артыкулы з Вікіпэдыі. --EugeneZelenko 14:45, 26 лютага 2009 (UTC)
Там вельмі шмат інфармацыі пра населеныя пункты. Вось прыклад. Там усё канкрэтна, пасьлядоўна, структуравана і на беларускай мове, няма куды ўжо скарачаць/мяняць. --Ліцьвін 15:19, 26 лютага 2009 (UTC)
Адно пытаньне — ці іх гэта твор? Альбо, напрыклад, з «Памяці»? --EugeneZelenko 15:28, 26 лютага 2009 (UTC)
Калі яны іх сабралі, дапоўнілі, перайначылі…, гэта значыць зрабілі тое, што робім і мы, то іх. А наогул, лепш спытаеце ў іх. Бо я не зьяўляюся адміністратарам, уладальнікам дадзенага рэсурсу.
Добра. Калі Вы прынцыпова не жадаеце гэтым займацца, то напішыце ліст. Хоць я і казаў, што я больш ніколі нічога адсылаць ня буду. Але калі такія пірагі, то я сам адпраўлю. --Ліцьвін 15:48, 26 лютага 2009 (UTC)
Прабачце, але з дапоўнілі, перайначылі ёсьць праблемы. Гэтага нельга рабіць без дазволу аўтараў. І дарэчы, не перашкодзіць спачатку наведаць бібліятэку і параўнаць тэкст з артыкуламі з «Памяці». --EugeneZelenko 15:52, 26 лютага 2009 (UTC)
Калі ласка, можаце сходзіць, але ліст абавязкова напішыце. --Ліцьвін 15:54, 26 лютага 2009 (UTC)
На жаль я не магу наведаць бібліятэку, дзе ёсьць гэтая кніга. Мяркую, што гэта было бы слушна зрабіць Вам, як ініцыятару запыту. --EugeneZelenko 15:59, 26 лютага 2009 (UTC)
У мяне пытаньняў няма. А у Вас яны ёсьць. Так каму гэта больш трэба? І хто гэта прапанаваў? І ці паверыце Вы мне? Асабіста ў мяне ёсьць Памяць, нажаль, такога ў ёй няма. Вельмі бедная кніга. --Ліцьвін 16:07, 26 лютага 2009 (UTC)
Zedlik узгадаў таксама пра «Вёскі Беларусі». Дарэчы, у бібліятэкі могуць быць і іншыя кнігі. --EugeneZelenko 16:18, 26 лютага 2009 (UTC)
Я ведаю, можаце паглядзець і іх. --Ліцьвін 16:24, 26 лютага 2009 (UTC)
У гэтым выпадку я пагаджуся з zedlik. --EugeneZelenko 16:30, 26 лютага 2009 (UTC)
Можаце пагаджацца з кім заўгодна, гэта ваша права. Але, калі ласка, ліст напішыце. --Ліцьвін 16:42, 26 лютага 2009 (UTC)
Перад тым, як ліставацца, трэба быць упэўненым, што ў гэтым ёсьць сэнс (== што матэрыял ня ўзяты з вонкавых крыніц). --EugeneZelenko 16:44, 26 лютага 2009 (UTC)
Тады пішыце ўнівэрсальны. --Ліцьвін 16:51, 26 лютага 2009 (UTC)
Калі праблема яшчэ не зразумелая, паўтару: дазвол на выкарыстаньне матэрыялаў згодна вольных ліцэнзій можа даць толькі аўтар/уладальнік аўтарскіх правоў.
Матэрыялаў пра вёскі на kobrin-online.com паходзяць з вонкавых крыніц, таму дазвол ад kobrin-online.com будзе парушэньнем аўтарскіх правоў.
EugeneZelenko 14:42, 27 лютага 2009 (UTC)
А адкуль паходзіць інфармацыя ў Вікіпэдыі? --Ліцьвін 14:54, 27 лютага 2009 (UTC)
Калі ласка, навучыцеся адрозьніваць інфармацыю і тэкст, у якім інфармацыя ўтрымліваецца. --EugeneZelenko 14:59, 27 лютага 2009 (UTC)
Гэта адказ? Калі ласка, распавядзіце. А лепш адкажыце на пытаньне: Адкуль паходзіць інфармацыя ў Вікіпэдыі? --Ліцьвін 15:06, 27 лютага 2009 (UTC)
Спачатку трэба зразумець, што такое інфармацыя (ru:Информация), і што адна і тая ж інфармацыя можа быць адлюстроўваная па-рознаму ў розных тэкстах. --EugeneZelenko 15:13, 27 лютага 2009 (UTC)
Дзякуй, гэта я ведаў. Цяпер адкажыце на пытаньне: Адкуль паходзіць інфармацыя ў Вікіпэдыі? --Ліцьвін 15:21, 27 лютага 2009 (UTC)
З Сусьвету. Але інфармацыя ў Вікіпэдыю ня можа прыходзіць у выглядзе тэкстаў з вонкавых крыніц, якія не ліцэнзаваныя згодна ліцэнзіі GFDL альбо не перайшлі ў грамадзкую ўласнасьць (Вікіпэдыя:Аўтарскія правы). --EugeneZelenko 15:30, 27 лютага 2009 (UTC)
З Сусьвету   Трэба ў Гумар   Добра. --Ліцьвін 15:47, 27 лютага 2009 (UTC)
Я вельмі моцна сумняюся, што яны зьяўляюцца аўтарамі згаданага прыкладу. Найбольш імаверна, што гэта альбо «Памяць» Кобрынскага раёну, альбо энцыкляпэдыя кшталту «Вёсак Беларусі». Тэкст у «Памяці» Мядзельскага раёну адзін-у-адзін такі самы, толькі назвы іншыя. Паглядзіце, як я рабіў артыкулы пра вёскі Мядзельскага раёна, можна зрабіць, напрыклад, гэтаксама. —zedlik 15:31, 26 лютага 2009 (UTC)
Сумнявацца можна, гэта ваша права. як я рабіў артыкулы пра вёскі Мядзельскага раёна, можна зрабіць, напрыклад, гэтаксама Так, пакуль буду рабіць так. --Ліцьвін 15:48, 26 лютага 2009 (UTC)

Гісторыя Commons

рэдагаваць

Вітаю! У мяне да Вас пытаньне, ці можна неяк выдаліць з гісторыі загрузак Commons памылковую выяву. --Казімер Ляхновіч 13:55, 14 ліпеня 2009 (UTC)

Так. Толькі скажыце назву выявы (і вэрсію), якую трэба выдаліць, і прычыну. --EugeneZelenko 14:19, 14 ліпеня 2009 (UTC)
Flag of Viciebsk, Belarus.png вэрсіі ад 13:13, 14 ліпеня 2009, прычына — зблытаў назвы і запампаваў зусім іншую выяву. Загадзьдзя дзякуй і перапрошваю за турботу. --Казімер Ляхновіч 14:23, 14 ліпеня 2009 (UTC)
Зроблена. --EugeneZelenko 14:38, 14 ліпеня 2009 (UTC)
  • Bot: BokimBot
  • Bot operator: sr:User:Bokim
  • Automatic or Manually assisted: auto
  • Programming language(s): pywikipedia framework
  • Function Summary: interwiki-bot
  • Already has a bot flag on: sr, sh, bs, mk, be
  • Pending bot request on: ru, uk, bg

Please let me know if I should do some test edits. Regards,--Bokim 06:08, 21 ліпеня 2009 (UTC)

Done. I just look to Serbian Wikipedia contributions.
You also may be interested to get global bot flag.
EugeneZelenko 13:33, 21 ліпеня 2009 (UTC)

Thx!--Bokim 16:20, 21 ліпеня 2009 (UTC)

Робат і сьпіс апошніх зьменаў

рэдагаваць

Прывітаньне! Зь нейкай прычыны праўкі робата ZedlikBot больш не хаваюцца ў «Апошніх зьменах». Сьцяг стаіць [11], праўкі іншых робатаў схаваныя, што магло здарыцца? Мне не прынцыпова, проста зараз увесь сьпіс апошніх зьменаў будзе загружаны аднастайнымі праўкамі. —zedlik 23:15, 8 верасьня 2009 (UTC)

Штосьці незразумелае... Здаецца і MediaWiki не абнаўлялася. Мяркую, варта запытацца на irc://irc.freenode.net/wikimedia-tech. --EugeneZelenko 03:04, 9 верасьня 2009 (UTC)
Запытаўся там, апынулася, што пры выкарыстаньні api для пазначэньня праўкі як зробленай робатам апроч наяўнасьці сьцяга у робата патрэбная таксама наяўнасьць парамэтра bot зь любым значэньнем у HTTP-запыце, а ў фрэймворку, якім я карыстаюся, ён кудысьці зьнік. Я сапраўды абнаўляўся ў апошнюю нядзелю з SVN, але не надаў гэтаму значэньня. У сябе я ўжо выправіў, але паведамлю тады таксама распрацоўнікам фрэймфорка. Дзякуй за наводку! —zedlik 12:53, 9 верасьня 2009 (UTC)
Мяркую, што дастаткова будзе статусу робата і дубляваць яго ў запыце неяк няслушна. Але, мабыць, у распрацоўшчыкаў свае ідэі... --EugeneZelenko 13:38, 9 верасьня 2009 (UTC)
Мяркуючы па тым, што меркаваньне пра гэты парамэтар было выказанае адразу пасьля высьвятленьня, ці прысутнічае робат у Special:ListUsers/bot, я ня першы, у каго ўзьнікла такая праблема. На маю думку мэханізм разьмежаваньня магчымасьцяў пазначэньня праўкі як зробленай робатам і як зробленай карыстальнікам можа быць карысным, але па змоўчаньні ўсё ж варта было сапраўды праўку хаваць пры наяўнасьці правоў. Накопіцца крытычная маса, дык зьменяць :) —zedlik 14:02, 9 верасьня 2009 (UTC)

Запрашаю прыняць удзел ў галасаваньні

рэдагаваць

Вітаю. Вы былі актыўным ўдзельнікам абмеркаваньня на старонцы Абмеркаваньне:Мазыр. Магчыма, Вам будзе цікава прыняць удзел у галасаваньні Вікіпэдыя:Галасаваньні/Назвы мест рознымі мовамі. З павагай, --Vasyl` Babych 15:06, 27 верасьня 2009 (UTC)

Фатаграфія БДУІР

рэдагаваць

Яўген, добры дзень.

Пытаньне наступнае: ці дазваляецца выкарыстанне вось гэтай фатаграфіі бяз подпісу (attribution) і мадыфікаванай (crop)? --Bełamp 09:24, 29 кастрычніка 2009 (UTC)

Так, вытворныя выявы рабіць можна. Яны мусяць мець ліцэнзію GFDL альбо CC-BY-SA (умова SA). Таксама трэба згадаць арыгінал і яго стваральніка (умова BY) (дастаткова ў апісаньні новай вытворнай выявы). --EugeneZelenko 13:42, 29 кастрычніка 2009 (UTC)

Мяркую, што файл варта перанесьці ў Commons, бо ліцэнзія відаць гэта дазваляе. --Red_Winged_Duck 21:45, 9 лістапада 2009 (UTC)

PD-Soviet ужо няма :-) Каб сьцьвярджаць штосьці пра мастака, трэба паглядзець на кнігу. Мяркую, што выява не прынцыповая для артыкула. --EugeneZelenko 14:43, 10 лістапада 2009 (UTC)

Абскарджаньне блякаваньня

рэдагаваць

Мае вітаньні! У мяне ёсьць невялічкае пытаньне: ці існуе на meta.wikimedia.org нейкі цэнтралізаваны мэханізм абскарджаньня блякаваньняў у нацыянальных моўных разьдзелах і наколькі гэта, увогуле, магчыма? --Казімер Ляхновіч 18:05, 27 лістапада 2009 (UTC)

Наколькі разумею па гэтай старонцы — няма. Дый і правілы у розных праектах могуць не супадаць, таму цяжка гаварыць пра тое, што сьцюарты могуць гэта рабіць.
Мяркую, што варта чытаць правілы вырашэньня канфліктаў у гэтым праекце (увазе адміністратараў, арбітражны камітэт, і г.д.).
EugeneZelenko 15:16, 28 лістапада 2009 (UTC)
Дзякуй за адказ! Вельмі шкада, што няма падобнага мэханізму і, увогуле, нейкіх агульных правілаў, бо атрымліваецца, што тая ці іншая супольнасьць можа літаральна рабіць што заўгодна, а такі шлях вядзе напрасткі да маргіналізацыі. Відаць, давядзецца мне чакаць да 27.11.2014, пакуль ня скончыцца поўнае блякаваньне рахунку =)) --Казімер Ляхновіч 17:11, 28 лістапада 2009 (UTC)
Калі няма Арбітражнага камітэту (ў летувіскае я такога не пабачыў), можна паспрабаваць іншага адміністратара зьмяніць пакараньне. Спрабуй зьвяртацца на старонцы Vikipedija:Administravimo kritika й ветліва абяцаць, што не будзеш супраць ім ваяваць у войнах адкатаў. Асабліва, адміністратар не павінен блякаваць з гэтакім абгрунтаваньнем, хаця, з другога боку, лепш было свае зьмены абмеркаваць, калі яны ўжо былі адкатываныя. Гэта малы народ, які мае вялікі шацунак для сваёй мовы й свайго прагляду гісторыі й размаўляць трэба з імі вельмі асьцярожна ды тактоўна. Bocianski 18:09, 28 лістапада 2009 (UTC)
Дзякуй за парады! :) Пра неабходнасьць тактоўнасьці ды асьцярожнасьць пераканаўся на ўласным досьледзе =) Увогуле, не выключаю, што сам ня меў рацыі, але мне вельмі не спадаблася як усё ў выніку атрымалася — без аніякіх папярэджаньняў або тлумачэньняў у гутарках (хай бы на летувіскай — транслэйт.гугль.ком ніхто пакуль не касаваў)) ды яшчэ і з фармулёўкай на мяжы з асабістай абразай і на нерэальна працяглы тэрмін. Шчыра кажучы, мяне падобныя дзеяньні проста шакавалі — і ў першую чаргу праз тое, што я б сам зрабіў усё з большай прызнасьцю ды ветлівасьцю (як прыклад, нядаўні выпадак з дадаваньнем катэгорыі «Права Летувы»). Дарэчы, рэдагаваньне Vikipedija:Administravimo kritika мне забароненае як і, увогуле, усіх тамтэйшых старонак :| --Казімер Ляхновіч 18:53, 28 лістапада 2009 (UTC)
А паслаць ліст можаш? Памятаю, што ёсьць магчымасьць заблякаваць таксама й гэта, але не заўсёды гэта робяцца. Спасылка Rašyti_laišką пад акном пошуку, трэба выбраць адміністратара з лісты, якая зьмяшчаецца на адмысловай старонцы: Vikipedija:Administratoriai. Bocianski 20:37, 28 лістапада 2009 (UTC)
Калі пераходжу па спасылцы Rašyti laišką, выдаецца паведамленьне пра блякаваньне... --Казімер Ляхновіч 23:05, 28 лістапада 2009 (UTC)
Калі так, я магу быць пасярэднікам. Напішы мяне свае адкліканьне па-англійскі (лепш не карыстаць расейскім ды польскім). Я яе зьмяшчу на лет-віке. Bocianski 23:54, 28 лістапада 2009 (UTC)
У найбліжэйшы час паспрабую напісаць, дзякуй за дапамогу :) --Казімер Ляхновіч 00:21, 29 лістапада 2009 (UTC)

Заўважыў, што ўжо некалькі дзён Тулсэрвэр зусім не працуе з нашай вікіпэдыяй. У чым справа? Wizardist 15:26, 28 лістапада 2009 (UTC)

Мяркую, што варта паведаміць адміністратарам Toolserver па адрасу, які ўказаны на http://toolserver.org.
Нядаўна былі праблемы, а таксама дадавалі новае абсталяваньне. Магчыма штосьці сапсавалася ў працэсе...
EugeneZelenko 15:33, 28 лістапада 2009 (UTC)
Цікава, што не працуе, здаецца, толькі наш моўны разьдзел. Усе астатнія працуюць. Ня думаю, што з-за суфіксу -x-old... Wizardist 15:41, 28 лістапада 2009 (UTC)
Усё можа быць... --EugeneZelenko 15:52, 28 лістапада 2009 (UTC)

Падстаноўка (substitution)

рэдагаваць

А што ў нашай віке з падстаноўкамі? Я бачыў толькі падстаноўку націску, але больш нічога. Wizardist 11:37, 1 сьнежня 2009 (UTC)

Магічнае слова падстаноўка замяняе пры захаваньні старонкі любы шаблён на яго зьмест.
́ выкарыстоўваецца з-за таго, што сымбаль націску нельга ўжываць у charinsert (MediaWiki:Edittools), з-за яго апрацоўкай браўзэрам.
EugeneZelenko 14:41, 1 сьнежня 2009 (UTC)

Геагр. каардынаты

рэдагаваць

На стабільным тулсэрвэры прылада, што каардынаты паказвае і спасылкі на розныя сайты з мапамі (прыклад), не працуе з be-tarask. А ў commons менавіта be-tarask дадаецца і выбівае 502 Bad Gateway. Падштурхніце там, мо', каго. Каб аліас зрабілі, ці што. Wizardist 21:27, 2 сьнежня 2009 (UTC)

Зроблена. --EugeneZelenko 14:56, 3 сьнежня 2009 (UTC)

Вітаю. У 1798-1869 гг. не было архідыяцезіі мінскай. Была архідыяцезія магілёўская. У яе склад уваходзіла 6 дыяцезій, сярод каторых была мінская. Можаце перанесці? Дзякую вялікі. Farary 16:35, 3 сьнежня 2009 (UTC)

Мяркую, што варта абмеркаваць гэтае пытаньне на старонцы абмеркаваньня артыкула. Я на жаль ня лепшы знаўца гісторыі Касьцёла :-( Мяркую, што тыя, хто ўдзельнічалі ў стварэньні артыкула валодаюць тэмай значна лепей.
З іншага боку, можа лепей разьдзяліць артыкул на два (1798-1869 і 1869-1991)?
EugeneZelenko 16:52, 3 сьнежня 2009 (UTC)
Ukaz Paula I: 1798 g. Aprelâ 28. Imennyj dannyj Senatu. O bytii w Rossii dla ispovedaûščih Rimskuû veru šesti Dioceziam, o soderžanii Arhiepiskopa, Episkopa i pri nih Suffraganov i Officialov Genieralnyh: o perenose na appelaciû del iz Konsistorij, o zavisimosti činov i dolžnostej cerkovnyh, a takže Seminarij i škol ot Arhiereev, o zapreščenii prinimat’ ili pomieščat’ Inostrannyh Duhovnyh, o imenovanii Arhiepiskopa Mogilevskago Mitropolitom: o prebyvanii ego i o neimenii emu snošenij s Inostrannymi zemlami, bez dozvoleniâ Verhovnoj vlasti, w: I. Belogolov, Akty i dokumenty otnosâŝiesâ k ustrojstvu i upravleniû rimsko-katoličeskoj cerkvi v Rossii, t. 1, (1762-1825), Petrograd 1915, s. 112.
Miarkuju, shto pawinna byc':
  1. "Minskaja dyjacezija (1798-1869)"
  2. "Minskaja dyjacezija (1917-1991)"
  3. U 1991 g. geta uzho "Archidyjacezija Minska-Mahilouskaja".
U 1869-1917 gg. nie bylo minskaj dyjacezii. Farary 17:04, 3 сьнежня 2009 (UTC)
Дадаў камэнтар на Абмеркаваньне:Менская архідыяцэзія (гістарычная)#Діяцэзія ці архідыяцэзія. На жаль, няма крыніц пад рукой, каб праверыць («Энцыклапедыя ВКЛ» не разглядае гэты час, у commons:Category:M.O. Byez-Kornilovich - Historical Data about Notable Places in Byelorussia Менск не згадваецца). --EugeneZelenko 14:54, 4 сьнежня 2009 (UTC)
Padkinula jashche adnu krynicu na staronku abmierkawaniiau. Farary 16:48, 4 сьнежня 2009 (UTC)

Добры вечар. Гэтая выява вольная? Апісаньне кажа, што тэрмін аўтарскіх правоў скончаны згодна з нямецкага, аўстрыйскага й швайцарскага аўтарскага права. Яе можа выкарыстоўваць у бел. Вікі?--Jauhienij 16:10, 15 сьнежня 2009 (UTC)

Наколькі разумею, мастак памёр у 1816, таму выява вольная. Выяву лепей загрузіць у Commons (раю выкарыстоўваць CommonsHelper). --EugeneZelenko 16:38, 15 сьнежня 2009 (UTC)

У мяне тады таксама пытаньне :) Здаецца, у Беларусі тэрмін дзеяньня АП складае ўсё жыцьцё аўтара + 50 год. Так? А калі аб’ект выявы зроблены ў Беларусі, і аўтар памёр 50 год таму, ці маю я права запампоўваць выяву ў Commons, ці гэта ўжо можа тычыцца юрысдыкцыяў іншых краін (Нямеччыны, напрыклад, дзе ёсьць сэрвэры Wikimedia). Wizardist г 17:32, 15 сьнежня 2009 (UTC)

У Commons дзейнічае правіла: грамадзкая ўласнасьць у краіне паходжаньня і ЗША. Таму, калі здымак перайшоў у грамадзкую ўласнасьць у РБ, то яго можна загружаць у Commons.
Але ёсьць нюанс: грамадзянства аўтара (глядзіце артыкул 5.2 закону РБ аб аўтарскім праве). Напрыклад, нямецкія здымкі часоў Другой сусьветнай вайны зробленыя на Беларусі лічацца паходзячымі з Нямеччыны (адпаведна тэрмін аховы — 70 гадоў).
EugeneZelenko 14:42, 16 сьнежня 2009 (UTC)
Зразумела. Ну, нямецкія здымкі ў Беларусі ўжо даўно запампаваныя ў Commons :) Wizardist г 16:17, 16 сьнежня 2009 (UTC)
Гэта іншае :-) Наколькі разумею, аўтарскія правы належаць архівам, якія дазваляюць іх выкарыстоўваць згодна ўмоваў вольных ліцэнзій. --EugeneZelenko 16:22, 16 сьнежня 2009 (UTC)
Вярнуцца на старонку ўдзельніка «EugeneZelenko/Архіў 4»