Сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Славаччыне

Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Славаччыне складаецца з 7 аб’ектаў (на 2017 год), што складае 0.6 % ад агульнага ліку (1199 на 2024 год). 5 аб’ектаў уключаныя ў сьпіс па культурных крытэрах і 2 — па прыродных. Акрамя гэтага, па стане на 2017 год 13 аб’ектаў на тэррыторыі Славаччыны знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўключэньне ў сьпіс Сусьветнай спадчыны[1]. Славаччына ратыфікавала Канвэнцыю аб ахове сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны 31 сакавіка 1993 году[2]. Першыя 3 аб’екты, якія знаходзяцца на тэррыторыі Славаччыны, былі занесеныя ў сьпіс у 1993 годзе на 17-ай сэсіі Камітэту Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

У дадзенай табліцы аб’екты разьмешчаны ў парадку іх даданьня ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

# Выява Назва Месцазнаходжаньне Час стварэньня Год даданьня да сьпісу Крытэры
1   Гістарычны цэнтар гораду Банскай Шт’яўніцы
(па-славацку: Historické centrum mesta Banská Štiavnica a technické pamiatky okolia)
Край: Банскабыстрыцкі
Раён: Банска Шт’яўніца
XII—XVIII стагодзьдзі 1993 618 iv, v
2   Горад Левача, Сьпіскі замак і зьвязаныя зь імі культурныя помнікі
(па-славацку: Levoča, Spišský hrad a pamiatky okolia)
Край: Кошыцкі
Раён: Сьпіска Нова Вэс
XI—XII стагодзьдзі 1993 620 iv
3   Вёска Вэлколінец
(па-славацку: Vlkolínec)
Край: Жылінскі
Раён: Ружамбэрак
XVIII—XIX стагодзьдзі 1993 622 iv, v
4   Гістарычны цэнтар гораду Бардзеёў
(па-славацку: Bardejov mestská pamiatková rezervácia)
Край: Прэшаўскі
Раён: Бардзеёў
XIII—XVIII стагодзьдзі 2000 973 iii, iv
5   Пячоры Агтэлецкага і Славацкага карстаў
(па-славацку: Jaskyne Aggteleckého krasu a Slovenského krasu)
Краі: Кошыцкі, Банскабыстрыцкі
Раёны: Рожнява, Кошыцэ-пэрыфэрыя, Рымаўска-Сабота
(Сумесна з Вугоршчынай  )
1995 725 viii
6   Некранутыя букавыя лясы Карпатаў і старажытныя букавыя лясы Нямеччыны
(па-славацку: Karpatské bukové pralesy)
Край: Прэшаўскі
Раёны: Сьніна, Гумэннэ
(Сумесна зь Нямеччынай і Ўкраінай  )
2007 1133 ix
7   Драўляныя цэрквы славацкіх Карпатаў
(па-славацку: Drevené kostoly v slovenskej časti Karpát)
Краі: Прэшаўскі, Жылінскі
Раёны: Бардзеёў, Твэрдошын, Кежмарак, Долны-Кубін
XVII—XIX стагодзьдзе 2008 1273 iii, iv

Кандыдаты ў сьпіс

рэдагаваць

У табліцы аб’екты разьмешчаны ў парадку іх даданьня ў сьпіс кандыдатаў. У дадзеным сьпісе зьмешчаны аб’екты, прапанаваныя ўрадам Славаччыны ў якасьці кандыдатаў на занясеньне ў сьпіс Сусьветнай спадчыны.

# Выява Назва Месцазнаходжаньне Час стварэньня Год даданьня ў сьпіс Крытэры
1   Сярэднявечныя цэрквы ў гістарычных абласьцях Гэмер і Абаў
(па-славацку: Gemer/Abov)
Краі: Кошыцкі, Банскабыстрыцкі
Раёны: Рожнява, Рымаўска Сабота, Рэвуца, Брэзна
XIII—XIV стагодзьдзі 1995 580 iv
2   Вінаробскі рэгіён Токай
(па-славацку: Vinohradnícka oblasť Tokaj)
Край: Кошыцкі
Раён: Трэбішаў
З XIII стагодзьдзя 2002 1684 ii, iii, v
3   Палі і пашы ў Славаччыне
(па-славацку: Slovenské lúky a pasienky)
Краі: Банскабыстрыцкі, Прэшаўскі
Раёны: Банска Шт’яўніца, Прэшаў, Ж’яр-над-Гронам
2002 1685 v
4   Маўзалей Хатама Софэра
(па-славацку: Mauzóleum Chatama Sófera)
Край: Браціслаўскі
Раён: Браціслава I
Горад: Браціслава
2002 2002 1731 iv, v, vi
5   Дунайскі лімес
(па-лацінску: Limes Romanus)
Край: Браціслаўскі
Раён: Браціслава V
Найбліжэйшы горад: Браціслава
I—IV стагодзьдзі 2002 1732 ii, iii, iv, v
6   Фартэцыя Комарна
(па-славацку: Fortifikačný systém mesta Komárno)
Край: Нітранскі
Раён: Комарна
Горад: Комарна
З XIV стагодзьдзя 2002 1733 i, ii, iv, v
7   Гістарычны цэнтар гораду Кошыцэ
(па-славацку: Košice-Staré Mesto)
Край: Кошыцкі
Раён: Кошыцэ I
З XIII стагодзьдзя 2002 1734 ii, iv, v
8   Татранскі нацыянальны парк
(па-славацку: Tatranský národný park)
Краі: Жылінскі, Прэшаўскі
Раёны: Ліптаўскі Мікулаш, Попрад, Твэрдошын, Кежмарак
2002 1737 vii, viii, ix, x
9   Карставыя даліны ў Славаччыне
(па-славацку: Krasové oblasti na Slovensku)
Краі: Прэшаўскі, Жылінскі, Трэнчынскі 2002 1738 viii, ix, x
10   Культурны і гістарычны ляндшафт Дунайскага рэгіёну
(па-славацку: Dunaj)
Край: Браціслаўскі, Нітранскі 2002 1739 не ўказаныя
11   Букоўскія Вэрхі
(па-славацку: Bukovské vrchy)
Край: Прэшаўскі
Раён: Сьніна
2002 1740 x
12   Гэйзэр у Герлянах
(па-славацку: Herliansky gejzír)
Край: Кошыцкі
Раён: Кошыцэ-ваколіцы
2002 1741 vii
13    Аб’екты Вялікай Маравіі:

а) Славянскае гарадзішча ў Мікульчыцах
б) Касьцёл Сьвятой Маргарыты ў Копчанах
(па-славацку: Valy v Mikulčiciach / Kostol svätej Margity Antiochijskej (Kopčany))
а) Чэхія
Край: Паўднёвамараўскі

б) Славаччына
Край: Трнаіскі
(Сумесна з Чэхіяй  )
VI—Х стагодзьдзі 2007 5093 iii, iv, v, vi

Глядзі таксама

рэдагаваць
  1. ^ Tentative Lists (анг.). UNESCO World Heritage Centre (30 студзеня 2007). Праверана 28 красавіка 2017 г.
  2. ^ The States Parties - Slovakia (анг.). unesco.org (2 сьнежня 2010).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Славаччынесховішча мультымэдыйных матэрыялаў