Гуршчына
Гуршчы́на[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Івейскага сельсавету.
Гуршчына лац. Hurščyna | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Івейскі |
Насельніцтва: | 39 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231336 |
СААТА: | 4229813021 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°58′45″ пн. ш. 25°51′27″ у. д. / 53.97917° пн. ш. 25.8575° у. д.Каардынаты: 53°58′45″ пн. ш. 25°51′27″ у. д. / 53.97917° пн. ш. 25.8575° у. д. |
± Гуршчына |
Гісторыя
рэдагавацьУ XVII ст. вёска маёнтку Іўе ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1634 г. разам з в. Родзевічы мелі 27 дымоў, 10 валок зямлі.
У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. вёска ў Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1897 г. 21 двор, 131 жыхар. У 1905 г. 153 жыхары, 93 дзесяціны зямлі. У 1909 г. 22 двары, 168 жыхароў.
У 1921-1939 гг. у Івейскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У верасьні 1921 г. 21 двор, 95 жыхароў.
У 1939 г. пачалі працаваць хата-чытальня, гурток па ліквідацыі непісьменнасьці. 3 12.10.1940 г. вёска (22 двары, 107 жыхароў) у Дайлідзкім сельсавеце Івейскага раёну. 3 25.6.1941 г. да 7.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У сьнежні 1951 г. арганізаваны калгас імя Я.Купалы. 3 лютага 1954 г. у калгасе «Новае жыцьцё» (цяпер калгас «Дайліды»). 3 1959 г. у Івейскім пасялковым, з 1962 г. сельскім Савеце.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 39 чалавек[2]
- 1999 год — 60 чалавек, 29 двароў
- 1970 год — 117 чалавек
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf), Сустракаецца таксама варыянт Гуршчы́зна
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.