Гумнішчы (Гарадзенская вобласьць)

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Гу́мнішчы[1]вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Юрацішкаўскага сельсавету.

Гумнішчы
лац. Humniščy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Юрацішкаўскі
Насельніцтва: 1 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231350
СААТА: 4229857031
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°7′37″ пн. ш. 25°53′46″ у. д. / 54.12694° пн. ш. 25.89611° у. д. / 54.12694; 25.89611Каардынаты: 54°7′37″ пн. ш. 25°53′46″ у. д. / 54.12694° пн. ш. 25.89611° у. д. / 54.12694; 25.89611
Гумнішчы на мапе Беларусі ±
Гумнішчы
Гумнішчы
Гумнішчы
Гумнішчы
Гумнішчы
Гумнішчы

Гісторыя

рэдагаваць

У 2-й палове XIX ст. вёска ў Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 годзе 21 рэвіская душа, у складзе маёнтку Бокшышкі памешчыка Дмахоўскага. У 1905 годзе ў Трабскай воласьці, 18 двароў, у 1909 годзе 127 жыхароў.

У 1921—1939 гадах у Валожынскім павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.

З 12 кастрычніка 1940 году вёска (11 двароў, 76 жыхароў) у Трабскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. У 1949 годзе арганізаваны калгас імя К. Я. Варашылава. З 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. Уваходзіла ў склад экспэрымэнтальнай базы «Чарнэлі». З 3 траўня 1962 году ў Юрацішкаўскім пасялковым савеце. У 1970 годзе 52 жыхары. Потым у складзе калгасу «Чарнэлі».

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1999 год — 6 чалавек, 4 двары
  • 2010 год — 1 чалавек[2]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 218
  2. ^ Вынікі перапісу

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.