Гудмунд

мужчынскае асабістае імя

Гудмунд, Готмант — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Guðmundr
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Gudo + Mund
Іншыя формы
Варыянт(ы) Готмант
Вытворныя формы Гошмант
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гудмунд»

Паходжаньне

рэдагаваць

Годмунд, Гудмунд, Готмунд, Гудмунт або Гутмунт (Godmund, Guðmundr[1], Gotmundus[2], Gudmunt[3], Gutmunt[4]) — імя германскага паходжаньня[5][6]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gudman, Savegot) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог', gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[7], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[8] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Tekla Gotmant (1811 год)[10]; Adam Gotmont (1866 год)[11].

Носьбіты

рэдагаваць
  • Гудмунд (Guðmundr) — напаўлегендарны скандынаўскі кароль у Ётунгэйме, які кіраваў зямлёй пад назвай Глезісвэлір, вядомай як рай для ваяроў[12]
  • Гудмунд Арасон (Guðmundur; 1161—1237) — рымска-каталіцкі біскуп, шанаваны ў Ісьляндыі як сьвяты і цудатворца

На тэрыторыі цяперашняй Летувы адзначаліся прозьвішчы Гудмонт (Гудмант) і Гутмант у летувізаванай форме[13].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Peterson L. Nordiskt runnamnslexikon. — Uppsala, 2007. S. 87.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 112.
  3. ^ Domesday Names: An Index of Latin Personal and Place Names in Domesday Book. — The Boydell Press, 1997. P. 103.
  4. ^ Bass A. Deutsche Vornamen. — Leipzig, 1909. S. 143.
  5. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 683.
  6. ^ Hanks P. Dictionary of American Family Names. Vol. 1. — Oxford University Press, 2003. P. 96.
  7. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 134.
  8. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  9. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  10. ^ Hermaniszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  11. ^ Butrymańce, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  12. ^ Höfler O. Kultische Geheimbünde der Germanen. T. 1. — Frankfurt a. M., 1934. P. 172.
  13. ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 738, 750.