Гудмунд Арасон або Гудмунд Добры[1] (ісьл. Guðmundur góði Arason; 1161 — 16 сакавіка 1237) — біскуп Гоўлару (1203—1237).

Гудмунд Арасон
ісьл. Guðmundur góði Arason
біскуп Гоўлару
1203 — 1237

Дзейнасьцькаталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп
Нарадзіўся1161
Памёр16 сакавіка 1237
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Біяграфія

рэдагаваць

У 1185 годзе прыняў сьвятарскае пасьвячэньне ў веку 24 гадоў. Па прызначэньні на біскупа ў 1203 годзе прысьвяціў сябе працягу працы папярэднікаў, а менавіта — захаваньню моцнай структуры царквы. Быў шчодрым, дзяліўся зь беднякамі прыбыткам ад царкоўных маёнткаў, і неўзабаве вялікая колькасьць зьбяднелых людзей пасялілася вакол Гоўлара. Яго рэлігійныя погляды абудзілі супраціў мясцовай шляхты, напружаньне ўзрасло, прывёўшы да дыспуту аб юрыдычнай уладзе біскупства.

Па сьмерці біскупа неаднойчы рабіліся спробы дамагчыся ў Папскай курыі яго кананізацыі, але беспасьпяхова. Разам з тым, за біскупам Аўдунам Торбэргсонам (1313—1322) у Гоўлары ўзьнікла мясцовае шанаваньне Гудмунда: яго парэшкі перапахавалі на ганаровым месцы ў цэнтры касьцёла, ля падножжа вялікага крыжа, да магілы сталі зьдзяйсьняцца пілігрымкі, запісваліся цуды. У некалькіх ісьляндзкіх цэрквах былі яго выявы, а ў ісьляндзкіх крыніцах яго нярэдка называлі сьвятым або блажэнным[1].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ а б Ф. М. П. Исландия // Православная энциклопедия. Т. 27. — М., 2011. С. 377—400.