Грычын
Гры́чын[1] (афіцыйная назва — Гры́чына[2]) — вёска ў Фаніпальскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца за 24 км ад Койданава, 25 км ад Менску, 8 км ад чыгуначнай станцыі Фаніпаль, 4 км ад шашы Менск — Берасьце.
Грычын | |
трансьліт. Hryčyn[a] | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Койданаўскі |
Сельсавет: | Фаніпальскі |
Вышыня: | 213 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 557 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1716 |
Паштовы індэкс: | 222724 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°43′55″ пн. ш. 27°22′53″ у. д. / 53.73194° пн. ш. 27.38139° у. д.Каардынаты: 53°43′55″ пн. ш. 27°22′53″ у. д. / 53.73194° пн. ш. 27.38139° у. д. |
± Грычын | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьВядомая з XVII стагодзьдзя. У 1620 г. у складзе маёнтку Койданава. У 1656 г. адбыліся антыфэадальныя выступленьні сялян. У 1803 г. у Самахвалавіцкай воласьці Менскага павету. У 1834 г. 228 жыхароў. У 1845 г. 58 двароў, 355 жыхароў. Сяляне мелі 48 коней, 126 валоў, 69 кароў, 209 авечак, 151 сьвіньню, 27 цялят, 80 вульлёў. У 1886 г. 49 двароў, 414 жыхароў, школа. У пачатку XX ст. у Самахвалавіцкай воласьці Менскага павету, 101 двор, 576 жыхароў, побач засьценак Грычын, 12 двароў, 72 жыхары. Помнікі: на магіле невядомага салдата, які загінуў у 1919 г., на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў ІІ-ю Усясьветную вайну, 65 землякам, што загінулі ў барацьбе зь нямецкімі захопнікамі, на магіле ваеннапалонных.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 487 жыхароў
- 1 студзеня 2004 году — 135 двароў, 436 жыхароў
- 2010 год — 557 жыхароў
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Паводле афіцыйнай назвы — Hryčyna.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 3 т. Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — 244, [3] с., іл. ISBN 978-985-508-060-3. С. 205
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 185
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.