Грызэлідыс Рэáль (па-француску: Grisélidis Réal; 11 жніўня 1929, Лязана, Швайцарыя ― 31 траўня 2005, Жэнэва, Швайцарыя) ― швайцарская пісьменьніца, мастачка і сэкс-работніца.

Грызэлідыс Рэаль
Grisélidis Réal
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Грызэлідыс Марсэль Рэаль / Grisélidis Marcelle Réal
Нарадзілася 11 жніўня 1929
Лязана, Швайцарыя
Памерла 31 траўня 2005
Калянж-Бэльрыў, Жэнэва, Швайцарыя
Пахаваная Жэнэва
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Пісьменьніца, мастачка, сэкс-працаўніца, паэтка
Гады творчасьці 1974-2005
Жанр Верш, паэма, артыкул, аповесьць, дзёньнік
Мова Француская
Дэбют 1974
Значныя творы Le noir est une couleur (1974), Petite chronique des courtisanes (1976), Les Sphinx (2006), Suis-je encore vivante? Journal de prison (2008).

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзілася ў сям’і выкладнікаў у Лязане, частку дзяцінства правяла ў Эгіпце і Грэцыі. Вярнуўшыся ў Швайцарыю пасьлья сьмерці бацькі, яе вельмі строга выхоўвала маці[1].

Яна скончыла факультэт дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Цюрыху ў 1949 годзе[1].

Разьведзеная і маці чацьвярых дзяцей, яна разам з двума зь іх зьбегла ў Нямеччыну ў пачатку 1960-х гадоў разам з сваім новым спадарожнікам. Ня маючы даходу і дакумэнтаў, яна пачала займацца прастытуцыяй, каб пракарміць сябе і дзяцей. Яна была зьняволеная на сем месяцаў у жаночай турме ў Мюнхэне[1].

Вярнуўшыся ў Швайцарыю, яна апублікавала аўтабіяграфічную аповесьць «Le Noir est une couleur» (1974)[2], у якой распавядаецца пра ейныя ўцёкі ў Нямеччыну[1].

У 1970-я гады яна стала «рэвалюцыйнай прастытуткай», актывісткай за правы прастытутак. Гэтая барацьба, якую яна вяла ў Жэнэве і ў Эўропе наагул, заняла амаль усё ейнае жыцьцё. Яна стала адной зь лідэрак «Рэвалюцыі прастытутак» у Парыжы, дзе яна жыла з 1973 па 1977 гады: 500 жанчынаў-прастытутак занялі капліцу Сэн-Бэрнар-дэ-Манпарнас у чэрвені 1975 году, каб прыцягнуць увагу да сваіх правоў. Адхіляючы аргумэнт, што жанчына займаецца прастытуцыяй, толькі таму, што яе прымушае сутэнэр, яна заяўляла, што прастытуцыя таксама можа быць выбарам, сьвядомым рашэньнем жанчыны[3].

Яна патрабавала, каб у афіцыйных дакумэнтах пазначалі, што яна «пісьменьніца», а таксама «прастытутка», бо гэта зьяўлялася ейнай другой прафэсіяй[3].

Таксама Грызэлідыс Рэаль крытыкавала тых фэміністак, якія маралізавалі тэму прастытуцыі, не ўлічвалі выбару саміх прастытутак і прастытуаў, і лічылі, што ўсе прастытуткі — ахвяры[3].

Грызэлідыс працягнула сваю «Рэвалюцыю прастытутак» ў Жэневе ў 1977 годзе. Яна зьяўляецца адной з заснавальніцаў у 1982 годзе асацыяцыі абароны прастытутак «Aspasie». Яна пашырыла сваю барацьбу, удзельнічаючы ў міжнародных канфэрэнцыях з мэтай распавесьці пра розныя бакі прастытуцыі без маралізму і асуджэньня[4].

У сваёй маленькай кватэры ў Жэнэве яна стварыла міжнародны дакумэнтацыйны цэнтар па прастытуцыі[4].

Памерла ў 2005 годзе ад раку. Пахаваная ў Жэнэве. Як і жадала сама пісьменьніца, на ейнай могілцы выбітая эпітафія: «Пісьменьніца, мастачка, прастытутка»[5].

Творчасьць

рэдагаваць

Літаратурная творчасьць Грызэлідыс Рэаль складаецца з артыкулаў, кароткай прозы, вершаў і двух тамоў ліставаньня да свайго сябра Жана-Люка Эніга[6].

Яна таксама была мастачкай: малявала на паперы і на тканіне[6].

Памерла ў 2005 годзе ад раку, пакінуўшы зборнік вершаў «A Feu et à sang» (Le Chariot, Жэнева, 2003), які сьведчыць аб ейнай барацьбе з хваробай. Дзёньнік, які яна вяла падчас зьняволеньня, быў апублікаваны пасьмяротна ў 2008 годзе пад назвай «Suis-je encore vivante?» («Ці я яшчэ жывая?»)[7].

Le noir est une couleur, Paris, Éditions Balland, 1974; Lausanne, Éditions d'en bas, 1989; Paris, Éditions Verticales, 2005; Paris, Gallimard (Folio), 2007

Petite chronique des courtisanes, Écriture, éd. Bertil Galland, 1976

La Passe imaginaire, Vevey, Éditions de l'Aire/Manya, 1992; Paris, Verticales, 2006

À feu et à sang, recueil de poèmes écrits entre mai 2002 et août 2003, Genève, Éditions Le Chariot 2003

Carnet de bal d'une courtisane, Paris, Verticales, 2005

Les Sphinx, Paris, Verticales, 2006

Suis-je encore vivante? Journal de prison, Paris, Verticales, 2008

Mémoires de l'inachevé (1954-1993), textes réunis et présentés par Yves Pagès, Paris, Verticales, 2011

Chair vive. Poésies complètes, éditions Seghers, 2022[8].

  1. ^ а б в г Grisélidis Réal (préf. Yves Pagès, éditeur), Mémoires de l'inachevé: (1954-1993), Paris, Verticales/Gallimard, 2011, 378 p.
  2. ^ Le noir est une couleur, Paris, Éditions Balland, 1974.
  3. ^ а б в Hélène Combis, «La vie révolutionnaire de Grisélidis Réal, écrivaine péripatéticienne», France Culture.fr, 12 avril 2019, https://www.franceculture.fr/litterature/la-vie-revolutionnaire-de-griselidis-real-ecrivaine-peripateticienne
  4. ^ а б Clémentine Billé, «Grisélidis Réal, pute en lutte contre la misère sexuelle», Slate, 27 juillet 2018, http://www.slate.fr/societe/sexe-en-liberte/griselidis-real-pute-lutte-contre-misere-sexuelle-ecrivaine-peintre-prostituee-revoltee
  5. ^ «La stèle de Grisélidis Réal encore refusée», La Tribune de Genève, 13.06.2014, https://www.tdg.ch/geneve/actu-genevoise/projet-stele-griselidis-real-nouveau-refuse/story/15424427
  6. ^ а б Alain Nicollier, Henry-Charles Dahlem, Dictionnaire des écrivains suisses d'expression française, Éditions GVA SA, Genève, 1991, p. 729-730.
  7. ^ Imaginé par Gérard Laniez, Grisélidis Réal. La Nuit écarlate ou Le Repas des fauves, association Himéros, 2006.
  8. ^ Nancy Huston, Reine du réel. Lettre à Grisélidis Réal, Nil, 2022.