Мыш-малютка
Мыш-малютка (Micromys minutus) — від сысуноў сямейства мышы Muridae.
Мыш-малютка | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Грызуны (Rodentia) |
Сямейства | Мышы (Muridae) |
Род | Micromys |
Від | Мыш-малютка |
Бінамінальная намэнклятура | |
Micromys minutus (Pallas, 1771) | |
Арэал | |
Арэал | |
Вонкавы выгляд
рэдагавацьДаўжыня цела 55–75 мм, даўжыня хваста 50–75 мм, даўжыня вушэй 15–20 мм, маса 5–7 г. Поўсьць мяккая і густая. Верх чырванавата-карычневы, месцамі таксама цёмна-карычневы. Ніз рэзка аддзелены ад сьпіны і белы. Хвост двухколерны і чапляльны. Вочы і вушы вялікія. Тупы нос акружан вібрысамі. Ступні даволі шырокія. Гэтая мыш можа ўхапіцца за сьцябло кожнай задняй ступнёй і хвастом, пакідаючы пярэднія лапы свабоднымі для збору ежы.
Распаўсюджваньне
рэдагавацьСустракаецца ў Эўропі і Азіі ад Гіспаніі да Японіі; на вышынях ад 0 да 1700 м.
Лад жыцьця
рэдагавацьНасяляе шырокі спэктр асяроддзяў пражываньня, уключаючы альпійскія лугі, палі з высокай травой, бамбукавыя насаджэньні, балоты, паляны, ўскраіны вільготных лясоў. Ён таксама прыстасаваўся да розных антрапагенных асяроддзяў пражываньня, уключаючы сады і ворныя землі, дрэнажныя канавы і збожжавыя або рысавыя палі. Сілкуецца насеньнем, зялёнай расьліннасьцю, вусякамі, птушынымі яйкамі.
Micromys minutus ў меру таварыскія. Яны жывуць невялікімі хатнімі ўчасткамі, якія перакрываюцца. Калі ў няволі самцоў зьмясьціць разам, яны будуць жорстка біцца. Зімой у зернясховішчах могуць мірна жыць разам да 5000 жывёл, але чым бліжэй шлюбны пэрыяд, тым больш агрэсіўна жывёлы рэагуюць адзін на аднаго. Гэтая мыш не ўпадае ў сьпячку. Micromys minutus актыўны ў парывах часу на працягу дня і ночы, з трохгадзінным рытмам чаргаваньня сну і ежы на працягу кожных 24 гадзін у содкі. Каб вырошчваць маладняк, яны будуюць шарападобныя гнёзды паміж сьцебламі, дыяметрам ад 60 да 130 міліметраў. На будаўніцтва гнязда патрабуецца ад двух да васьмі дзён. Па-за шлюбным пэрыядам яны таксама часам будуюць гнёзды, але яны больш тонкія і горш падбітыя. У халодныя месяцы яны часам будуюць гнёзды на зямлі або ў грунтавых ямах, часам у будынках.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Kryštufek, B., Lunde, D.P., Meinig, H., Aplin, K., Batsaikhan, N. & Henttonen, H. 2019. Micromys minutus. The IUCN (анг.)
- Ivaldi, F. 1999. Micromys minutus. Animal Diversity Web (анг.)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |