Dinomyidae — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 1 сучасны род і 1 сучасны від[1]. Сустракаецца ў перадгор'ях і прылеглых схілах Анд на поўначы Паўднёвай Амэрыкі. Насяляе трапічныя лясы. Выкапныя рэшткі вядомыя ад міяцэну Паўднёвай Амэрыкі[2][3].

Dinomyidae
Dinomys branickii — адзіны сучасны від
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадГрызуны (Rodentia)
ПадатрадHystricomorpha
СямействаDinomyidae
Бінамінальная намэнклятура
Dinomyidae
Peters, 1873

Да Dinomyidae належыць найбуйнейшы грызун, які калі-небудзь існаваў †Josephoartigasia monesi — важыў каля 1000 кг і быў памерам з быка. Адзіны сучасны від — пакарана (Dinomys branickii) гэта буйны грызун, каля 10–15 кг, з масіўным целам і ўмерана кароткімі нагамі. Галава вялікая і шырокая, з кароткімі закругленымі вушамі і даволі вялікімі вачыма. Хвост складае ≈ 1/3 даўжыні галавы і цела. Усе ступні маюць чатыры пальца, кожны з вострым кіпцюром. Вібрысы незвычайна доўгія. Валасяны полаг густы, цёмна-карычневага колеру на сьпіне з падоўжнымі радамі палос і плям; зьнізу больш бледны. Зубная формула: 1/1, 0/0, 1/1, 3/3 = 20 зубоў[3][2].

Яны вэгетарыянцы — спажываюць лісьце, а таксама плады і сьцеблы. Гэты грызун валодае некаторай здольнасьцю да лазаньня, асабліва прыкметнай у маладых жывёл. Актыўныя ноччу, адпачываючы ў пячорах, ў расколінах скал, або бярлогах у асновах дрэў. Маюць шырокі выбар вакалізацыі. Цяжарнасьць знаходзіцца паміж 222 і 280 днямі; звычайна нараджаюцца толькі двое дзіцянятаў. Яны жывуць альбо адзіночна, альбо групамі па 2–5[3][2].

Сыстэматыка

рэдагаваць

Сямейства Dinomyidae

  • род Dinomys (пакарана) — від Dinomys branickii
  • выкапныя роды †Agnomys, †Borikenomys, †Pseudodiodomus, †Telodontomys, †Briaromys, †Colpostemma, †Doellomys, †Eumegamysops, †Eumegamys, †Gyriabrus, †Josephoartigasia, †Orthomys, †Pentastylodon, †Pseudosigmomys, †Telicomys, †Tetrastylus, †Eusigmomys, †Olenopsis, †Potamarchus, †Scleromys, †Simplimus
  1. ^ The Mammal Diversity Database (анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 23.10.2021 г.
  2. ^ а б в Myers, P. (2001) Dinomyidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 23.10.2021 г.
  3. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 227, 228. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)