Іглакавыя

сямейства сысуноў

Іглакавыя (Hystricidae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 3 сучасныя роды і 11 сучасных відаў[1]. Яны насяляюць поўдзень Эўропы (Італія, Альбанія, паўночная Грэцыя [верагодна, рымляне завезьлі гэтых жывёл у Эўропу]), большую частку Афрыкі, поўдзень і заход Азіі (у тым ліку Зондзкія астравы). Яны могуць жыць у пустэльнях, на камяністых участках, у гарах, саванах, сярод ворных земляў, у лясах. Выкапныя рэшткі вядомыя ад міяцэну Эўропы[2][3].

Іглакавыя
Hystrix cristata — тыповы від
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадГрызуны (Rodentia)
ПадатрадHystricomorpha
СямействаІглакавыя
Бінамінальная намэнклятура
Hystricidae
Fischer de Waldheim, 1817
Эгіпецкі рэльеф іглака, ≈ 2500 г. да н. э.

Члены гэтага сямейства — сярэднія (1–2 кг) і буйныя (27 кг) павольныя грызуны, якія маюць каржакаватае цела. Даўжыня хваста ня больш за 0.5 даўжыні цела і галавы. Галовы масіўныя і шырокія. Вушы звычайна невялікія, як і вочы. Канечнасьці кароткія і моцна пабудаваныя; кіпцюры кароткія. Сьпіна, бакі, частка хваста пакрытыя іголкамі або шыпамі даўжынёй да 40 см. Валасяны полаг значна адрозьніваецца ад віду да віду. Зубная формула: 1/1, 0/0, 1/1, 3/3 = 20 зубоў[3][2].

Гэта наземныя і начныя жывёлы. Яны ў першую чаргу вэгетарыянцы; дадаткова ядуць мярцьвячыну. Абгрызеныя косткі часта засьмечваюць зямлю вакол бярлогаў; якія можна разжоўваць за кальц. Іглакавыя часта выкарыстоўваюць закінутыя глыбокія нары іншых жывёл; яны таксама жывуць у пячорах, расколінах, дуплавых дрэвах або глыбокіх норах, якія яны выкапалі самі[3][2].

Сыстэматыка

рэдагаваць

Сямейства іглакавыя (Hystricidae)

  • род Atherurus — віды A. africanus і A macrourus
  • род Trichys — віды T fasciculata
  • род Hystrix — віды H. africaeaustralis, H. brachyura, H. crassispinis, H. cristata, H. indica, H. javanica, H. pumila, H. sumatrae, †H. paukensis, †H. primigenia, †H. refossa
  • выкапныя роды †Miohystrix, †Xenohystrix, †Sivacanthion
  1. ^ The Mammal Diversity Database (анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 23.10.2021 г.
  2. ^ а б в Myers, P. (2001) Hystricidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 23.10.2021 г.
  3. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 224. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)