Грушанцы
Гру́шанцы[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Юрацішкаўскага сельсавету.
Грушанцы лац. Hrušancy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Юрацішкаўскі |
Насельніцтва: | 29 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231350 |
СААТА: | 4229857026 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°6′5″ пн. ш. 25°54′50″ у. д. / 54.10139° пн. ш. 25.91389° у. д.Каардынаты: 54°6′5″ пн. ш. 25°54′50″ у. д. / 54.10139° пн. ш. 25.91389° у. д. |
± Грушанцы |
Гісторыя
рэдагавацьУ XIX ст. вёска ў Трабскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 100 рэвіскіх душ, у складзе маёнтку Бокшышкі, уласнасьць памешчыка Дмахоўскага. У 1897 г. 28 двароў, 186 жыхароў, хлебазапасны магазін, крама. У 1899 г. адкрыта школа граматы. У 1905 г. 222 жыхары, 207 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 37 двароў, 277 жыхароў, якія мелі 74 каровы, 31 каня, 207 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гг. у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 25 двароў, 46 жыхароў.
З 12 кастрычніка 1940 году вёска (47 двароў, 238 жыхароў) у Росьцеўшчынскім, затым Юрацішкаўскім сельсаветах Юрацішкаўскага раёну. Працавала пачатковая школа. У 1949—1951 гг. у калгасе «Чырвоная ніва». З 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. З 3 траўня 1962 году ў Юрацішкаўскім пасялковым савеце. Уваходзіла ў склад экспэрымэнтальнай базы «Чарнэлі». У 1970 г. 143 жыхары. Потым у складзе калгасу «Чарнэлі».
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 29 чалавек[2]
- 1999 год — 64 чалавекі, 29 двароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 218
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.