Пфальцграф
Пфальцграф (па-нямецку: Pfalzgraf) ці Граф-палатын (па-лацінску: (Comes) palatinus) — у Раньнім Сярэднявеччы граф, які кіруе пфальцам (палацам) у пэрыяд адсутнасьці ў ім кіруючага манарха. Літаральна азначае граф палаца, ад ням. Pfalz — «палац, палата» і ням. Graf — «граф». У розныя пэрыяды тэрмін меў рознае значэньне:
- У сярэднявечнай дзяржаве франкаў пфальцграфам зваўся каралеўскі чыноўнік, які ўзначальваў каралеўскі суд.
- Пры Каралінгах ва Ўсходне-Франскім каралеўстве і Сьвятой Рымскай імпэрыі пфальцграф прадстаўляў у герцагствах інтарэсы караля (імпэратара).
- Пазьней, да самага роспуску імпэрыі, пфальцграфамі звалі ўладарных князёў роду Вітэльсбахаў.