Гран-пры Вугоршчыны

этап чэмпіянату сьвету Формулы-1

Гран-пры́ Вуго́ршчыны (па-вугорску: Magyar Nagydíj) — штогадовае гонкавае спаборніцтва ў Вугоршчыне. З 1976 року ўваходзіць у каляндар чэмпіянату сьвету Формулы-1.

Гран-пры Вугоршчыны
Хунгарарынг
Гісторыя
Праведзеныя гонкі 39
Першая гонка 1936
Лідэр (гоначнік) Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан (8)
Лідэр (канструктар) Сьцяг Вялікабрытаніі Макларэн (11)
Траса
Працягласьць кола 4,381 км
Працягласьць гонкі 306,630 км
Колькасьць колаў 70
Сэзон 2023 году
Поўл-пазыцыя
Подыюм
Найхутчэйшае кола
Вонкавыя спасылкі
hungaroinfo.com/formel1/

Мінуўшчына

рэдагаваць

Першае Гран-пры Вугоршчыны адбылося 21 чэрвеня 1936 року на трасе ў будапэшцкім Народным парку(d). Удзел бралі каманды Мэрсэдэс-Бэнцу, Auto Union і Фэрары. Далейшым спаборніцтвам перашкодзіла палітыка і Другая сусьветная вайна.

Вялікім дасягненьнем тагачаснага прэзыдэнта Асацыяцыі канструктараў Формулы-1(d) Бэрні Эклстоўна стаў прарыў Жалезнай заслоны: Гран-пры Вугоршчыны 1986 году стала першай гонкай Формулы-1 у сацыялістычных дзяржавах. Ад тае пары яна ладзіцца на трасе Хунгарарынг у Мадзяродзе пад Будапэштам.

На Гран-пры Вугоршчыны атрымалі свае першыя перамогі Дэйман Гіл (1993), Фэрнанда Алёнса (2003, першы гішпанскі пераможца і наймаладзейшы пераможца Гран-пры на той час), Джэнсан Батан (2006), Хэйкі Коваляйнэн (2008), Эстэбан Акон (2021). У 2001 року Міхаэль Шумахэр зраўняўся на Хунгарарынгу з Аленам Простам паводле рэкорднай колькасьці перамогаў (51) і стаў чатырохразовым чэмпіёнам, таксама дагнаўшы Проста па гэтым паказьніку.

На Гран-пры Вугоршчыны 2020 году у 8-ы раз перамог Льюіс Гэмілтан, што зраўняла яго зь Міхаэлем Шумахэрам паводле колькасьці перамог на адным Гран-пры (для Шумахэра гэта было Гран-пры Францыі).

Характарыстыка

рэдагаваць

Вузкая, вілюжная і пыльная траса Хунгарарынгу патрабуе прафэсійнага кіраваньня. Абгоны на гэтай трасе рабіць надта складана, таму нярэдка ўтвараюцца «цягнікі» з гоначных аўтамабіляў. Дзякуючы гэтаму ў 1990 року Т’еры Бутсэн здолеў перамагчы на павольнейшым Ўільямзе, не прапусьціўшы наперад лідэра чэмпіянату Айртана Сэну. Аднак здараюцца і выняткі: у 1989 року Найджэл Мэнсэл на Фэрары, стартаваўшы 12-м, дзякуючы абгонам перамог у гонцы.

У 2003 року трасу зьлёгку зьмянілі, каб зрабіць абгоны прасьцейшымі.

Пераможцы

рэдагаваць

Ружовае тло азначае, што гонка не ўваходзіць у каляндар Чэмпіянату сьвету Формулы-1.

Рок Гоначнік Канструктар Месца Справаздача
1936   Тацыё Нуваляры Альфа Рамэо Народны парк Пратакол
1937

1985
Ня ладзілася
1986   Нэльсан Піке Ўільямз-Хонда Хунгарарынг Пратакол
1987   Нэльсан Піке Ўільямз-Хонда Пратакол
1988   Айртан Сэна Макларэн-Хонда Пратакол
1989   Найджэл Мэнсэл Фэрары Пратакол
1990   Т’еры Бутсэн Ўільямз-Рэно Пратакол
1991   Айртан Сэна Макларэн-Хонда Пратакол
1992   Айртан Сэна Макларэн-Хонда Пратакол
1993   Дэйман Гіл Ўільямз-Рэно Пратакол
1994   Міхаэль Шумахэр Бэнэтан-Форд Пратакол
1995   Дэйман Гіл Ўільямз-Рэно Пратакол
1996   Жак Вільнёў Ўільямз-Рэно Пратакол
1997   Жак Вільнёў Ўільямз-Рэно Пратакол
1998   Міхаэль Шумахэр Фэрары Пратакол
1999   Міка Хякінэн Макларэн-Мэрсэдэс Пратакол
2000   Міка Хякінэн Макларэн-Мэрсэдэс Пратакол
2001   Міхаэль Шумахэр Фэрары Пратакол
2002   Рубэнс Барыкелу Фэрары Пратакол
2003   Фэрнанда Алёнса Рэно Пратакол
2004   Міхаэль Шумахэр Фэрары Пратакол
2005   Кімі Райкэнэн Макларэн-Мэрсэдэс Пратакол
2006   Джэнсан Батан Хонда Пратакол
2007   Льюіс Гэмілтан Макларэн-Мэрсэдэс Пратакол
2008   Хэйкі Коваляйнэн Макларэн-Мэрсэдэс Пратакол
2009   Льюіс Гэмілтан Макларэн-Мэрсэдэс Пратакол
2010   Марк Ўэбэр Рэд Бул Рэйсінг-Рэно Пратакол
2011   Джэнсан Батан Макларэн-Мэрсэдэс Пратакол
2012   Льюіс Гэмілтан Макларэн-Мэрсэдэс Пратакол
2013   Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Пратакол
2014   Даніель Рык’ярда Рэд Бул Рэйсінг-Рэно Пратакол
2015   Сэбастыян Фэтэль Фэрары Пратакол
2016   Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Пратакол
2017   Сэбастыян Фэтэль Фэрары Пратакол
2018   Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Пратакол
2019   Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Пратакол
2020   Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Пратакол
2021   Эстэбан Акон Alpine-Рэно Пратакол
2022   Макс Вэрстапэн Рэд Бул Рэйсінг-RBPT Пратакол
2023   Макс Вэрстапэн Рэд Бул Рэйсінг-Honda RBPT Пратакол
Крыніцы::[1][2]
  1. ^ Hungarian GP. ChicaneF1. Праверана 14 September 2021 г. Архіўная копія ад 14 September 2021 г.
  2. ^  Higham, Peter The Guinness Guide to International Motor Racing. — London, England: Motorbooks International, 1995. — P. 405. — ISBN 978-0-7603-0152-4

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць