Грабава (Івейскі раён)
Грабава — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Бакштаўскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Грабава лац. Hrabava | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Бакштаўскі |
Насельніцтва: | 24 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231362 |
СААТА: | 4229804051 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°58′31″ пн. ш. 26°9′30″ у. д. / 53.97528° пн. ш. 26.15833° у. д.Каардынаты: 53°58′31″ пн. ш. 26°9′30″ у. д. / 53.97528° пн. ш. 26.15833° у. д. |
± Грабава |
Гісторыя
рэдагавацьУ сярэдзіне XIX стагодзьдзя вёска ў Бакштаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні, дзяржаўная ўласнасьць, адносілася да Грабаўскага сельскага таварыства. У 1861 г. 96 рэвіскіх душ. Паводле перапісу 1897 г., 43 двары, 331 жыхар. У 1905 г. 305 жыхароў, 293 дзесяціны зямлі, у 1909 г. 53 двары, 374 жыхары. Вёска моцна пацярпела ў час Першай сусьветнай вайны і ў 1919-1920 гг.
У 1921—1939 гг. у Бакштаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 42 двары (32 пабудовы часова прыстасаваны пад жыльлё), 172 жыхары.
3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (57 двароў, 281 жыхар) у Бакштаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага, з 20 студзеня 1960 г. Івейскага раёнаў. Працавала крама. У 1950 г. арганізаваны калгас «Новае жыцьцё». Пазьней вёска ўвайшла ў калгас імя У. І. Ульянава. У 1970 г. 207 жыхароў, у 1986 г. 46 двароў, 102 жыхары. Працаваў клюб, бібліятэка, крама.
Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю. У 1999 г. 28 двароў, 51 жыхар.