Готгін — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Göttgen
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Got + Genno
Got + суфікс -кін (-kin)
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Готгін»

Паходжаньне

рэдагаваць

Готыкін, Годэкін або Готкін, пазьней Готген (Gotichin, Godekin[a], Gotkinus[1], Göttgen[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gudman, Savegot) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог', gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[4], а аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) — ад гоцкага gin- 'пачатак'[5] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[6]). Апроч таго, у германскіх імёнах адзначаецца суфікс-пашыральнік -кін (-кен)[7].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Godekin (Godkin)[8].

У Прусіі бытавала імя Cudikyn (1409 год)[9].

Носьбіты

рэдагаваць

Готгіны гербу Даленга[10]літоўскі шляхецкі род[11][12].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Паводле назвы мясцовасьці Godekines hoffstat
  1. ^ Dräger K. Deutscher Familiennamenatlas. Bd. 6. — Berlin; Boston, 2017. S. 225.
  2. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 217.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 660.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 134.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
  7. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 356.
  8. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 75.
  9. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925.S. 49.
  10. ^ Uruski S. Rodzina, herbarz szlachty polskiej. T. 4. — Warszawa, 1907. S. 322.
  11. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ґ, Згуртаваньне беларускай шляхты
  12. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 5. — Warszawa, 1936. S. 344.