Ігар Равенка

беларускі хакеіст

І́гар Раве́нка (нар. 2 траўня 1990 году) — беларускі хакеіст, правы скрайні нападнік кітайскага клюбу «Аомэй Шэньян».

Ігар Равенка
Грамадзянства
Дата нараджэньня 2 траўня 1990(1990-05-02)[1] (34 гады)
Месца нараджэньня
Клюб Аомэй Шэньян
Выступаў за
Гульнявая кар’ера 2011 — цяпер

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец сталічнага «Юнацтва», але хутка зьехаў у Канаду. На чужыне абараняў колеры юнацкай каманды «Прынс-Албэрт Райдэрз», пакуль у траўні 2011 году ня склаў працоўную дамову зь «Юнацтвам»[2]. Некалькі сэзонаў малады нападнік сумяшчаў гульні за асноўны склад менскага клюбу, а таксама за ягоны фарм-клюб. У 2012 годзе гулец выпраўляўся на прагляды ў расейскі «Спартак» і менскае «Дынама», але запрашэньне скласьці працоўны кантракт гулец не атрымаў. Урэшце, улетку 2013 году хакеіст далучыўся да расейскага «Дызэлю» з УХЛ. На пачатку 2015 году вярнуўся да шэрагаў сталічнага «Юнацтва»[3], але за каманду амаль не гуляў. У ліпені 2015 паведамлялася, што беларус будзе абараняць колеры казаскага «Бэйбарысу», але ўжо ў наступным месяцы гулец скасаваў дамову і далучыўся да «Гомлю»[4]. У складзе гамельчукоў нападнік хутка замацаваўся, і паводле вынікаў сэзону быў абраны другім найлепшым хакеістам клюбу пасьля брамніка Ігара Брыкуна[5]. 21 студзеня 2017 году Равенка закінуў 3100-ю шайбу «Гомлю» ў розыгрышах чэмпіянату Беларусі. У пачатку сэзону 2017—2018 гадоў атрымаў цяжкую траўму пляча, праз што вымушаны быў прапусьціць амаль увесь сэзон. «Гомель» па сканчэньні першынства разьвітаўся з шэрагам хакеістаў, у тым ліку з Равенкам[6]. Ужо ў канцы году нападнік вярнуўся ў гомельскі клюб. У кастрычніку 2020 году дэбютаваў у КХЛ у складзе менскага «Дынама», але ўжо празь некалькі тыдняў вярнуўся ў «Гомель». У жніўні 2021 году гулец быў уганараваны званьнем майстрам спорту[7], а ў студзені 2022 году закінуў сваю 100-ю шайбу ў браму супернікаў у Экстралізе[8]. У міжсэзоньне 2022 году цікавасьць да хакеіста выказвалі «Юнацтва», «Мэталюрг» і «Берасьце», але Равенка застаўся ў клюбе. Праз чарговае пашкоджаньне хакеіст прапусьціў частку сэзону. Улетку 2023 году вярнуўся ў «Юнацтва», але пагадненьне з гульцом было хутка скасаванае. Урэшце, у верасьні Равенка апынуўся ў «Дынама-Маладэчна»[9].

На пачатку кастрычніка 2024 году пакінуў Маладэчна[10] і прыяднаўся да навастворанага кітайскага клюбу «Аомэй Шэньян»[11].

  1. ^ а б в г Igor Revenko // Elite Prospects (анг.) — 1999.
  2. ^ «Игорь Ревенко подписал контракт с „Юностью“». Беларускі хакей.
  3. ^ «ЧБ: Белорусский форвард вернулся в минскую „Юность“». Беларускі хакей.
  4. ^ «ЧБ: „Гомель“ подписал контракты с тремя хоккеистами». Беларускі хакей.
  5. ^ «ЧБ: Болельщики „Гомеля“ выбрали лучшего хоккеиста минувшего сезона». Беларускі хакей.
  6. ^ «Игорь Ревенко: Лучше проиграть в финале, чем травмироваться и выпасть на такой долгий срок». Беларускі хакей.
  7. ^ «Хоккеисты „Гомеля“ удостоены звания мастеров спорта». Беларускі хакей.
  8. ^ «Игорь Ревенко забросил юбилейную шайбу в Экстралиге». Беларускі хакей.
  9. ^ «33-летний известный форвард официально стал игроком „Динамо-Молодечно“». Беларускі хакей.
  10. ^ «Игорь Ревенко покинул „Динамо-Молодечно“»(недаступная спасылка). ФХБ.
  11. ^ «Три белорусских форварда продолжат карьеру в Китае». Беларускі хакей.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць