Чысьцянка

рака ў Беларусі

Чысьцянка, у верхняй плыні Лыдніца — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Шошы (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 16 км. Плошча вадазбору 162 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1‰.

Рака
Чысьцянка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Галубічаў
Вусьце Шоша
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 16 км

Пачынаецца каля гістарычнага мястэчка Галубічаў. Вадазбор раўнінны, 52% пад лесам[1].

  1. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. С. 357.

Літаратура

рэдагаваць