Глеб Крыўцоў

беларускі футбаліст

Глеб Крыўцоў (нар. 14 лістапада 2003 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Менску».

Глеб Крыўцоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 лістапада 2003(2003-11-14)[1] (21 год)
Рост 193 см[2]
Вага 83 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Менск
Нумар 44
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2023 Крумкачы 13 (0)
2024—4 Менск 14 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец футбольнай акадэміі «Іслачы», дзе ягоным першым трэнэрам быў Аляксандар Міхайлаў. У 2020 годзе пачаў абараняць колеры клюбу ў дублюючым складзе. У студзені 2021 году склаў першы прафэсійны кантракт з клюбам[3]. Гулец часам трапляў у заяўку першай каманды, але за клюб гэтак і не дэбютаваў. У чэрвені 2022 году далучыўся да гішпанскага клюбу «Атлетык Тарэльяна»[4]. У складзе новай каманды дэбютаваў 4 сьнежня 2022 году ў матчы супраць «Эркулесу-2», зьявіўшыся на замену на 90-й хвіліне. Ужо ў наступным месяцы зышоў з дружыны. У ліпені зьявіліся зьвесткі, што футбаліст далучыцца да «Макслайну»[5], аднак у выніку стаў гульцом «Крумкачоў»[6], дзе адгуляў у Другой лізе да заканчэньні сэзону.

У студзені 2024 году быў на праглядзе ў барысаўскага БАТЭ[7]. У наступным месяцы праглядаўся ў магілёўскім «Дняпры»[8], але неўзабаве прыяднаўся да «Менску». З сталічным клюбам склаў працоўную ўгоду ў сакавіку[9]. 3 сакавіка дэбютаваў у складзе клюбу ў матчы чвэрцьфінальным матчы Кубка Беларусі супраць гарадзенскага «Нёмана». У Найвышэйшай лізе запачаткаваў кар’еру ў першы матчы каманды ў сэзоне 16 сакавіка супраць барысаўскага БАТЭ.

Міжнародная

рэдагаваць

У сакавіку 2021 году ўпершыню быў выкліканы ў зборную Беларусі (да 19 гадоў)[10]. Дэбютаваў у складзе каманды 2 чэрвеня таго ж году ў таварыскім матчы супраць зборнай Азэрбайджану[11].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць