Геркін
Геркін (Гіргін, Кіркін) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Геркін лац. Gierkin / Hierkin | |
Gerken | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Gero + Ginn Gero + суфікс -кін (-kin) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Гіргін, Кіркін |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Геркін» |
Паходжаньне
рэдагавацьГеркен або Геркін (Gerken, Gehrken, Gerkinus[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[3], а аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) — ад гоцкага gin- 'пачатак'[4] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[5]). Апроч таго, у германскіх імёнах адзначаецца суфікс-пашыральнік -кін (-кен)[6].
Паходжаньне літоўскага імя Геркін (Gerkinus) ад германскага імя Gerken сьцьвярджае этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук[7].
У Прусіі бытавала імя Геркін: Gerkin (1326 год)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Civitatem nostram in Alta Ripa… Gerkino de Auro… jure Theutonico locandam contulimus (1250 год)[9]; Gergen (1678 год)[10]; Annastasia Girginiowa de Baybaki (1697 год)[11]; Jerzy Kirkin… Michał Kirkin (17 ліпеня 1733 году)[12].
Носьбіты
рэдагавацьКіркіны (Kirkin) — літоўскі шляхецкі род зь Берасьцейскага павету[13].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Sveriges medeltida personnamn. Hft. 7. — Uppsala, 1981. S. 173.
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 286.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 98.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 356.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 25.
- ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 505.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 2. — Wrocław, 1968—1970. S. 100.
- ^ Klaipėdos miesto ir valsčiaus evangelikų liuteronų bažnyčių vizitacijų 1676—1685 m. dokumentai. — Klaipėda, 2009. P. 146.
- ^ Kryniczyn lata 1697—1703 rejestr chrztów kościelnych
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 4. Акты Брестского гродского суда. — Вильна, 1870. С. 478.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 6. — Warszawa, 1936. S. 317.