Герконт (Гіргонт, Гіркунт, Гірконт, Кірконт, Каргонт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Ге́ркант.

Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Gero + Kunth
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гіргонт, Гіркунт, Гірконт, Кірконт, Каргонт
Зьвязаныя імёны Cundker
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Герконт»

Паходжаньне

рэдагаваць

Кундкер або Гунгер (Cundker, Gunngeir[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[3], а аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Гунтар, Вігунт, Вірконт; германскія імёны Guntar, Wigunt, Werecundus) — ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва'[4].

У Прусіі бытавала імя Girkant / Gerkant / Girkand (1383, 1389 і 1467 гады)[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Петръ Кгиркгонтович[6], Августъ Кирконтовичъ[7] (1528 год); Мартин Кирконтович… Павлик Кирконтович… Павел Кгирконтович… Бенюш Кирконтович… Кирконт Видеикович (1537—1538 гады)[8]; Jan Girkont[9], Bałtromiej Girgont[10] (1621 год); Pani Krzysztofowa Girkuntowa[11], Kazimierz Girgont (1690 год)[12]; JM panów… Korgontów (1784 год)[13].

Носьбіты

рэдагаваць

Герканты (Герконты) і Гірканты (Гірконты) — літоўскія шляхецкія роды[15].

Герканты (Gierkant) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Пшэмыскага павету (Падкарпацьце)[16].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Gunngeir, Nordic Names
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 701.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 98.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925.S. 31, 33.
  6. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 73.
  7. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 167.
  8. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 123, 156, 263, 294.
  9. ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 101.
  10. ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 113.
  11. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 76.
  12. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 98.
  13. ^ Komosa Ł. A. Dekanat wiłkomierski w 1784 r. w świetle opisów parafii. — Białystok, 2013. S. 28.
  14. ^ Ruszel K. Sprawy chłopskie przed sądem dominialnym w Nienadowej w latach 1806—1843. — Przemyśl, 1989. S. 188.
  15. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ґ, Згуртаваньне беларускай шляхты
  16. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 5. — Warszawa, 1936. S. 83.