Гвазьдзікяны
Гвазьдзікя́ны[2] — вёска ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Рытанскага сельсавету.
Гвазьдзікяны | |
трансьліт. Hvaździkiany | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Астравецкі |
Сельсавет: | Рытанскі |
Насельніцтва: | 16 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1591 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°51′24″ пн. ш. 25°56′26″ у. д. / 54.85667° пн. ш. 25.94056° у. д.Каардынаты: 54°51′24″ пн. ш. 25°56′26″ у. д. / 54.85667° пн. ш. 25.94056° у. д. |
± Гвазьдзікяны |
Гісторыя
рэдагавацьУ XIX стагодзьдзі вёска знаходзілася ў Сьвянцянскім павеце Віленскай губэрні ў складзе маёнтку Сьвіраны. Уласнасьць памешчыка Гэленга. Паводле рэвізіі 1897 году, у вёсцы налічвалася 19 двароў і 102 жыхары. У пачатку XX стагодзьдзя вёска стала адносіцца да Кемелішкаўскай воласьці Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні, да Палянскай сельскай грамады. 160 дзесяцін зямлі. Колькасьць жыхароў засталася ў 1905 годзе — 102.
З 1922 году вёска ў складзе Польшчы, у Кемелішкаўскай гміне Сьвянцянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1938 годзе ў 22 дварах пражывала 119 жыхароў.
Да 31 сакавіка 2013 году ўваходзіла ў склад Кемелішкаўскага сельсавету, які быў перайменаваны ў Рытанскі сельсавет[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 16 чалавек[1]
- 1999 год — 36 чалавек
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 69
- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Гваздзікяны і іх жыхары, Астравецкая праўда, 2011