Гастон Рамірэс

уругвайскі футбаліст

Гасто́н Эсэк’е́ль Рамі́рэс Пэрэ́йра (па-гішпанску: Gastón Ezequiel Ramírez Pereyra; нарадзіўся 2 сьнежня 1990 году, Фрай-Бэнтас, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, атакуючы паўабаронца зборнай Уругваю.

Гастон Рамірэс
Gastón Ramírez against Chile.jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 сьнежня 1990(1990-12-02)[1][2] (30 гадоў)
Фрай-Бэнтас, Уругвай
Рост 183 см
Вага 78 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—2010
2010—2012
2012—2016
2014—2015
2016
2016—2017
2017—2021
Пэньяроль
Балёньня
Саўтгэмптан
Гал Сіці (арэнда)
Мідлзбра (арэнда)
Мідлзбра
Сампдорыя
23 (6)
58 (12)
48 (6)
22 (1)
18 (7)
24 (2)
115 (14)
Зборныя
2010— Уругвай 43 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
8 траўня 2021.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
23 сакавіка 2018.

Кар’ераРэдагаваць

КлюбнаяРэдагаваць

Пачаў кар’еру Гастон у клюбе «Пэньяроль», дзе дэбютаваў у сакавіку 2009 году. У сэзоне 2009—2010 гадоў забіў за клюб 6 мячоў, чым дапамог «Пэньяролю» стаць чэмпіёнам Уругваю. У жніўні 2010 году перашоў у табар італьянскай «Балёньні» за 2,5 млн эўра. Дэбютаваў у чэмпіянаце Італіі 26 верасьня 2010 году матчам супраць «Катаніі», які скончыўся зь лікам 1:1.

31 жніўня 2012 году далучыўся да складу ангельскага клюбу «Саўтгэмптан», падпісаўшы кантракт з камандай на чатыры гады. Транфсэр гульца каштаваў ангельцам 12 млн фунтаў стэрлінгаў. 15 верасьня паўабаронца дэбютаваў у матчы супраць «Арсэналу», дзе ягоны новы клюб трываў буйную паразу зь лікам 1:6. Гастон зьявіўся на пляцоўцы ў другой палове матчу замест Стывэна Дэвіса. 23 студзеня 2014 году гулец атрымаў пашкоджаньне з-за чаго прапусьціў некалькі тыдняў.

1 верасьня 2014 году, падчас апошняга дню адчыненага трансфэрнага вакна, Рамірэс быў аддадзены ў арэнду клюбу «Гал Сіці»[3].

МіжнароднаяРэдагаваць

8 кастрычніка 2010 году Рамірэс дэбютаваў у складзе зборнай Уругваю таварыскім матчам супраць зборнай Інданэзіі. Футбаліст адгуляў увесь матч.

ДасягненьніРэдагаваць

«Пэньяроль»:

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць