Гарбу́т (Гарбот, Гарбуць), Ге́рбут (Е́рбут) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Harboth
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Hari + Boto
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гарбот, Гарбуць, Гербут, Ербут
Вытворныя формы Арбут
Зьвязаныя імёны Бутар
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гарбут»

Паходжаньне

рэдагаваць

Гербота, пазьней Гарбат (Herbothe, Harboth[1]) і Бутэр (Butter) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) паходзіць ад гоцкага harjis[3], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[4], германскага heru 'меч'[5], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[6].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Herbot і Herbut[7].

У Польшчы гістарычна адзначаліся германскія антрапонімы Herbut і Herbutowna[8].

У Прусіі бытавала імя Арбут (Эрбут): Arbute (1357 год), Erbut[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: двора Жорославъки в Городеньскомъ повете, што перед тымъ з данины нашое Иванъ Кобяковъ держалъ, з людми из землями, и с челядю невольною… Олифер Лошинчичъ а Харъбута а Окген служъба (17 лістапада 1529 году)[10]; Якгъмин Горбутевич (1 ліпеня 1542 году)[11]; Макаръ Павловичъ з Горботовичъ… Васко Мискевичъ з Горботовичъ… Евлашъ Томтовичъ ковичъ з Горботовичъ… Яско Яцковичъ з Горбутовичъ… Гришко Белоусовичъ з Горбутовичъ (1567 год)[12]; p. Michał Jerbutt (9 чэрвеня 1654 году)[13][a].

Носьбіты

рэдагаваць

Гарбутовічы (Harbutowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[16].

Гербуты — літоўскі шляхецкі род[17].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Таксама:
    • Згарбут: Брезовский Згорбутович (1528 год)[14] (параўн.: Dawid Żminigajło Jawgiel, т. б. z Minigajła[15])
  1. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 320.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 323, 767.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  7. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 100.
  8. ^ Słownik historyczno-etymologiczny antroponimów ziemi chełmskiej (XVI—XVII wiek). — Warszawa, 2017. S. 111.
  9. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 13.
  10. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 213.
  11. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 13.
  12. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 826—827.
  13. ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 14. — Вильна, 1904. С. 28.
  14. ^ Памятники истории Восточной Европы: Источники XV—XVII вв. Т. 6. Радзивилловские акты из собрания Российской национальной библиотеки: Первая половина XVI в. — Москва — Варшава, 2002. С. 45.
  15. ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 303, 443.
  16. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 81.
  17. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Г, Згуртаваньне беларускай шляхты