Арбут (Арбуд) — мужчынскае імя.

Árbót
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Aro + Boto
Aro + Bodo
Іншыя формы
Варыянт(ы) Арбуд
Вытворныя формы Гарбут
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Арбут»

Паходжаньне

рэдагаваць

Арбод або Арбот (Arbod, Árbót[1][2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова ар- (імёны ліцьвінаў Арвід, Арман, Ярмунд; германскія імёны Arvid, Arman, Aramund) паходзіць ад гоцкага ara 'арол'[4], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[5] або ад асновы -буд- (-бод-)[6].

У Прусіі бытавала імя Arbute (1357 год, таксама адзначалася мясцовасьць Areboten)[7].

Ва ўмове Ноўгараду з «Гоцкім берагам» (каля 1191 году) упамінаецца «пасол Арбуд» («с посломь Арбудомь и съ всеми Немьцкыми сыны и съ Гты»[8].

У Польшчы адзначалася прозьвішча Арбутовіч (Arbutowicz)[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Anna Arbudowicz (1786 год)[10].

Носьбіты

рэдагаваць

Арбутовіч — прозьвішча, зафіксаванае ў Менску[12].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Kvaran G. Nöfn Íslendinga. — Reykjavik, 2011.
  2. ^ Árbót, Nordic Names
  3. ^ Pott A. F. Die Personennamen, insbesondere die Familiennamen und ihre Entstehungsarten, auch unter Berücksichtigung der Ortsnamen. — Leipzig, 1853. S. 237.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 59.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  6. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
  7. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 13.
  8. ^ Русско-Ливонские акты. — СПб., 1868. С. 1—2.
  9. ^ Jerzy Madzelan, Parafia Brok. Księga zaślubin 1740—1780
  10. ^ Kiernów, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  11. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Асіповіцкага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2002. С. 501.
  12. ^ Шульгач В. П. Нариси з праслов’янської антропонімії. — К., 2008. С. 181.