Гара (Менская вобласьць)

вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Гара́[1] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, на рацэ Пліса, на поўдзень ад Барысава, на захад ад шашы Р67. Гара ўваходзіць у склад Глівінскага сельсавету.

Гара
трансьліт. Hara[1]
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Барысаўскі
Сельсавет: Глівінскі
Вышыня: 170 м н. у. м.
Насельніцтва: 754 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 177
Паштовы індэкс: 222516[2]
СААТА: 6208817016
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°11′8.99″ пн. ш. 28°32′53.99″ у. д. / 54.1858306° пн. ш. 28.5483306° у. д. / 54.1858306; 28.5483306Каардынаты: 54°11′8.99″ пн. ш. 28°32′53.99″ у. д. / 54.1858306° пн. ш. 28.5483306° у. д. / 54.1858306; 28.5483306
Гара на мапе Беларусі ±
Гара
Гара
Гара
Гара
Гара
Гара
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Па пісьмовых крыніцах вядомая ад 18 ст. У 1800 г. вёска Заплісьсе (яна ж Гара), 13 двароў, 122 жыхары, вадзяны млын, сукнавальня, «жалезны завод» на 1 горан і 1 молат, шляхецкая ўласнасьць[3]. Млын быў разабраны ў 1996 годзе і заставаўся апошнім у Барысаўскім раёне[4].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2010 год — 754 жыхары
  • 2008 год — 630 жыхароў, 238 двароў[3]
  • 1999 год — 597 жыхароў

Інфраструктура

рэдагаваць

Транспартныя сувязі па шашы БарысаўБярэзань, якая праходзіць побач зь вёскай. Ёсьць крама. На поўдні — гаспадарчы сэктар[3].

  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 68
  2. ^ Алфавитный список улиц по Гора - Белпошта (рас.)
  3. ^ а б в Гара // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 94
  4. ^ Няма таго, што раньш было // Гоман Барысаўшчыны. — 1997. — № 2. — С. 1.