Паравы кацёл — прыстасаваньне для атрыманьня пары за кошт энэргіі спальваньня арганічнага паліва, якая выкарыстоўваецца паза гэтым прыстасаваньнем і мае ціск большы за атмасфэрны. Паравымі катламі часам называюць электракатлы, празь якія атрымоўваюць пару.

Схематычная выява газатрубнага паравога катла
Схематычная выява вадатрубнага паравога катла

Паравыя катлы бываюць двух тыпаў: вадатрубныя і газатрубныя (жаратрубныя). У першых вада цячэ ўнутры трубак, якія амываюцца дымавымі газамі; у другіх — дымавыя газы, а вада і пара амываюць трубкі. Першапачаткова ў шырокім ужытку былі газатрубныя катлы, якія мелі меншыя памеры і больш высокі ККДз, але праз канструктыўныя асаблівасьці ў іх абмяжоўваўся ціск пары і парапрадукцыйнасьць. Таму пачалі распаўсюджвацца вадатрубныя катлы, якія зь цягам часу дасягнулі высокай ступені дасканаласьці і таму сталі больш шырока ўжывацца ў параўнаньні з газатрубнымі, якія зараз знаходзяць абмежаванае выкарыстаньне.

Глядзіце таксама

рэдагаваць