Ганс Вёльке
Ганс Вёльке (па-нямецку: Hans Otto Woellke; 1911—1943) — нямецкі легкаатлет (штурханьне ядра) і паліцыянт. Заваяваўшы першы залаты алімпійскі мэдаль Алімпійскіх гульняў 1936 у Бэрліне, стаў героем нацысцкай прапаганды аб быццам бы перавазе «арыйскай расы» і фаварытам Гітлера.
Ганс Вёльке | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Нарадзіўся | 18 лютага 1911
|
Памёр | 22 сакавіка 1943 (32 гады) |
Грамадзянства |
|
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | лёгкаатлет |
Вёльке служыў у бэрлінскай паліцыі. З пачаткам Другой сусьветнай вайны перайшоў у г. зв. паліцыю бясьпекі СС, быў капітанам 118-га ахоўнага паліцэйскага батальёна. Забіты партызанамі непадалёку ад вёскі Хатынь на Беларусі, што стала прычынай зьнішчэньня карнікамі вёскі з усімі яе жыхарамі. Вёльке пасьмяротна прысвоена званьне маёра.