Ігар Крэбс

беларускі перакладчык

Ігар Крэбс (нар. 1969, Віцебск) — беларускі перакладчык.

Ігар Крэбс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1969
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў школу № 34 у Віцебску (1986), потым — Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт. Жыве ў Менску.

Творчасьць

рэдагаваць

Перакладае паэзію і прозу з нямецкай, расейскай і ангельскай моў. Пераклаў на беларускую мову шэраг казак Вільгельма Гаўфа (2015), кнігі «Неверагодныя падарожжы барона Мюнхгаўзэна» Готфрыда Аўгуста Бюргера і Рудольфа Эрыха Распэ (2017), «Яўрэйская дзяржава» (2018) і «Старая новая зямля» (2022) Тэадора Герцля, «Габрэйскія мелодыі» (2022) Генрыха Гайнэ.

Для сэрыі «Паэты плянэты» падрыхтаваў зборнік вершаў Гайнэ (2016), пераклаў шэраг вершаў Георга Гайма (2020), асобныя вершы Джона Кітса, Уільяма Шэксьпіра, Фэрнанду Пэсоа.

Узнагароды

рэдагаваць

Ляўрэат прэміі часопіса «ПрайдзіСвет» за найлепшую публікацыю ў часопісе ў 2014 годзе.

Спасылкі

рэдагаваць