Газаваная вада

насычаная вуглякіслым газам вада

Газаваная вада[1]вада, насычаная вуглякіслым газам да 5—10 грамаў на літар.

Газаваная вада
У шклянцы (2013 год)
У шклянцы (2013 год)
Тыпнапой
Нацыянальная страваангельская
ПаходжаньнеАнгельшчына
РэгіёнЗаходняя Эўропа
АўтарДжозэф Прыстлі
Дата зьяўленьня1767 (257 гадоў таму)
Асноўны складніквада
Распаўсюджаныя складніківуглякіслы газ
Энэргетычная каштоўнасьць (у 100 г)ккал (0 кДж)
Харчовая каштоўнасьць (у 100 г)
Глікемічны індэкс(нізкі ГІ)
Падобныя стравыbottled water[d]

Мэханічнае ўвядзеньне газу ў ваду і яго распушчэньне ў ёй ажыцьцяўляюць у акратафоры або сатуратары[2].

Мінуўшчына

рэдагаваць

У Старажытнай Грэцыі было вядома пра мінэральную ваду з газам за 2000 гадоў да Нараджэньня Хрыстова. У XVIII стагодзьдзі такую ваду пачалі развозіць у пляшках па шматлікіх краінах. У 1767 годзе ангельскі хімік Джозэф Прыстлі стварыў газаваную ваду, якую пачалі прадаваць у аптэках. 24 красавіка 1833 году такую ваду запатэнтавалі ў ЗША. Таксама ў 1833 годзе ў Ангельшчыне распачалі продаж газаванага ліманаду, што стала магчымым дзякуючы вылучэньню лімоннай кісьлі ў 1784 годзе[3].

  1. ^ Пітная вада «Баравая» газаваная // УП «Беларусьгандаль», 2023 г. Праверана 21 кастрычніка 2023 г.
  2. ^ Газіраваныя напіткі // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 4. — С. 432. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0
  3. ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 24 красавіка 2014. — № 76 (27686. — С. 8. — ISSN 1990-763x.
 

Гэта — накід артыкула пра напоі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго.