Вышаград (Вугоршчына)
Вышаград, таксама Вішэград (па-вугорску: Visegrád) — горад у цэнтральнай частцы Вугоршчыны, у мэд’е Пэшце. Насельніцтва — 1 783 чалавекі[1] (2014 год).
Вышаград | |||||
вуг. Visegrád | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1009 | ||||
Краіна: | Вугоршчына | ||||
Мэд’е: | Пэшт | ||||
Мэр: | Андраш Фэледзьхазі | ||||
Плошча: | 33,27 км² | ||||
Вышыня: | 110 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2014) | |||||
колькасьць: | 1783 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 53,59 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 26 | ||||
Паштовы індэкс: | 2025 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 47°47′8.815″ пн. ш. 18°58′12.882″ у. д. / 47.78578194° пн. ш. 18.970245° у. д.Каардынаты: 47°47′8.815″ пн. ш. 18°58′12.882″ у. д. / 47.78578194° пн. ш. 18.970245° у. д. | ||||
Вышаград | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Сайт (вуг.) |
Этымалёгія
рэдагавацьНазва Вышэград мае славянскае паходжаньне, азначае высокі град, або «верхні замак». У сучасным славацкім і чэскім правапісе Vyšehrad.
З такой жа назвай існуюць: горад Вішаград у Босьніі і Герцагавіне; горад ва Ўкраіне побач з Кіевам з назвай Вышгарад; мястэчка ў Польшчы з назвай Вышогруд і замак Вышаград у Празе.
Замак Вышаград называецца па-вугорску Fellegvár, што літаральна азначае «хмарныя вежы»[2]. Па-нямецку горад называецца Plintenburg.
Гісторыя
рэдагавацьВышаград упершыню згадваецца ў 1009 годзе як камітацкі горад, у якім знаходзіўся архібіскуп. Пасьля спусташальнага мангольскага ўварваньня ў Эўропу ў 1242 годзе горад быў адноўлены ў трохі іншым месцы на поўдні. У XIII стагодзьдзі ў Вышаградзе была пабудавана Вышаградзкая фартэцыя. Кароль Карл I Робэрт зрабіў Вышаград сваёй каралеўскай рэзыдэнцыяй, з 1325 году ён стаў сталіцай Вугоршчыны.
У 1335 годзе Карл правёў у Вышаградзе двухмесячны сход з чэскім каралём Янам Люксэмбургам і польскім каралём Казімерам III. Гэта падзея мела вырашальнае значэньне ва ўсталяваньні міру паміж трыма каралеўствамі і стварэньні зьвязу паміж Польшчай і Вугоршчынай супраць Габсбургаў у Аўстрыі. Другі сход адбыўся ў 1338 годзе.
Жыгімонт, імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі і кароль Вугоршчыны і Харватыі, перанёс каралеўскую рэзыдэнцыю ў Буду паміж 1405 і 1408 гадамі. Вугорскі кароль Мацей Корвін, выкарыстоўваў Вышаград як загарадную рэзыдэнцыю.
Вышаград страціў значэньне пасьля падзелу Вугорскага каралеўства, якое адбылося пасьля бітвы пры Мохачы ў 1526 годзе.
У XVIII стагодзьдзі Вышаградзкая фартэцыя і палац былі разбураны войскамі Габсбургаў падчас вайны за Вугоршчыну. Да нашага часу цалкам захавалася толькі адна вежа фартэцыі — Вежа Саламона. Паводле легенды, менавіта ў гэтай вежы ў свой час сядзеў Улад Цэпеш.
У 1991 годзе вядучыя палітычныя дзеячы Вугоршчыны, Чэхаславаччыны і Польшчы сустрэліся тут, каб сфармаваць пэрыядычныя форумы, Вышаградзкую групу з наўмысным намёкам на сустрэчы, што праходзілі тут шмат стагодзьдзяў таму.
У 2000 годзе Вышаграду былі вернуты гарадзкія прывілеі.
Славутасьці
рэдагаваць- Верхні замак
- Ніжні замак з вежай Саламона
- Руіны каралеўскага палацу
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Штогадовае выданне «Адміністрацыйная Венгрыя», Цэнтральнае Статыстычнае Бюро, 2014.
- ^ Antal Papp: Magyarország (Hungary), Panoráma, Budapest, 1982, ISBN 963 243 241 X, p. 860, pp. 229—236
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВышаград (Вугоршчына) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Мапа гораду (вуг.)