Вышаградзкая група

Вышагра́дзкая гру́па (па-вугорску: Visegrádi Együttműködés, па-польску: Grupa Wyszehradzka, па-славацку: Vyšehradská skupina, па-чэску: Visegrádská skupina), Вышаградзкая чацьвёрка, V4 — аб’яднаньне чатырох цэнтральнаэўрапейскіх дзяржаваў: Польшчы, Чэхіі, Славаччыны і Вугоршчыны, утворанае ў 1991 року ў вугорскім Вышаградзе, адкуль і паходзіць назва.

Вышаградзкая група
вуг. Visegrádi Együttműködés
польск. Grupa Wyszehradzka
славац. Vyšehradská skupina
чэск. Visegrádská skupina
Краіны-чальцы з нацыянальнымі сьцягамі
Краіны-чальцы з нацыянальнымі сьцягамі

Вышаградзкая група на мапе Эўропы
Абрэвіятура V4
Дата ўтварэньня 15 лютага 1991 (30 гадоў таму)
Тып міжнародная
Дзейнічае ў рэгіёнах Вугоршчына
Польшча
Славаччына
Чэхія
Сайт www.visegradgroup.eu

МінуўшчынаРэдагаваць

Была ўтвораная ў выніку сустрэчы прэзыдэнтаў Польшчы Леха Валэнсы і ЧСФР Вацлава Гавэла з вугорскім прэм’ер-міністрам Ёжэфам Анталам 15 лютага 1991 року ў месьце Вышаград (Вугоршчына).

Часам называлася Вышаградзкай тройкай ці Вышаградзкім трохкутнікам, але з падзелам Чэхаславаччыны на дзьве дзяржавы гэтыя назвы болей неправамоцныя.

У 1992 року ў рамках групы было створанае Цэнтральнаеэўрапейскае пагадненьне па свабодным гандлі (CEFTA).

У 1999 року тры з чатырох удзельніцаў групы (Вугоршчына, Польшча, Чэхія) ўвайшлі ў NATO.

1 траўня 2004 року ўсе чальцы Вышаградзкай групы сталі сябрамі Эўрапейскага зьвязу.

СтаршынстваРэдагаваць

 
Сустрэча прэзыдэнтаў V4 (Польшча, 2009). Зьлева направа: Вацлаў Клаўс, Іван Гашпаравіч, Лех Качыньскі, Ласла Шаём

Глядзіце таксамаРэдагаваць

Крыніцы і заўвагіРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Вышаградзкая групасховішча мультымэдыйных матэрыялаў