Вішня
Ві́шня (па-лацінску: Cerasus) — расьліна падроду Вішня роду сьліва.
Вішня | |
Квітнеючая вішня | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Аддзел | Пакрытанасенныя |
Кляса | Двудольныя |
Атрад | Ружакветныя |
Сямейства | Ружавыя |
Род | Сьліва |
Падрод | Вішня |
Даччыныя таксоны | |
Чарэшня (Prunus avium) | |
Бінамінальная намэнклятура | |
Cerasus | |
Батанічнае апісаньне
рэдагавацьДрэва вышынёй да 10-20 м.
Лісьце чаргаванае.
Кветкі найчасьцей белыя, зьвісаюць парасончыкамі.
Плод — касьцянка, сьветла- або цёмна-чырвонага, амаль чорнага колеру; утрымлівае цукры, арганічныя кіслоты, дубільныя рэчывы, вітаміны.
Костка круглая, гладкая.
Віды
рэдагаваць- Вішня звычайная — дрэва, парасткі якога растуць з карэньня; лісьце зусім голае, чаранкі лісьця без залозак.
- Вішня стэпавая — невысокі куст; усе часткі драбней, чым у вішні звычайнай; сустракаецца як дзікая расьліна ў Паўднёвай і Сярэдняй Расеі.
- Чарэшня — дрэва без карэнных парасткаў; лісьце зьнізу зьлёгку пушыстае; чаранкі лісьця ў аснове пласьцінкі забясьпечаны двума залозкамі.
- Сакура
Культывацыя
рэдагавацьВішня — вельмі пашыраная пладовая культура, якая вызначаецца скарасьпеласьцю й штогадовым плоданашэньнем. З амаль 150 відаў падроду вішні ў стварэньні культурных сартоў выкарыстоўваліся галоўным чынам вішня кіслая й стэпавая. Пры гэтым першая ў дзікім стане не выяўлена й, як лічаць, зьяўляецца вынікам натуральнай гібрыдызацыі вішні стэпавай з чарэшняю.
На Беларусі расьце 6 відаў. Найбольшае гаспадарчае значэньне маюць вішня звычайная, ці кіслая, якая вырошчваецца па ўсёй тэрыторыі краіны, і чарэшня, якая ў большай ступені прымеркавана да паўднёвых рэгіёнаў. Пачынаюць плоданасіць на 3-4-ы год, пэрыяд гаспадарчага выкарыстаньня да 12-15 гадоў. Плады высьпяваюць пераважна ў ліпені. Выведзены сарты, якія адрозьніваюцца павышанай зімаўстойлівасьцю й плоднасьцю.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВішня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
У Вікікнігах можна знайсьці дадатковыя матэрыялы па тэме артыкула: |
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |