Ружавыя (Rosaceae) — сямейства двухдольных расьлінаў, якое ўтрымлівае каля 100—120 родаў і больш за 3000 відаў дрэў, хмызьнякоў і травяністых расьлінаў.

Ружавыя
Rosa a1.jpg
Шыпшына
Клясыфікацыя
Царства Расьліны
Аддзел Кветкавыя
Кляса Двухдольныя
Атрад Ружакветныя
Сямейства Ружавыя
Бінамінальная намэнклятура
Rosaceae
Арэал
Map-Rosaceae.PNG
Арэал сямейства Ружавыя

Ружавыя, імаверна, займаюць трэцяе месца, пасьля злакаў і бабовых, у жыцьці чалавека. У шматлікіх ружавых вельмі багатая на вітаміны і цукар садавіна. Некаторыя прадстаўнікі сямейства зьяўляюцца каштоўнымі пладовымі дрэвамі (яблыні, грушы, абрыкосы, пэрсыкі, вішні, сьлівы і інш.). Іншыя ўтрымоўваюць этэрныя маслы (ружавае масла) высокай якасьці. Некаторыя зь іх дэкаратыўныя, а некаторыя выкарыстоўваюцца ў мэдыцыне.

Гл. таксамаРэдагаваць