Іван Вішнявецкі
Іва́н Вішняве́цкі (1490, Вішнявец — 1543) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Заснавальнік старэйшай галіны роду Вішнявецкіх[2].
Іван Вішнявецкі | |
Герб «Карыбут» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1490
|
Памёр | 1543
|
Пахаваны | |
Род | Вішнявецкія |
Бацькі | Міхал НН[d][1] |
Жонка | Анастасія з Алізаровічаў Марыя Магдалена з Бранковічаў |
Дзеці | ад 1-га шлюбу: Кацярына, Зьміцер, Жыгімонт, Андрэй, Канстантын ад 2-га шлюбу: Аляксандра |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вішнявецкі.
Валодаў замкам Вішнявец у Крамянецкім павеце на Валыні. Быў старостам эйшыскім, варнянскім (абодва з 1533), прапойскім, чачэрскім (з 1556), канеўскім і чаркаскім (з 1541).
Біяграфія
рэдагавацьЗ княскага роду Вішнявецкіх гербу «Карыбут», сын Міхала, намесьніка брацлаўскага, і невядомай з Палубінскіх. Меў брата Аляксандра, заснавальніка малодшай галіны роду. Вызнаваў праваслаўе.
Разам з бацькам і братам у 1512 годзе разьбіў крымска-татарскую арду пад Лапушнай. У 1534 годзе ўзначаліў выправу на Смаленск, аднак ня здолеў вызваліць места з-пад улады Маскоўскай дзяржавы. Па сьмерці Канстантына Астроскага стаў арганізатарам абароны Валыні ад нападаў татараў. З гэтай мэтай ачольваў паспалітае рушаньне ў 1534, 1538 і 1540 гадох.
Першы раз ажаніўся з Анастасіяй, дачкой Сямёна Алізаровіча і ўдавой князя Івана Сангушкі. У шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Кацярына (пам. каля 1580), жонка гетмана вялікага літоўскага Рыгора Хадкевіча
- Зьміцер (пам. 1563), староста чаркаскі і канеўскі
- Жыгімонт (пам. 1552)
- Андрэй (каля 1528 — 1584), ваявода валынскі
- Канстантын (пам. 1574), староста жытомірскі і падваявода кіеўскі
Другі раз ажаніўся з Марыяй Магдаленай Бранковіч, у шлюбе зь якой меў дачку Аляксандру (пам. 1574), жонку маршалка гаспадарскага Івана Шымковіча.
Спачыў у Кіеўска-Пячэрскай лаўры.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu (пол.) — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 34, 37. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- ^ Грыцкевіч А. Вішнявецкія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 459.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2