Вісігін
Вісігін (Візгін), Вісакін (Візкін) — мужчынскае імя.
Вісігін лац. Visigin / Visihin | |
Visekin | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Wiso + Ginn Wiso + суфікс -кін (-kin) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Вісакін, Візкін, Візгін |
Зьвязаныя імёны | Genuis |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Вісігін» |
Паходжаньне
рэдагавацьВісікін або Візікін (Visekin, Wizikin) і Генвіс (Genuis[1]) — імёны германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -віс- (-віз-, -веш-) (імёны ліцьвінаў Вісігерд, Вісімунт, Вішымут; германскія імёны Wisigard, Wisemund, Vismuot) паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны', а аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) — ад гоцкага gin- 'пачатак'[4] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[5]). Апроч таго, у германскіх імёнах адзначаецца суфікс-пашыральнік -кін (-кен)[6]. Такім парадкам, імя Вісігін азначае «зачатак мудрасьці»[3].
Паходжаньне імя Вісагіна ад складаньня германскіх імёнаў Wiso і *Chino сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: cum Stanislao Wyssygyn[8], Stanislaus Wissigin[9], Stanislaum Wissigin[10] (2 кастрычніка 1413 году); чоловеки — Визгин (20 чэрвеня 1413—1424 гадоў[11] паводле выпісу 30 студзеня 1607 году)[12]; quendam baronem multum notabilem nomine Wyssigynum (да 1416 году)[13]; Високгину две семъици[14], Визкгину чоловекъ[15], Високину 13 чоловеки[16] (1440—1492 гады); Високину Юревичу два чоловеки на имя: Жвирблис, Пикътус (9 лістапада 1449 году)[17]; небощику пану Визкгину… Визкгинъ… тую пашню Визкгиновъскую (1479—1491 гады)[18]; осмъ чоловеков, на имя… а Богдана Висикиновича (31 траўня 1503 году)[19][20]; ego Mila filia Viszgin (2 кастрычніка 1504 году)[21]; в бояръ керъновъскихъ — у Станка, a у Олехна, а в Бутька, а в Високина Михаиловичаовъ (18 лютага 1509 году)[22]; землю пустую въ Еишискомъ повете на имя Високгиновшчину (2 лютага 1511 году)[23]; въ Петра Висикиновича (15 траўня 1514 году)[24]; Шедвид Визкинович (1538 год)[25].
Носьбіты
рэдагаваць- Станіслаў Вісігін († па 1413) — літоўскі баярын, які на Гарадзельскай уніі атрымаў герб Багорыю
- Вісакін (Вісагін) Юравіч — літоўскі баярын, які атрымаў наданьні ад вялікага князя Казімера
- Вісакін Міхайлавіч — кернаўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1509 годзе
Візгіны (Wizgin) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[26].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася дзяржава Віскін у Амсьціслаўскім ваяводзтве[27].
На гістарычнай Ковеншчыне існуе вёска Візгіны, на гістарычнай Браслаўшчыне — места Вісагіня.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 256.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 356.
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 356.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 167.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 70.
- ^ Saviščevas E. Polityka nadań wielkich książąt litewskich na Żmudzi w pierwszej połowie XV wieku // Prace historyczne 141, z. 2 (2014). S. 499.
- ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 386.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 1022.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 49.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 50.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 51.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 66.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 107.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 160.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 304.
- ^ Codex Mednicensis seu Samogitiae Dioecesis. P. 1, (1416.II.13—1609.IV.2). — Roma, 1984. P. 158.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 317.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 433.
- ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 149.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 237.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 447.
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 156.
Літаратура
рэдагаваць- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)