Шадзівід
Шадзівід, Жадзівід (Задвід) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Шадзівід лац. Šadzivid | |
Zedwyd | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Schad + Wid Sado + Wid |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Жадзівід, Задвід |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Шадзівід» |
Паходжаньне рэдагаваць
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Шат або Шад (Schat, Schad) і Від (Wid) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -шад- (-шат-) (імёны ліцьвінаў Шацейка, Шаціла; германскія імёны Scazciho, Scazelo) паходзіць ад гоцкага skadus 'ахінуты, абаронены'[3], аснова -сад- (-сат-) (імёны ліцьвінаў Жадзьвін, Вішад; германскія імёны Saduinus, Wisad) — ад гоцкага saths 'насычаны, задаволены'[4], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[5]. Такім парадкам, імя Шадзівід азначае «моц абароны»[6].
У Польшчы адзначалася імя Zedwyd: Canistis, tympanistis Ollexandro… Huba… Ryczco, Zedwyd (1414 год)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: пану Кгастовту Довъкгяило Жодвидовиц[8], у Лепунехъ… семнадцать чоловековъ… Шедвид[9] (1440—1492 гады); Шедвиду у в Олите два чоловеки (9 лістапада 1449 году)[10]; kniaź Iwan Żedywid (Хроніка Быхаўца)[11]; Ambroży Zadwid... Stanisław Zadwid (1667 год)[12]; od Stanisława Zadwida (1675—1677 гады)[13]; Jan Urniasz z okolicy Zadwidy… Stanisław Zadwid (1690 год)[14].
Носьбіты рэдагаваць
- Шадзівід — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1449 годзе
Шадвіды — літоўскі шляхецкі род[15].
Задвіды (Zadwid) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага ваяводзтва[16]
Глядзіце таксама рэдагаваць
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1306, 1563.
- ^ Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 227.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 193.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 6. — Wrocław, 1981—1983. S. 311.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 21.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 32.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 66.
- ^ ПСРЛ. Т. 17. — СПб., 1907. С. 522.
- ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 6. — Warszawa, 2016. S. 388.
- ^ Žemaičių vyskupijos vizitacija 1675—1677 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. X, 2011. P. 844.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 112.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ш, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 380.